Вітайма разнастайнасць!

13 июля 2015

Ambitious Suits Consulting

Минск, ул. Кабушкина, 66

Даведкі: тут.

Квіткі: абавязковая рэгістрацыя, 90 000 руб. за 9 дзён да майстар-класа, 120 000 — за 6 дзён, 150 000 — за 3 дні і 180 000 — у дзень майстар-класа.

Вітайма разнастайнасць!

Шмат беларускіх кампаній, у тым ліку IT-кампаніі, імпарцёры і г.д., кожны дзень працуюць з замежнікамі. Многія беларусы адпраўляюцца на вучобу ў замежжа, маюць замежных сяброў альбо сваякоў. Міжкультурнае ўзаемадзеянне ўяўляецца на сённішні дзень жаданым, захапляльным і ўзбагачальным. Але далёка не заўсёды яно атрымліваецца гладка, а ў найгоршых выпадках ператвараецца ў расчараванне. У чым справа?

Але што ж канкрэтна ўскладняе сустрэчу розных культур і выклікае збянтэжанасць і непаразуменне?

Як нам лепш зразумець менталітэт Іншага, не адмаўляючы сваю ўласную ідэнтычнасць?

Як мы можам паспяхова абыходзіцца з міжкультурнымі непаразуменнямі і якія якасці варта развіваць у сябе, каб кантакт з прадстаўнікамі іншых культур прыносіў нам задавальненне і ўзбагачаў нас?

Запрашаем на інтэрактыўны занятак у вобласці міжкультурнай псіхалогіі, пасля якога Вы зможаце больш упэўнена адчуваць сябе ў сiтуацыях з мiжкультурным кантэкстам. Семінар вядзе Валянціна Ракецкая, супрацоўніца Пасольства ФРГ, выкладчыца МДЛУ і проста аматар вандравання, якая збірала свой уласны міжкультурны вопыт падчас падарожжаў і вучобы ў ЗША і Еўропе.

Рэгiстрацыя на майстар-клас абавязковая. Рэгiстрыруйцесь тут: РЭГIСТРЫРУЙЦЕСЬ!

Час збору 18:45. Пачатак майстар-класа у 19:00. Адрас: вул. Кабушкіна, 66. Прыходзьце да 18:45, каб паспець наліць сабе чаю або кавы. Вы адпачнеце пасля бурнага дня і зможаце пазнаёміцца з іншымі гасцямі. Калі ў вас ёсць візітоўкі, не забывайцеся на іх. Сысці з нашага майстар-класа з некалькімі цікавымі знаёмствамі будзе лепей, чым толькі праслухаць майстар-клас.

Кошт майстар-класа Валянціны вар’іруецца ў залежнасці ад даты — чым раней, тым танней: 90 000 за 9 дзён да майстар-класа, 120 000 — за 6 дзён, 150 000 — за 3 дні і 180 000 — у дзень майстар-класа. Білеты можна набыць праз сэрвіс Bycard па спасылцы БIЛЕТЫ

Да сустрэчы на майстар-класе!
Каманда адукацыйнага праекта Ambitious Suits Consulting.

Фота: chineseinterpreting.co.uk