Адметныя. Той самы мінчанін, які завёў моду на вышымайкі

2016-06-21
Тема  
 
27
Рубрика Адметныя

Адметныя. Той самы мінчанін, які завёў моду на вышымайкі

Усё добра
У трэцім сезоне рубрыкі “Адметныя” мы расказваем пра бізнесы, якія размаўляюць са сваімі кліентамі па-беларуску. Сёння наш герой – заснавальнік інтэрнэт-крамы беларускамоўных тавараў Symbal, з якой пачалася сапраўдная мода на беларушчыну.
0
0
0

У трэцім сезоне рубрыкі “Адметныя” мы расказваем пра бізнесы, якія размаўляюць са сваімі кліентамі па-беларуску. Сёння наш герой – заснавальнік інтэрнэт-крамы беларускамоўных тавараў Symbal, з якой пачалася сапраўдная мода на беларушчыну.

Мы сустракаемся з Паўлам Белавусам, заснавальнікам крамы, у “Маскоўска-Венскім” гандлёвым цэнтры, дзе месціцца офіс і крама “Арт-сядзібы”. Эфектна выглядаючы на фоне бела-чырвоных жалюзі, хлопец расказвае, як з’явіўся яго бізнес.



– Гэта быў 2011 год, якраз закрыўся клуб “Рэактар”, і для тых, хто хацеў праводзіць нейкія беларускамоўныя тусоўкі, месца не было. Не было ніякіх антыкафэ, лофтаў, каворкінгаў, крэатыўных прастор. Была галерэя “Ў”, ДК “Ля мора” – і ўсё.

Мы вырашылі стварыць сваю прастору, дзе можна было б праводзіць нейкія мерапрыемствы. Знялі памяшканне на заводзе “Гарызонт” – з гэтага пачалася “Арт-сядзіба”. Графіцісты размалявалі нам сцены, мы прыцягнулі канапу і нейкія старыя крэслы і пачалі працаваць. І гэта ўсё так хутка забурліла і закруцілася, што ў нас пачалі кожны дзень адбывацца імпрэзы.

На “Гарызонце” “Сядзіба” прапрацавала восем месяцаў – пакуль занадта гучных арандатараў не выгналі. Але за гэтыя восем месяцаў Белавус з сябрамі зрабілі сабе імя.



– Зараз, канешне, развівацца прасцей, а тады на нас глядзелі як на незразумелых барадатых беларускамоўных фрыкаў, – усміхаецца Павел, які ў тыя часы працаваў на радыё. – Так мы існавалі, пераязджаючы з памяшкання ў памяшканне. І два гады таму я задумаўся пра тое, што трэба або зусім гэта ўсё прыкрываць, або займацца гэтым пастаянна і ператвараць у бізнес. Бо на той момант гэта было хобі – у кожнага з нас была асноўная праца.

Ідэя бізнеса нарадзілася з актыўнасцей: хлопцы зладзілі грамадзянскую кампанію, каб уключыць гістарычны беларускі сцяг у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Чыноўнікі сцяг у спіс не дадалі, але хваля цікавасці ў СМІ да пытання нарадзіла попыт з боку звычайных беларусаў. А калі Павел з сябрамі надрукавалі і за тыдзень прадалі сто вышымаек, стала канчаткова зразумела: попыт на нацыянальнае ў беларусаў ёсць. Трэба ствараць прапанову.

– У нас ужо быў гатовы сайт, і мы адразу ўсім гэтым і стартанулі: сцягамі, вышымайкамі, дробнымі сувенірчыкамі, – распавядае Павел. – Пасля да нас пачалі звяртацца розныя рамеснікі, вытворцы, пачаліся розныя карпаратыўныя замовы. Я кінуў ранейшую працу і стаў займацца выключна “Арт-сядзібай”.




Замаўляць нацыянальную сімволіку і сувеніры ў крамы пачалі і банкі, і карпарацыі, і нават БРСМ.

– Мы звярталіся ў Міністэрства ўнутраных спраў за тлумачэннем, ці з’яўлецца гістарычны герб “Пагоня” ці бела-чырвона-белы сцяг забароненымі сімваламі. Нам адказалі, што не, не з’яўляюцца. Зараз сцягі мы друкуем на тым жа прадпрыемстве, якое друкуе дзяржаўныя чырвона-зялёныя.

 

БЕЛМОВА ЯК ВЯЛІКАЯ БІЗНЕС-ІДЭЯ

Шмат людзей казалі Паўлу, што праз два-тры месяцы бум на вышымайкі і арнаменты знікне. Але прайшло два гады – і трэнд нікуды не знік. За гэты час наш герой з паплечнікамі зрабілі першую беларускамоўную настолку, першымі арганізавалі беларускамоўны стэндап, зрабілі Дзень вышыванкі.

Вірус вышыванак і арнамента нараджае новыя і новыя актыўнасці: напрыклад, Mark Formelle выпусціў вялікую лінію бялізны з арнаментамі, штомесяц з’яўляюцца дробныя крамы, якія спрабуюць развівацца ў тым жа кірунку. Але наш герой гэта толькі падтрымлівае і не баіцца канкурэнцыі.


Часам Белавуса крытыкуюць: “Як можна на нацыянальных сімвалах зарабляць грошы?! Так нельга! Гэта ж святое!” Але Павел упэўнены: сімвалы не павінны стаяць мёртвымі ў куточку, яны павінны трасфармавацца, прыдумляцца, дамалёўвацца.

Яшчэ адзін з кірункаў бізнесу магазіна Symbal – выцінанка, мастацтва выразання з паперы. Павел з таварышамі спрабуе рабіць узоры слуцкага пояса, калюмны на торбах. Апроч таго, хлопцы прадаюць розныя беларускамоўныя паслугі: напрыклад, беларускамоўных вядучых для карпаратываў і вяселляў.

Больш за тое, праз сацсеткі і сайт хлопцы прасоўваюць іншыя брэнды, беларусізуюцца. Першыя, з кім яны паспрабавалі так працаваць, – гэта ювелірная сетка, якая выпусціла завушніцы і пярсцёнкі з беларускімі ўзорамі. Самі героі не могуць прадаваць ювелірныя вырабы, таму проста рэкламуюць ювелірную сетку.

– Зразумела, што мы робім папсу, бо простыя рэчы карыстаюцца попытам, – распавядае Павел. – Кансерватыўныя этнографы шмат нас крытыкуюць, бо лічаць, што арнамент павінен быць абавязкова на белай кашулі і абавязкова вышыты чырвонымі ніткамі. А мы кажам, што не, гэта павінна быць як заўгодна і дзе заўгодна, хоць на майтках, галоўнае – каб яно прыносіла людзям радасць і задавальненне.




Павел з гонарам кажа, што крама Symbal прыносіць прыбытак, які ідзе на новыя праекты. Напрыклад, на заробленыя грошы хлопцы выкупілі стары сельскі клуб на беразе Іслачы. Плануюць з яго зрабіць новыя “Шаблі”.

Павел прызнаецца, што ў іх яшчэ мільярд думак, і калі будуць сілы і не будзе ніякіх знешніх перашкод, то ў будучыні Symbal ператворыцца ў вялізную нацыянальную краму:

– Туды можна будзе прыйсці і ўбачыць, што Беларусі ёсць што паказаць, што Беларусь – гэта не краіна сталінак і Чарнобыля, а краіна традыцый і вялікай спадчыны.




ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайцеся на хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!

РУБРЫКУ "АДМЕТНЫЯ" МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS.

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: CityDog.by.

ТАА «Самсунг Электронікс Рус Компані», ІНП 7703608910

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2016-06-21
Тема  
 
27
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Жыве Беларусь!
ОТВЕТИТЬ
Малайцы. Прымушаюць паверыць , што наша пакаленне не проста разумнае і кемлівае , але і свядомае , задумваецца пра тое, што мы зможам пакінуць пасля сябе акрамя палаца незалежнасці. Усiм добрага дня
ОТВЕТИТЬ
Сама идея хорошая. Но качество маек мне не понравилось. Прожила только одно лето, учитывая, что стирка была только ручная. Майка белого цвета с принтом по центру
ОТВЕТИТЬ
Behemoth_Cat 23-06-2016, 15:06
+2 6 4
А у меня две маечки прекрасно держаться уже 1,5 года. Правда обе серые с разными принтами, даже не потерлись от стирки в машинке, хотя тоже думал что на долго их не хватит.
ОТВЕТИТЬ
ava
Я понимаю майки.
Но ведь в моду вошли и татуировки. И причем не продуманные (когда лень загуглить какой символ, что значит), а просто первые попавшиеся "ромбики из интернетов". Причем в виде ромбиков и бьют. Смотрю и хочется то ли плакать, то ли смеяться.
ОТВЕТИТЬ
коренной минчанин 23-06-2016, 13:23
-28 15 43
А почему бы не наладить производство плетёных лаптей)) оденем всех в вышиванки, лапти и т.д.))
ОТВЕТИТЬ
дзядуля 23-06-2016, 13:30
+40 45 5
Вам пра хату, а вы пра лапату.
ОТВЕТИТЬ
Эстэтычная безгустоўе!
п.с. ідэю з арнаментам на майках перадралі ў украінцаў.
ОТВЕТИТЬ
Не смешите. Stigmata выдавали тиражи маек с орнаментами и прочим национально-историческим контентом еще 5 лет назад.
ОТВЕТИТЬ
Я маю на ўвазе так званыя вышымайкі з прынтом па цэнтру. Гэта ўкраінская тэма.
Таксама звярніце ўвагу на худзі "люблю беларусь" і "жыве беларусь". Тыя ж колеры і шрыфт як і на ўкраінскіх "слава украіне". Адзін у адзін. Хлопцы хочуць ролы баксаў за перадзёр ідэй і безгустоў'е дызайна. На выхадзе маем другасную прадукцыю кшталту "made in china".
ОТВЕТИТЬ
ava
Трэба пашыраць гэты трэнд
ОТВЕТИТЬ
малайцы! пайду куплю ў вас што-небудзь.
ОТВЕТИТЬ
Сейчас уже вышимайками никого не удивишь — это просто неинтересно. Парадокс в том, что материал отрабатывается очень быстро. То, что год назад было cool, сейчас уже никого не волнует. Отработанный дизайн вымывается новыми трендами и постоянно обновляется — в этом принципиальная обманка тех, кто считает, что с этого вышимаечного декора начинается национальное самосознание. Для большинства оно на этом и заканчивается.
ОТВЕТИТЬ
Алексей Булынёнок 23-06-2016, 17:19
+5 10 5
По моему убеждению какой то бред, поймите меня правильно, орнамент тема крутая, и ставить лайки за уровень самоорганизации стоит, но зачем делать так всё однотипно, как правило конечный результат работы ихней(ребатак этих либо вообще кого либо и это моё личное мнение) является отображение либо внутреннего мира творца(художника)либо его видение мира окружающего, либо его представления творчеста+доход, глядя в экран на фото и статью и моменты, вырисовывается иной раз такое ощущение прав был Фейербах когда: » Определённо в нашу эпоху, когда образ предпочитают вещи, копию оригиналу, представление действительности, а видимость бытию, лишь иллюзия обладает святостью”
Постскриптум…
ОТВЕТИТЬ
Алексей Булынёнок 23-06-2016, 17:21
+1 4 3
Да он пьяный
ОТВЕТИТЬ
Alex Digger 23-06-2016, 17:42
+5 18 13
До чего же идиотское слово - вышимайка.
ОТВЕТИТЬ
Donna Rosa 23-06-2016, 21:42
-3 3 6
Дайте адрес интернет магазина, пожалуйста.
ОТВЕТИТЬ
Обитатель бездны 23-06-2016, 22:03
-4 8 12
Креатива хватило только Пагоню на обложки паспорта наштамповать. Здесь нет не одной вещи, которую хотелось бы купить.
ОТВЕТИТЬ
Ганька 24-06-2016, 10:31
+3 4 1
Майки нравятся ! Но качество ткани не очень. Хотелось бы покупать там больше, если ребята будут лучше выбирать материалы. Ткань сейчас не приятная к телу.
ОТВЕТИТЬ
"Зразумела, што мы робім папсу". Не люблю папсу. Нічога не магу з сабою зрабіць :(
ОТВЕТИТЬ
ava
Дзякуючы гэтай папсовасці моладзь пачынае цікавіцца роднымі традыцыямі, сімваламі, мовай. І гэта клёва! Цяпер нам лягчэй знайсці сваіх за мяжой) канешне па вышымайцы, ці іншых рэчах з крамы symbal.
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY