Спектакли

Таямнічае начное забойства сабакі

19 апреля 2017

Справки: тут.

Вход: 7 руб.

Таямнічае начное забойства сабакі

«Таямнічае начное здарэнне з сабакам» - гэта гісторыя аднаго чалавека, які бачыць навакольны свет праз прызму свайго аўтызма.

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесьці вас праз маю гісторыю. Ўсё гэта было са мной насамрэч.

Калі Тата, ці хтосьці іншы хоча мяне абняць ці засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых «праблемаў паводзінаў», якія часам даводзілі Маму і Тату да сапраўднага шаленства.

У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.
І я прыняў вырашэнне распавесьці вам пра тое, што са мной здарылася.

Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, ііх сталіцы, і ўсе простыя лікі да 7507. І я прапаную вам сваю руку і, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

Мастак: Юрый Вінагарадаў
Музыка: Аляксей Варсоба (Port Mone)
Пераклад: Крысціна Курчанкова

Акторы: Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзьведзь, Дар'я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў.

Фото: SocNews.by.