Зоологический четверг

13 февраля 2014

НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам

Минск, ул. Академическая, 27

Справки: тут.

Вход: свободный.

Зоологический четверг

13 лютага адбудзецца чарговы заалагічны чацвер, на якім Юрый Бакур, грамадскі актывіст і аматар птушак распавядзе пра сваё трохмесячнае падарожжа ў Сэйшэлы — адну з самых маленькіх краін планеты, якая размесцілася на россыпі выспаў у Індыйскім акіяне. 

Лекцыя будзе аб прыродзе і птушках Сэйшэл. Маленькі райскі куток цягне да сябе не толькі багатых турыстаў, але і мноства разнастайных птушак, бо добрая палова краіны — нацыянальныя паркі і запаведнікі. На прыкладзе вострава Арыд, Ярый распавядзе, як на маленькім кавалачку сушы сумяшчаюцца разам мільён птушак ды столькі ж іншых жывёлаў.

"Ахова птушак" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!