Концерты

Усе родныя людзі

13 января | 19:00

Минск, пр-т Партизанский, 6а

Справки: тут.

Вход: 10–15 руб.

4

Усе родныя людзі

Іван Кірчук, заснавальнік і лідэр Этна-трыо «Троіца», прэзентуе монаспектакль “Дарожка мая…” – адмысловую аўтарскую праграму, вынік трыццацігадовай творчай дзейнасці. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, можна будзе ўбачыць і пачуць мноства музычных інструментаў з калекцыі Івана Кірчука. Вы станеце ўдзельнікамі сапраўднай тэатралізаванай таямніцы, якая наблізіць вас да разумення глыбінных сэнсаў чалавечага жыцця, што ўвасобіліся ў нашых старадаўніх абрадах і святах. 
“Агата” – гэта дуэт двух яскравых' творцаў: Аляксея Варсобы (трыо Port Mone) і Ірэны Катвіцкай. Непаўторная манера і высокі прафесіяналізм выканання, тонкае спалучэнне архаічнага і сучаснага, глыбіня і шчырасць… Іх музыку немагчыма зблытаць ні з чым. Кожны іх выступ – цуд, які адбываецца імгненна на сцэне, тут і цяпер. Гэтая музыка здольная зачараваць і штосьці змяніць унутры вас назаўсёды. 
Атасферная імпрэза "Усе родныя людзі" - гэта выдатная нагода адзначыць Стары Новы год і добры падарунак родным і блізкім на калядныя святы. 

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи