Выставки

Выстава памяці Алены Кіш

23 ноября 2016 - 7 декабря 2016

Дворец Республики

Минск, Октябрьская пл., 1

Справки: +375 29 137 20 05.

Вход: бесплатный.

Выстава памяці Алены Кіш

Алена Кіш (1889 – 1949). Народная мастачка. Нарадзілася ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна, Слуцкага р-на) у сялянскай сям'і. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не атрымала.

Аўтар маляваных насценных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі («Рай», «У райскім садзе», «Дзева на водах»), якія ствараліся пад час вандровак па вёсках Случчыны. Арыгінальныя па сюжэтах, не маючыя аналогій у народным беларускім мастацтве, яе работы, у якіх спалучаюцца дэкаратыўна-арнаментальны і сюжэтны жывапіс, ставяць імя мастачкі ў шэраг сусветнавядомых мастакоў-прымітывістаў. Цяпер маляваныя дываны Алены Кіш захоўваюцца ў Заслаўі.

Яе мастацкая спадчына належыць далепшых узораў творчага самавыяўлення беларускага народа. Вядомасць імя мастачкі набывае пасля Першай Рэспубліканскай выстаўкі народных маляваных дываноў (1978), дзе работы Алены Кіш, знойдзеныя і адрэстаўрыраваныя мастаком У. Басалыгам, былі выстаўлены ў першыню.

Імя мастачкі можна знайсці ў выдадзенай у Югаславіі «Сусветнай энцыклапедыі мастацтва», дзе даюцца звесткі пра 800 найбольш вядомых мастакоў-прымітывістаў свету (з кнігі І.А. Ціткоўскага «Мастакі Случчыны»).

Куратарвыставы – Вольга Кліп, мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі, кіраўнік Мастацкай галерэі “Дом карцін”.

Выстава працуе: 11:00 – 19:00 (аўторак – субота).