Другое

Уручэнне Прэміі Цёткі.

28 апреля | 19:00

Минск, пр-т Машерова, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

0

Уручэнне Прэміі Цёткі.

Прэмія Цёткі будзе ўручацца другі раз ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, заахвочвальных прызоў не прадугледжваецца. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by, дзе размешчаны статут прэміі.

Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка “Першага чытання для дзетак беларусаў”, стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі “Лучынка”. У 2016 годзе — годзе ўручэння першай Прэміі Цёткі — беларусы будуць ушаноўваць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, а таксама 110 гадоў з выхаду “Першага чытання для дзетак беларусаў”.
____________
Заснавальнікі: Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Фото: Marketing.by

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи