Выставки

Выстаўка плэнэрных работ навучэнцаў

23 марта 2017 - 1 апреля 2017

Национальная библиотека

Минск, пр-т Независимости, 116

Справки: +375 17 290 09 21

Вход: бесплатный.

Выстаўка плэнэрных работ навучэнцаў

23 сакавіка 2017 года а 16 гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі плэнэрных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава “Пленэр-2016”. На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 70 пленэрных работ навучэнцаў за апошні год.

Заняткі выяўленчым мастацтвам у асяроддзі прыроды ствараюць жывую творчую атмасферу. Выконваючы эцюды, навучэнцы павышаюць узровень прафесійнай актыўнасці і самастойнасці, ступень развіцця мастацкай ініцыятывы.

За 2016 год навучэнцы каледжа прымалі ўдзел у пленэрах у найбольш жывапісных, гістарычна значных месцах нашай рэспублікі (Нясвіж, Полацк, Ружаны, Брэст і інш.),  а таксама ў міжнародных пленэрах (Татры (Славакія), Санкт-Пецярбург, Варонеж, Астрахань і інш.). У перыяд правядзення пленэраў навучэнцы каледжа змаглі раскрыць новыя грані сваіх магчымасцяў, адчуць іншы рытм жыцця, убачыць незвычайнае ў кожным імгненні, дакрануцца да прыроды і гісторыі, знаходзячы ў іх новыя сілы і натхненне, па-іншаму зірнуць на саму сутнасць навакольнага свету, месца чалавека ў ім і, вядома, напісаць новыя цікавыя работы.

У мерапремстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аддзела культуры горада і вобласці, вядучых тэатраў горада Мінска, спонсараў каледжа, выкладчыкі і навучэнцы МДМК, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва. 

Фото: Anywalls.com