Спектакли

Зніч

9 декабря 2016

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

Справки: +375 29 185 84 79.

Вход: 6 руб.

Зніч

Гэтай урачыстай падзеі Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” прысвячае музычна-драматычны спектакль “У краіне светлай, дзе я ўміраю…”, які адбудзецца ў Малой зале ім. Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі 9 снежня 2016г. а 19-00.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева. Выканаўца – Вячаслаў Статкевіч. Музычнае суправаджэнне (гітара, вакал) – Сяргей Сарокін.

М.Багдановіч нарадзіўся ў Мінску, але большая частка яго жыцця прайшла далёка ад Бацькаўшчыны. Ён з дзяцінства марыў аб Беларусі як аб Радзіме. Вядома, беларускую мову ён вывучаў па кнігах і слоўніках, выпісваў словы і моўныя звароты. Багдановіч ведаў шмат моў: грэчаскую, лацінскую, французскую, італьянскую, украінскую, польскую і рускую, на якой размаўлялі ў сям’і, але родная мовай лічыў беларускую.

Для вершавання ў М.Багдановіча быў заведзены спецыяльны сшытак, у якім ён маляваў схемы метраў і рытмаў, пралічваў алгебраічна радкі і шматрадкоў’і, запісваў узоры еўрапейскіх вершаў, каб надаць беларускай паэзіі складанасць і мастацкую глыбіню.

Інсцэніроўка монаспектакля “У краіне светлай, дзе я ўміраю” ўключае самыя вядомыя творы Максіма Багдановіча, а ў аснову сюжэта пакладзены “Апокрыф”, які можна лічыць своеасаблівым Евангеллем ад паэта.