Фесты

Зазірніце за кулісы Мастацкага музея (6+)

18 мая 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Зазірніце за кулісы Мастацкага музея (6+)

18 мая Нацыянальны мастацкі музей Беларусі пры падтрымцы “Альфа Радыё” прадставіць новы анлайн-праект Museum backstage, прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў. У прамым эфіры Мастацкі ўпершыню пакажа тое, што немагчыма ўбачыць пры наведванні экспазіцыі.

Вас запрашаюць пазнаёміцца з тым, як уладкаваны фонды музея і рэстаўрацыйныя майстэрні, як праводзяцца фізіка-хімічныя даследаванні і атрыбуцыя прадметаў. Трансляцыю будуць весці з самага сэрца музея і высветлім:

  • хто такі захавальнік і чаму музей не можа без яго абысціся;
  • адкуль у музеі дакладныя копіі шэдэўраў сусветнага мастацтва і дзе яны захоўваюцца;
  • што такое кніга паступленняў і хто яе вядзе;
  • чым кансервацыя адрозніваецца ад рэстаўрацыі, як у мастацкім музеі апынулася калекцыя зброі;
  • чаму працэс даследавання прадметаў падобны на дэтэктыўную гісторыю і навошта ў музеі існуе сектар фізіка-хімічных даследаванняў.

Таксама навуковыя супрацоўнікі прадставяць некаторыя ўнікальныя творы, якія вы ніколі не бачылі ў нашых выставачных залах. Трансляцыю глядзіце на афіцыйнай старонцы Мастацкага ў сацыяльнай сетцы Facebook і музейным YouTube-канале, а таксама старонках “Альфа Радыё” ў Одноклассниках і Вконтакте 18 мая з 19.00.

Даведкі па тэлефоне: +375 17 220-22-87.