Кино

Успаміны сэрца, якое раскайваецца (18+)

26 июня 2017

Komnata 3/0/2

Минск, ул. Ленина, 50

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Успаміны сэрца, якое раскайваецца (18+)

Праз 25 год пасля смерці Мігеля ад СНІДу, яго пляменніца Сесілія знаходзіць любімага чалавека свайго дядзькі і адчыняе скрыню Пандоры, што змяшчае сямейную драму. 

У сваім дакументальным фільме “Успаміны сэрца, якое раскайваецца” (MEMORIES OF A PENITENT HEART, 2016) рэжысёрка Сесілія Альдаронда адкрывае нам таямніцу сямейнай драмы праз выкарыстанне нядаўна знойдзеных хатняга відэаархіва, асабістых лістоў, дзённікавых нататак і па-мастацку адзнятых інтэрв’ю з чальцамі сваёй сям’і.

Кінематаграфічныя пошукі Сесіліі пачаліся са здагадкі, што мінулае яе сям’і хавае таямнічы канфлікт, звязаны са смерцю яе дядзькі Мігеля, і пакаленне пазней рэжысёрка адпраўляецца на вышукі Роберта, партнёра Мігеля. Пасля двух год беспаспяховых пошукаў у Сесіліі нарэшце атрымліваецца знайсці Роберта, але той ужо зусім іншы чалавек. Ён стаў Айцом Аквінам, францысканскім манахам, які цягам апошніх 25 год намагаецца стрываць смутак і крыўду. Упершыню нехта з сям’і Мігеля хоча пачуць версію той даўняй гісторыі ад Аквіна – але ці не запозна, ці не надта мала гэтага?

Гісторыя пра памылкі мінулага і другі шанец для цяперашняга, “Успаміны сэрца, якое раскайваецца” – гэта перасцерагальны аповяд пра нявырашаны канфлік, сфармаваны СНІДам, гэта далікатнае даследаванне таго, як могуць выкарыстоўваць і злоўжываць верай у часы крызісу. 

“Мой фільм закранае вельмі шмат розных падзелаў – паміж мастацтвам і сацыяльнай справядлівасцю, паміж мінулым і цяперашнім, паміж асабістым і глабальным. Я зрабіла гэты фільм, таму што бачу гісторыю сваёй сям’і як перасцерагальны аповяд, па ўсім свеце пахаваны тысячы падобных гісторый. Я хачу, каб гледачы і глядачкі ўбачылі, што фанатызм, нецярплівасць не заўсёды выглядае як злачынства нянавісці: часта гэта выглядае як сляпая любоў” – Сесілія Альдаронда.

Мовы фільму: ангельская і гішпанская
Субтытры: беларуская мова
Узрост 18+

Мы хочам стварыць бяспечную прастору, якая будзе камфортнай для ўсіх, таму рэгістрацыя – гэта крок насустрач павазе адно да аднаго.

Рэгістрацыя адкрытая па адрасе cinema@makeout.by (дашліце Вашае імя, колькасць чалавек для рэгістрацыі і нумар тэлефону для сувязі).

Колькасць месцаў абмежаваная. Ліст з пацверджаннем можа трапіць у “спам”!