Адметныя. 6 000 рублёў атрымлівае не толькі наш пераможца, але і...

2017-01-12
Тема  
 
17
Рубрика Адметныя

Адметныя. 6 000 рублёў атрымлівае не толькі наш пераможца, але і...

Дзякуй чытачам за ўдзел
У сераду, 11 студзеня, роўна ў 14:00 сярод чытачоў CityDog.by скончылася галасаванне за самага любімага “адметнага”. Разам з кампаніяй Samsung, партнёрам праекта “Адметныя”, называем пераможцу. 
0
0
0

У сераду, 11 студзеня, роўна ў 14:00 сярод чытачоў CityDog.by скончылася галасаванне за самага любімага “адметнага”. Разам з кампаніяй Samsung, партнёрам праекта “Адметныя”, называем пераможцу. 

За 15 дзён галасавання сітуацыя з лідэрамі мянялася кардынальна: футбольны клуб “Крумкачы”, служба дастаўкі Menu, інтэрнэт-крама Symbal і “ТатаХата”. Гонка, як той казаў, была не на жыццё, а на смерць.

Здарылася і неспадзяванка: падчас галасавання арганізатары заўважылі зусім неспартыўныя накруткі галасоў. Таму пасля праверкі мы вымушаныя былі дыскваліфікаваць аднаго з лідэраў.

 

ХТО ПЕРАМОГ

У выніку амаль трохтыднёвага галасавання з колькасцю 2 330 галасоў перамаглі хлопцы з Symbal. Менавіта іх праект атрымае магчымасць зладзіць на сайце CityDog.by свой рэкламны праект на суму 6 000 рублёў.

 

ШТО ГЭТА ЗА ХЛОПЦЫ?

Калі Павел Белавус і сябры з “Арт-сядзібы” надрукавалі і за тыдзень прадалі сто вышымаек, стала зразумела: попыт на нацыянальнае ў беларусаў ёсць. Трэба ствараць прапанову!

З Symbal пачалася сапраўдная мода на беларушчыну. Замаўляць нацыянальную сімволіку і сувеніры ў крамы пачалі і банкі, і карпарацыі, і нават БРСМ. Павел з гонарам кажа, што крама Symbal прыносіць прыбытак, які ідзе на новыя праекты: на заробленыя грошы хлопцы выкупілі стары сельскі клуб на беразе Іслачы – і плануюць з яго зрабіць новыя “Шаблі”.

 

КАЛІ МЫ ПАБАЧЫМ ПРАЕКТ ПЕРАМОЖЦЫ

Цягам лютага 2017 года мы апублікуем праект пераможцаў на старонках нашага часопіса.

 

І ЯШЧЭ АДЗІН ПРЫЕМНЫ БОНУС

Другі лідэр гонкі, інтэрнэт-дастаўка “Меню” (яны набралі 2 265 галасоў), дакладней яе дырэктар Ваган Керабян напісаў у сваім фэйсбуку ўчора: “Пра армян кажуць, што мы сціплы народ, які працуе з раніцы да ночы, які шмат разоў білі за апошнія 3000 гадоў, але які сілай сваёй веры і мовы змог выжыць і захаваў сваю самабытнасць. Для нас армянская мова – гэта гарантыя выжывання і развіцця. У Беларусі мне стала вельмі крыўдна за беларусаў – нешматлікія ведаюць мову, а штодня на беларускай мове размаўляе вельмі мала грамадзян. Мяне здзівіў Глеб Лабадзенка і курсы "Мова нанова” – гэта ачаг захавання і развіцця мовы. У выпадку перамогі мы планавалі перадаць прыз ім. Але наша “паражэнне” ў конкурсе не перашкода, так што мы вырашылі падарыць суму, роўную суме прыза – 6 000 рублёў, – на працу і на развіццё курсаў "Мова нанова”! Такая вось маленькая падтрымка ад братняга армянскага народа”.

Ад імя CityDog.by, Samsung і ўсіх нашых чытачоў – вялікі дзякуй, Ваган! Շնորհակալություն!! 

ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайце пра хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!


РУБРЫКУ "АДМЕТНЫЯ" МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS.


Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: CityDog.by.

ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2017-01-12
Тема  
 
17
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Беларус 12-01-2017, 12:49
+32 39 7
Сумныя вынікі: і з накруткамі, і з пераможцам. Адзіны праменьчык святла ў гэтым - пост Вагана Керабяна
ОТВЕТИТЬ
Что за стоны? Кто поработал с аудиторией, тот победил. Не понимаю зачем считать весь проект сумным из-за непонятного демарша товарищей, которые посчитали себя умнее всех? То же самое что считать крутую вечеринку отстоем из-за того, что какой-то чудак пернул на ее окончании.
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 7.
ОТВЕТИТЬ
ava
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 4.
ОТВЕТИТЬ
Хороший кейс для SMM. Кто поработал со своей аудиторией, тот и победил.
Поздравляю победителей! Достойный проект.
А Ваган - красавчик!
ОТВЕТИТЬ
Павлик 12-01-2017, 16:26
+6 6 0
Так все работали с аудиторией. Только по-разному.
ОТВЕТИТЬ
Своя аудитория и боты, которые даже не были на странице, — разные вещи, не находите?
ОТВЕТИТЬ
ТРАМП 13-01-2017, 00:21
+2 2 0
Я так понял, правило не предусматривали ограничения!
ОТВЕТИТЬ
ava
Усе канкурсанты былі годныя. Я асабіста кожнаму аддаў голас. Але пасля таго як даведаўся пра накрутку ад ТатаХата, у іх свой голас забраў)
ОТВЕТИТЬ
ava
Армяне - малайцы! Моцны ход!
ОТВЕТИТЬ
ТАТА ХАТА 13-01-2017, 00:24
+3 12 9
Паважанае спадарства, сябры!
Мы, в ТатаХата хочам выказаць сваё меркаванне і пазіцыю наконт сітуацыі, якая склалася у конкурсе Samsung Belarus, на сайце CityDog
Мы былі вельмі рады прыняць удзел у конкурсе, які мы расцанілі не толькі, як магчымасць атрымаць рэкламу, але і як выдатную ініцыятыву па падняццю іміджу роднай мовы. За 15 дзён галасавання сітуацыя з лідарамі мянялася кардынальна некалькі разоў: футбольны клуб "Крумкач", служба дастаўкі Menu, інтэрнэт-крама Symbal і "Тата-хата". У выніку Амал 3-х тыднёвага галасавання в е колькасцю 2 330 галасоў перамаглі хлопцы з Symbal
Мы віншуем інтэрнэт-краму symbal з перамогай.
Аднак мы лічым вынікі конкурсу некарэктнымі, і вось чаму. У пэўны момант, мы заўважылі, што ўдзельнікі паводзяць сябе несумленна, для ўзняцця галасоў выкарыстоўвалася «таргетированная» рэклама. Пры гэтым з нашага боку не выкарыстоўваліся ніякія сродкі "накруткі". Але арганізатары конкурсу ніяк гэта не спынялі і не рэагавалі.
Праз нейкі час, мы ўбачылі, што вынік аднаго з удзельніка вырас у 3 разы літаральна за ноч. У такім выпадку - пераможа той, хто гатовы выдаткаваць больш бюджэт, а не той «чыя гісторыя сапраўды крануліся ваша сэрца"? Тады нам нічога не заставалася, як таксама выкарыстоўваць «канал» дзеля галасоў.
Некаторыя палічылі, што мы гэта зрабілі для таго, каб выйграць. Але мы хочам растлумачыць - такім чынам, мы вырашылі звярнуць увагу арганізатараў на гэтую сітуацыю! Менавіта таму мы і не збіраліся пакідаць прыз сабе, а вырашылі аддаць яго таварышу па конкурсе, але таму хто, не рабіў "накруткі".
Каб жыць у Беларусі, а не Белоруссии, гадаваць і выхоўваць дзяцей, даваць адукацыю, верыць, давяраць, паважаць, любіць бацькоў, блізкіх і вядома ж Радзіму - давайце будзем сумленнымі, сумленна ўсталёўваць правілы і іх выконваць.
Мы прыносім свае шчырыя прабачэнні ўсім тым, каго нашы дзеянні маглі абразіць ці пакрыўдзіць, хто няправільна нас зразумеў.
Дарагія сябры! Для нас вялікі гонар быць разам з ініцыятыўнымі беларусамі, якія робяць свой паспяховы бізнес па-беларуску. Мы высока цэнім тых, хто падтрымлівае і імкнецца да захавання культуры. Таму заклікаем усіх паводзіць сябе годна і культурна.
Ваша #ТАТАХАТА
ОТВЕТИТЬ
Ахаха... Зараз кожны, хто не перамог будзе казаць, што аддаў бы сваё першае месца таварышу))) а не, выбачаеце, відаць, акрамя вас так ніхто хлусіць не стаў бы. Не здзіўлюся, калі заявіце, што гэта вы далі грошай Вагану, каб ён, ціпа ад свайго імя, перадаў іх мовананова)))
Ну і напачатку самі навучыцеся паводзіць сябе годна, а ўжо потым іншым парады раздавайце
ОТВЕТИТЬ
CityDog.by 13-01-2017, 09:27
+3 8 5
Добры дзень. Мы былі б удзячныя, калі б вы:
1. напісалі нам у той жа дзень, а не пасля сканчэння конкурсу і вашага публічнага прызнання ў накрутках ботамі, што ў вас ёсць падазрэнні наконт накрутак галасоў іншымі ўдзельнікамі. Мы маем магчымасць праверыць накруткі. Што і зрабілі.

2. падмацоўвалі свае высновы адносна накрутак канкрэтнымі фактамі, а не вельмі суб'ектыўнымі меркаваннямі.

Мы правяралі галасаванне пастаянна. І пытанне выклікалі толькі галасаванні за вас. Нажаль.
ОТВЕТИТЬ
Александр 14-01-2017, 20:25
+4 5 1
Позвольте выскажу своё мнение. Это очень показательный пример для нашего бизнеса.
Итак: в семье родился малышь. Он растёт, развивается - но на определённом этапе начинаются сплошные ограничения. Бегать - нельзя, здесь рисовать - нельзя. Малышь идёт в садик - там воспитательница тоже вводит ограничения., в школу ребёнок идёт уже поломанным. Шаг влево - шаг вправо - расстрел. Предпринимательство убивается на корню.
Да - правила должны быть. Если правил нет, каждый додумывает в меру своего развития, своих ограничений, своего фокуса. Это проблема всего нашего постсоветского пространства. Сами себе рисуем границы, устанавливаем правила, боимся развиваться. Из-за этого, у нас так мало предпринимателей.
Поэтому я хочу выступить в защиту компании ТАТА ХАТА. Они молодцы. Возможно, компания повела себя где-то некорректно, возможно сыграла на грани фола. Но это, уважаемый CityDog в этом виноваты Вы, как организатор, обязаны были регламентировать действия, установить правила участников, сделать предупреждение.Вы видели, что происходит что-то неладное и должны были вмешаться, а не наблюдать в сторонке. В итоге каждый сам нарисовал себе ту грань, ту границу - за которую переступать нельзя, установил свои правила: реклама, агитация своих, накрутка. В числе участников были и "гиганты" - как бы расценили Вы, если бы они подключили свои возможности?
Ваши правила только регламентировали победителя, - победит, кто больше наберёт голосов! Ребята с этим справились и в данном случае, не важно как они это сделали. Вы же, в свою очередь, поступили так, как принято "у нас", отдали приз тому - кого Вы сами и выбрали! Так что - это Вам "нажаль", а ТАТА ХАТА - желаю развития и процветания!
С уважением.
ОТВЕТИТЬ
Вольга 15-01-2017, 23:59
+2 3 1
Хачу дадаць - і вось пасля школы выходзіць такой зацюканы беларус, жэніцца, нараджае дзяцей, купляе кватэру і яму дастаткова. Дом, сям'я, праца, дом, сям'я, праца - і яму больш нічога не трэба, ён нiкуды не пойдзе, нікому нічога даказваць не будзе, абы яго не чапалі - мая хата з краю! Хаця не, яшчэ ён можа паліваць брудам сваімі каментамі. І становіцца такой беларус з часам Бульбашом, хоць нарадзіўся ён БЕЛАРУСАМ!
ОТВЕТИТЬ
ava
Таргетированная реклама - это реклама среди своей аудитории,которая распространяет информацию про конкурс (где аудитория может проголосовать за кого захочет). А накрутка ботов на бирже - это просто покупка голосов за себя любимых.
Что ж вы не запустили тоже таргетированную рекламу? И ситидогу не написали: мол, честно ли так продвигаться? Вы же просто фальсиицировали голоса.
ОТВЕТИТЬ
АСТАНАВИТЕСЬ 14-01-2017, 11:46
+3 3 0
Не в защиту никого, плевать на результаты, просто работаю сегодня, а в интернете кто то не прав:
Расскажите, Вадим, когда это таргетированная реклама стала рекламой среди СВОЕЙ аудитории? Аудитория таргетируется (внезапно) по многим параметрам (гео,пол,возраст и тд). Она и существует чтобы привлекать НОВУЮ аудиторию (не свою) которой может быть интересно то или иное предложение.
В такого рода рекламе объявление можно делать ЛЮБЫМ (не нарущающим правила сервиса), то есть там можно написать за кого именно нужно голосовать в опросе, это к тому что смысла просто распространять информацию о конкурсе мало (деньги на ветер)
ОТВЕТИТЬ
ava
концепция из "Слуга народа". Почему приводиться пример школьника? может эта ситуация больше похожа на забег в легкой атлетики например? один на допинге, а остальные нет...Как можно оправдывать накрутку, одно дело попросить друзей проголосовать, другое дело ботами загрузить голосование, а потом типа ну мы хотели в благие цели - бред как мне кажется.
ОТВЕТИТЬ
Сергей 16-01-2017, 20:29
+1 1 0
Если говорить о допинге - в спорте есть правила. Что запрещено, а что нет. Спортсмен знает чем рискует и за что могут наказать. Имхо.
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY