Спектакли

Минск, ул. Энгельса, 7

Справки: тут.

Вход: 12 руб.

3

Войцэк

Рэжысёр-пастаноўшчык – Юрa Дзівакоў
Мастак – Таццяна Дзівакова
Пераклад – Ірына Герасімовіч
Прэм'ера – 6 красавіка 2017 года


“Войцэк” – няскончаная п’еса нямецкага драматурга Георга Бюхнера, гэта найбольш знакаміты яго твор і адна з самых папулярных і ўплывовых п’ес на нямецкай тэатральнай сцэне. 
Сюжэт узяты са старонак газет, дзе ў 1836 годзе шырока абмяркоўвалі гісторыю простага салдата Іагана Крысціяна Войцэка, які забіў сваю сужыцельку і за гэта быў пакараны адсячэннем галавы. У творы Бюхнера Франц Войцэк - просты непатрабавальны салдат, які жыве ў правінцыйным нямецкім мястэчку разам з Мары. Яны нежанатыя, але ў іх ёсць дзіця. Войцек зарабляе дадатковыя грошы для сваёй сям'і, выконваючы чарнавую працу для капітана і прымаючы ўдзел у медыцынскіх эксперыментах местачковага доктара. Цяжкае жыццё паступова прыводзіць Войцэка да псіхічнага разладу. 
Напісаная ў экспрэсіянісцкім ключы гісторыя чалавека захапіла ўяўленне пастаноўшчыкаў і тэатразнаўцаў па ўсім свеце, на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра да п’есы звяртаецца рэжысёр Юра Дзівакоў.

У спектаклі занятыя: Сяргей Рудэня, Аляксандр Малчанаў, Крысціна Дробыш, Святлана Анікей, Мікалай Кучыц, Аляксандр Зелянко, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Максім Карасцялёў, Дзмітрый Есяневіч, Эрык Арлоў.

Фото: ria.ru.

05 мая, пятница
Театр им. Янки Купалы
Минск, ул. Энгельса, 7
19:00
 
 
 
19 мая, пятница
Театр им. Янки Купалы
Минск, ул. Энгельса, 7
19:00
 
 
 
ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи