“Таксісты адмаўляліся сюды ездзіць”. 5 нечаканых месцаў Чыжоўкі

2017-04-03
Места  
 
16

“Таксісты адмаўляліся сюды ездзіць”. 5 нечаканых месцаў Чыжоўкі

Чыкага
Тутэйшыя называюць свой раён Чыкага. І лічаць, што Чыжоўка – горад, астатняе прыбудова. Так называецца чыжоўская група ў ВК. Яе адміністратар, бухгалтар Сяргей Акуліч, правёў нас па родным раёне.
0
0
0

Тутэйшыя называюць свой раён Чыкага. І лічаць, што Чыжоўка – горад, астатняе прыбудова. Так называецца чыжоўская група ў ВК. Яе адміністратар, бухгалтар Сяргей Акуліч, правёў нас па родным раёне.


МЕСЦА №1, НЕЧАКАНА ГІСТАРЫЧНАЕ: ЧЫЖОЎСКАЕ ЗАМЧЫШЧА

Едучы ў Чыжоўку, мы настроіліся на гісторыі пра разборкі “раён на раён”. Але Сяргей адразу павёў у гістарычны цэнтр свайго раёна, які асацыіруецца з чым заўгодна, але не з гісторыяй.

Гістарычным цэнтрам аказалася многім вядомая 10-я бальніца. Яна стаіць па вуліцы Убарэвіча, а тыламі выходзіць на кальцавую.

– Гэта бальніца вочнага профілю: тых, у каго праблемы з вачыма, часта накіроўваюць сюды. Я тут не ляжаў, але быў у прыёмным аддзяленні, – дзеліцца Сяргей. – Вось у паліклініцы кажуць: прыходзьце ў 6 раніцы, бярыце талон на праз месяц. Але як чакаць месяц з такой праблемай? А тут усё хутка рашаюць. Канечне, мяне спыталі, чаму не пайшоў у паліклініку. Трэба адказваць: урач у адпачынку. Мне хуценька далі параду, як лячыць маю праблему, выпісалі лекі.

“У 10-й бальніцы у 2000-2001 гадах здымаўся серыял “Паскораная дапамога”. Сцэнарый пісала каманда КВЗ БДУ, вельмі вядомая, чэмпіён Вышэйшай лігі КВЗ. Сярод акцёраў быў і мой цёзка па прозвішчы Алег Акуліч”.

Праходзім па тэрыторыі 10-й бальніцы, у двор якой, кажа Сяргей, раней прыходзілі адпачываць многія чыжоўскія сем’і. Не так многа месцаў для сямейнага адпачынку ў рабочым раёне! Сусед бальніцы – Авіяцыйная акадэмія.

– Гэта месца ў раёне называецца Замчышчам. Калі я ў дзяцінстве чуў выраз “Мінскае замчышча”, то мне здавалася, што кажуць менавіта пра Чыжоўку, а аказалася, гэта ў цэнтры горада (смяецца). І калі мае бацькі казалі: “Пойдзем на замчышча”, то мелі на ўвазе гэты пагорак над кальцавой.

“Цікавае тут месца: вось горад, а вось ужо не. Адразу за кальцавой вёска Падлоссе, там з 90-х гадоў знаходзяцца стайні: можна арандаваць каня, пакатацца – канкурэнты Ратамкі”.

Назва Замчышча даўняя. 500 гадоў таму землі бальніцы і авіяцыйнай акадэміі называлі “курганы ля Гатаўскай дарогі”. Потым тут пасялілася сям’я Варатніцкіх, тады гэтыя месцы ўжо называліся Замшчышчам, Замэчкам. У савецкі час фальварак Варатніцкіх аддалі пад дом адпачынку, прычым на тагачасных картах ён адзначаны як Дом адпачынку “Замчышча”. Пасля ён стаў педагагічным вучылішчам, потым авіяцыйным. А цяпер вучылішча паднялося да статусу акадэміі.

– Пад Замчышчам праходзіць старое рэчышча Свіслачы. Сюды ходзяць паліць вогнішчы, адпачываць – і ўсё гэта побач з самалётамі! Спераду ўсё афіцыйна, ваенны аб’ект: КПП, парадны фасад, але з тылоў, з боку кальцавой – рабі што хочаш! Некалі мы з сябрам забраліся туды праз дзірку ў агароджы, перафоткалі ўсе самалёты, хадзілі паўсюль, хіба толькі на КПП не схадзілі! Ніхто не звяртаў на нас увагі, ніхто і пытання не задаў.

Там стаялі тры старыя драўляныя будынкі – магчыма, яшчэ тых самых Варатніцкіх. Будынкі знеслі літаральна пару гадоў таму, яны яшчэ бачны на спадарожнікавых картах. Цяпер са старога там засталася толькі вадапомпавая вежа з чырвонай цэглы.

– МАТУГА – мінскае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі – заснавалі ў 1974-м. У тыя ж гады ўсе гэтыя танкі і самалёты прывезлі сюды. Зразумела, яно ўжо не лётае, стаіць на прыколе. Але студэнты хоць могуць пабачыць, што яны вывучаюць.

“У Акадэміі авіяцыі ёсць група “Укантакце”. Там можна пабачыць многа цікавых фотаздымкаў, у прыватнасці і гістарычных”.

 

МЕСЦА №2, ПРЫГОЖАЕ: СВІСЛАЧ

Прабіраемся праз зарасці паміж лётнай акадэміяй і рэчкай. Нехта паставіў пад клён слоік – збірае сок. Метраў за дзесяць выпіваюць трое мужчын.

– Тут цяпер англійскі парк – усё як хоча, так расце, – смяецца Сяргей. – У Чыжоўцы два рэчышчы Свіслачы: новае, выраўнаванае, і старое, пад Замчышчам.

– Бачыце жоўтыя дамы на гарызонце? За Свіслаччу, пры вуліцы Машынабудаўнікоў побач з інстытутам МНС, пару гадоў таму будавалі бізнес-цэнтр. Калі рылі пад яго катлаван...

О, так пачынаюцца самыя захапляльныя гісторыі ў нашай рубрыцы! “Калі рылі катлаван, у зямлі знайшлі...”

– Увогуле, там жа ніхто раней не капаўся, бо гэта была пойма Свіслачы. А тут, у 2008-м, капнулі каўшом і напароліся на парэшткі статку мамантаў. Яны праляжалі 23 400 гадоў. 19 асобін усіх узростаў, на чале стары важак – 50-гадовая маманціха. Незразумела, ад чаго яны загінулі: слядоў палявання няма; відаць, нейкае стыхійнае бедства.

– Свіслач у Чыжоўцы – гэта таксама гісторыя мостабудаўніцтва: старыя драўляныя, навейшыя драўляныя, бетонныя апоры. Да 90-х паміж Чыжоўкай і Аўтазаводам не было насыпу, бетоннай дарогі, і ўсе хадзілі праз стары драўляны мост. Цяпер ад яго засталіся толькі старыя ліхтары.

– Прыватны сектар на беразе Свіслачы прыбралі перад ЧС па хакеі, каб не бянтэжыць замежных балельшчыкаў. Ад яго засталіся толькі пладовыя дрэвы. На Свіслач патрульныя не сунуцца. Таму тут можна шумець, ніхто не зробіць заўвагу. І народ тут робіць усё што хоча.

 

МЕСЦА №3, ВЯСЁЛАЕ: ЗААПАРК

– У дзяцінстве мы з хлопцамі часта хадзілі на рыбалку на рэчку за заапаркам. А тут недалёка пасвіліся заапаркавыя коні, на якіх дзяцей катаюць. І вось аднойчы мы сядзім з вудамі і бачым, што коні гэтыя ідуць проста на нас. Стала вельмі страшна. Гэта як гаспадар з ратвейлерам: “Не бойцеся, ён не кусаецца”. Ага, ён глытае цалкам!.. Карацей, коні ідуць на нас, мы ўсё пакідалі, адбеглі і глядзім, што будзе. Яны морды ў нашы пакеты засунулі, пакалупаліся, потым вады з рэчкі папілі і сышлі. Мы пабеглі правяраць, што засталося. Коні, канечне, зжэрлі ўвесь наш прыкорм, ссабойкі... Але акрамя таго ў аднаго хлопца прапала жвачка. Ён такі: “Што, яны яшчэ і “Орбіт” з’елі?!” А потым другі пачаў апранаць красоўкі, глядзіць, а там жвачка ўнутры. Відаць, коні спярша захапілі і жвачку, але яна ім не спадабалася, і яны яе пераклалі некаму ў абутак.

А ў 2002 годзе на каталіцкія Каляды з нашага заапарка ўцякла тыгрыца. Стораж абыходзіў заапарк, бачыць, што клетка адчынена, а жывёлы няма. Ён падняў на вушы міліцыю, МНС... Праўда, тыгрыца не пайшла далёка, яе знайшлі тут жа, ля Свіслачы: відаць, гуляла па беразе. Яе ўсыпілі снатворным і даставілі ў клетку.

– Наш заапарк напачатку не быў такі маштабны. Ён пачынаўся ў 1984-м як заасад Мінскага аўтамабільнага завода. Сюды змясцілі жывёл, якія жылі ў супрацоўнікаў МАЗа – у кватэрах, на дачах. А ў 90-х, калі вырашылі будаваць у Мінску заапарк і шукалі пад яго месца, успомнілі пра заасад МАЗа. Ён стаў гарадскім у 1997 годзе.

Самы стары будынак заапарка – птушнік з папугаямі. У ім раней былі касы.

– Вечарам, калі ідзеш побач з заапаркам, чуваць, як нехта там пастаянна рыкае – сур’ёзна так, з рэхам. Думаю, жыхарам суседніх дамоў прыемна гэта слухаць штовечар.

А перад заапаркам на слупе гняздзяцца буслы. Яны і па раёне разгульваюць. Некалі я бачыў, як бусел на зебры вуліцу пераходзіў. Але яшчэ цікавей было назіраць рэакцыю вадзіцеляў.

 

МЕСЦА №4, СУВОРАЕ: ПАРК 900-ГОДДЗЯ МІНСКА І ВАДАСХОВІШЧА

– Праз дарогу ад заапарка, на беразе вадасховішча – культавы парк 900-годдзя Мінска. Прыемна: ці не ўпершыню ў нашай рубрыцы назва парка не звязаная з юбілеямі Кастрычніка! Парк заклалі ў 1967-м, але старых дрэў амаль не засталося: парк моцна пасеклі, калі рабілі рэканструкцыю перад ЧС па хакеі.

“Раней у парку можна было сустрэць статак коз, а замест сцежак былі прасёлачныя дарогі”.

– А ў Чыжоўцы не страшна жыць? – цікавіцца фатограф, выбіраючы ракурс.

– Я чытаў папярэднія матэрыялы, у якіх людзі наводзілі страх, расказваючы пра свой раён. Я дзівіўся, бо звычайна кажуць, што горш за Чыжоўку толькі Шабаны, і нельга прамаўляць гэта слова дарэмна, бо Шабаны – за мяжой дабра і зла.

У нас, канечне, былі ўсе гэтыя класічныя рэчы. Напрыклад, што таксісты адмаўляліся сюды ездзіць – пра тое мне яшчэ бацька расказваў. Чыжоўку пачалі будаваць у 1964 годзе, прыязджалі маладыя сем’і, нараджаліся дзеці. Дадайце 18 гадоў (калі пачынаецца небяспечны ўзрост) – вось у 1980-я гэта ўсё і пачалося: раён на раён, бойкі ўнутры раёна.

– Я чытаў артыкул Дзяніса Блішча, дзе ён спрабаваў сказаць, што ўсё гэта фігня, перавелічэнне. І ён сам у якасці прыкладу прыводзіць бойкі паміж Чыжоўкай і лётным вучылішчам – МАТУГАй. Адны былі мясцовыя, а другія нібыта не, вось і біліся. Тады выклікалі АМАП, і ён сцяной стаяў паміж тымі і гэтымі – інакш праблему было не вырашыць.

А паміж Чыжоўкай і Серабранкай узімку здараліся лядовыя пабоішчы на вадасховішчы. Калі тыдзень пастаіць -20, ад нас можна спакойна пешкі хадзіць у Серабранку. Вось на гэтым лёдзе і біліся: хто сумленны – на кулаках, хто не вельмі – ножык даставаў. Гэта лічыцца няправільным, але за кожным не прасочыш.

За вадасховішчам – Лошыца і Серабранка.

– Здавалася, час гэты прайшоў. Але гадоў 10 таму мы з сябрам хадзілі па парку: паскуднае надвор’е, вечар буднага дня, на вуліцы анікога. Мы прайшліся сабе і ўжо кіруем дамоў, амаль дайшлі да светлафора. І тут з боку мікрараёна, з цемры, нарысоўваецца натоўп чалавек 50, пераходзіць дарогу і ідзе на нас. Уцякаць недарэчна, мы ідзем насустрач. Яны такія: “Хлопцы, вы з якога раёна?” Мы кажам: “З пятай Чыжоўкі”. Добра яшчэ, што ў майго сябра знайшліся нейкія знаёмыя ў гэтым натоўпе і нам не прыйшлося даказваць, што мы з пятай Чыжоўкі!

Яны кажуць: “Хадзем з намі!” Як тут адмовіш?! Мы пайшлі з імі. Яны кажуць: “Нам стралу забілі хлопцы з другой Чыжоўкі, вы не бачылі іх?” А мы сапраўды, калі ішлі, бачылі рух у парку, бачылі, як нехта бег. Відаць, гэта якраз другая Чыжоўка і ўцякала ў прыватны сектар.

Карацей, хадзем з намі – хадзем. І вось яны ідуць і нагамі выключаюць ліхтары.

???

– Дык яны ж не гуляць ішлі, яны падрыхтаваныя былі, з бітамі. 50 чалавек увечары ў парку! Ліхтары выключаліся даволі лёгка: ударыш нагой – і ўсё. Але адзін ліхтар не выключаўся. Тады яны дасталі біту і пачалі біць ёю па слупе. Потым адзін кажа “Лёха, няхай адзін застаецца!” Ну, няхай застаецца! У выніку мы зрабілі кола па парку, нікога не знайшлі і разышліся.

 

МЕСЦА №5, ВОДАПАДЗЕЛ: ВУЛІЦА ТАШКЕНЦКАЯ

– А Чыжоўка ўвогуле дзеліцца вуліцай Ташкенцкай: па адзін бок усялякія там першая, пятая, трэцяя, чацвёртая, а па другі бок – другая і шостая Чыжоўка.

На Ташкенцкай – многа важных месцаў. Тут “Чыжоўка-Арэна”, дзеля якой знеслі прыватны сектар і высеклі частку парку. Побач з “Чыжоўка-Арэнай” – кінатэатр “Дружба”. Нас ад школы вадзілі туды на кіналекторыі.

Я помню фільм “Палёт навігатара”, там пацан знайшоў лятучую талерку. Два разы нас вадзілі – настолькі быў круты! У “Дружбе” было пяць шэрагаў ружовых велюравых сядзенняў, білеты такія на газетнай паперы... А пасля зрабілі ўжо паўнавартасны кінатэатр: шмат шэрагаў, долбі-сістэма. Пяць гадоў таму кінатэатр прадалі, і вось ён стаіць, пусты, завешаны нейкімі сеткамі. Кажуць, цяпер там нібыта гуляюць у страйкбол.

На прыпынку “Ташкенцкая” доўгі час была чыжоўская плошча Рынак. Настальгічнае месца. Цяпер там проста клумба, а раней стаялі тры шэрагі шапікаў, сядзелі 5-7 бабулек з семкамі: падыдзеш, у адной пакаштуеш, у другой, недасмажаныя, перасмажаныя... Некаторыя так хадзілі-каштавалі, наядаліся ды ішлі.

Таксама, бывала, ідзеш ля шапікаў, табе нехта шэпча: “Петарды трэба?” Ты тады ім: “Што пачым?” У маім дзяцінстве петарды прадавалі на “Аквабеле” за кальцавой. Там яны былі ў два разы таннейшыя, чым у Чыжоўцы. А тутэйшыя разлічвалі на пацаноў, якія не знаюць, куды ехаць, а петарды хочацца мець. Таму ідзеш за чуваком у машыну, ён дастае петарду, ты даеш грошы і ідзеш узрываць.

Побач быў магазін “Піянер”, там усякія сшыткі, ручкі прадавалі, а ззаду ў падвале – камп’ютарны клуб. Па дзве гадзіны там стаялі ў чарзе, каб пагуляць!.. А адзін камп’ютарны клуб у нас на раёне яшчэ працуе! І ёсць тыя, хто туды ходзіць, хто любіць гэты дух – ну і каб дома не сядзець.

Яшчэ тут у дварах ёсць дрэва, на якім вісіць куча абутку. Беларусь – сапраўдная футбольная нацыя!

 І ЯШЧЭ КРЫХУ...

Гук раёна: стракатанне конікаў.

Пах раёна: пах травы і кветак. У мяне кватэра на першым паверсе, і адно з трох акон выходзіць на вялікі праменад, пабудаваны на перападзе вышынь мясцовасці і адгароджаны ад аўтамабіляў гарамі. Машын там увогуле няма, а калі летам адкрыць акно, то хутка ў памяшканне ўвальюцца пахі травы і кветак, што вырошчваюць пенсіянеры пад вокнамі.

Колер раёна: бел-чырвона-белы, таму што тут жыве старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён чыжоўскі, вучыўся ў 43-й школе і нават балатаваўся ў мясцовыя саветы пад лозунгам “Чыжоўка будзе лепшай!”. Яго ў твар тут ведаў кожны. Як не ведаць: адкрываеш паштовую скрыню, а на цябе Аляксей Янукевіч адтуль глядзіць!

А яшчэ колерам Чыжоўкі можна назваць блакітны, бо тут шмат прасторы, не занятай будынкамі, асабліва над вадасховішчам. То бок у нашым раёне многа неба.

Смак раёна: смак пладоў тых дрэў, на якіх прайшло дзяцінства. Мы з сябрамі хадзілі па дварах і абрывалі яблыкі, грушы, вішні, алычу... Усё гэта расце не толькі ў прыватным сектары, але і проста каля шматпавярховікаў: мабыць, нешта засталося ад былых вёсак-продкаў Чыжоўкі, а нешта саджалі і самі жыхары мікрараёна.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: CityDog.by, з архіва Сяргея Акуліча і сайта “Глобус Беларусі”.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2017-04-03
Места  
 
16
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Помогайчик 03-04-2017, 14:26
+29 35 6
Жил пару месяцев в Чижовке, добираться до центра неудобно, а в остальном очень понравился район.
В кварталах хрущевок столько зелени! Парк отличный, почти каждый вечер гулять выходил. Турники разнообразные, велодорожка. А какие закаты над Чижовским водохранилищем!
Отличный район для тех, кто любит природу.
ОТВЕТИТЬ
Артём 03-04-2017, 16:30
+12 14 2
это, видимо, твой основной вид деятельности
ОТВЕТИТЬ
и алкогодиков. Их именно в Чижовке очень много днём. Увы.
ОТВЕТИТЬ
Их в любом спальнике много в любое время суток. Только в центре стараются создавать вид.
ОТВЕТИТЬ
Пацан 03-04-2017, 15:02
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 5.
ОТВЕТИТЬ
Андрусь 03-04-2017, 20:03
+6 7 1
Какой драуляны мост между Чижовкой и Серебряной до середины 90 -х? Что за бред? Не упомянуто кафе Космос- незачот. А свалка Прудище- это ж Клондайк был. Бытовала легенда, что когда на свалку привозит отходы Коммунарка, можно найти целые плитки шоколада, и типа даже были такие счастливчики.)
ОТВЕТИТЬ
ava
Это ошибка, между Чижовкой и районом МАЗа имелось в виду, редактор должен исправить) Тот, который был рядом с нынешним автомобильным мостом по Голодеда. Космос не упоминал, т.к. в моём детстве его уже не было. На свалке был, из еды там находил только чипсы "Онега")
ОТВЕТИТЬ
Шаманка 04-04-2017, 09:04
+2 2 0
Да, жаль, что про кафе Космос ничего не сказано. Офигенное место было, я ничего подобного не припомню в те времена в Минске. Могла бы много рассказать о нем :) ой, вообще очень поверхностно пробежались по району. Там столько всего интересного еще осталось
ОТВЕТИТЬ
Шаманка 04-04-2017, 09:08
+4 5 1
Про Чикаго и Мичиган впервые слышу, хотя прожила там почти 30 лет. Про то, что таксисты отказывались ездить -- байка, я думаю. Ездили мы на такси и в 80-е и в 90-е, никто никогда не отказывался ехать, Чижовка так Чижовка. Гопоты хватало и в Серебрянке, и в Чижовке, и в Шабанах, и в Курасовщине... Ничуть не хуже этот район, чем остальные
ОТВЕТИТЬ
На Курагу вот отказались в середине 90-х,как сейчас помню ,или состояние наше внушало сомнение)
ОТВЕТИТЬ
ava
Жила несколько лет на Голодеда. Весёлый район.
ОТВЕТИТЬ
ava
Жила на Голодеда несколько лет. Контингент специфический встречается, но район хороший
ОТВЕТИТЬ
Шаманка 04-04-2017, 08:59
+3 3 0
"Наш заапарк напачатку не быў такі маштабны. Ён пачынаўся ў 1984-м як заасад Мінскага аўтамабільнага завода. Сюды змясцілі жывёл, якія жылі ў супрацоўнікаў МАЗа – у кватэрах, на дачах. "
Ну не так же совсем! Зоопарк начался с раненого аиста Жоры, которого нашли сотрудники МАЗа. Для него была построена ограда -- круглая такая, на этом месте потом появилась огромная клетка-птичник. Я отлично помню, как мы ходили посмотреть на аиста и покормить, развлечений мало было тогда в Чижовке, да :) А потом уже потихоньку начали появляться какие-то животные. Про зубра не упомянули, которого отравили пацаны какие-то. Общественность сильно негодовала тогда
ОТВЕТИТЬ
Шаманка 04-04-2017, 09:01
0 0 0
"А Чыжоўка ўвогуле дзеліцца вуліцай Ташкенцкай: па адзін бок усялякія там першая, пятая, трэцяя, чацвёртая, а па другі бок – другая Чыжоўка."
и шостая таксама
ОТВЕТИТЬ
Фотограф так боялся отхватить по голове битой, выбирая ракурсы, что выбрал самые неудачные.
На самом деле, парк очень здорово облагородили к ЧМ: дорожки, вело- и роллерная трасса, площадки для воркаута, площадка для детей. Раньше там были тропинки, разваленные карусели. Да, было больше деревьев, но сейчас там реально много гуляющих: многие бегают, собачники, мамашки с колясками, парочки на закаты любуются, велосипедисты и роллеры, ребята на турниках. Круто! А на фотках, пожалуй, самые неживописные места выбрали.
А вот про запах трав, цветов и фруктовых деревьев - чистая правда! Весна - лучшее время, когда наш двор можно использовать для ароматерапии - вишни, яблони, черемуха, сирень, ландыши, а потом чубушник и пионы... ммм.
Авторы, пишите с любовью про все районы ;)
ОТВЕТИТЬ
хорошего надо поменьше , там же старшыня БНФ жыве, так что про таксистов ,чтоб страху напустить , в заголовок вынесли, а могли б про мамонтов )
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY