Фотасюжэт: як у касцёле на Залатой горцы ставяць батлейку

Фотасюжэт: як у касцёле на Залатой горцы ставяць батлейку
Напярэдадні Раства CityDog.by вырашыў паглядзець, як упрыгожваюць да свята касцёл св. Роха на Залатой горцы. Тут нас сустрэў новапрызначаны біскуп мінскі – Юры Касабуцкі. 

Напярэдадні Раства CityDog.by вырашыў паглядзець, як упрыгожваюць да свята касцёл св. Роха на Залатой горцы. Тут нас сустрэў новапрызначаны біскуп мінскі – Юры Касабуцкі. 

Аказваецца, цэнтральнае месца ў калядным аздабленні любога касцёла свету займаюць яселькі, ці па-беларуску “батлейка”. У шырокім сэнсе батлейка – тэатралізаваная пастаноўка, заснаваная на сюжэце нараджэння Езуса ў Бэтлееме. Аднак у мінскіх касцёлах такія пастаноўкі, на жаль, не робяць.

Асноўная мэта ўсталявання батлейкі – нагадаць людзям пра даўнюю ноч нараджэння Хрыста.

Яшчэ адна вельмі прыгожая перадкалядная традыцыя – супольны ўдзел вернікаў кожнай парафіі ва ўпрыгожванні касцёла. Некалькі суполак займаюцца асобнымі працамі.


Каля фігурак Марыі, яе мужа Юзафа, дзіцяткі Езуса звычайна ставяць трох каралёў, пастухоў і авечак.

Звычайна апошняя версія дэкарацыі робіцца перад вечаровым набажэнствам напярэдадні Раства, 24 снежня, якое мае назву Пастэрка. Усталяванне завяршаецца, калі святар уносіць у батлейку фігурку маленькага Езуса.

Сёння, 24 снежня, у 19:00 і ў 22:00 у касцёле св. Роха (пр-т Незалежнасці, 44а) пройдзе Святая Імша на ангельскай мове з удзелам апостальскага нунцыя арцыбіскупа Клаўдзіа Гуджэроці. У кафедральным касцёле (пл. Свабоды, 9) Імша пачнецца ў 21:00, у Чырвоным (пл. Незалежнасці, 15) – у 21:45, у Кальварыйскім касцёле (Кальварыйскі праезд, 1) – у 21:00.

 Фота: CityDog.by.

Еще по этой теме:
Мастер-класс: куцця и другие блюда к Калядам
У Чырвоным касцёле будзе адноўлены арган
Мінскія некропалі: надмагіллі Кальварыі і Вайсковых могілак (фота)
поделиться