“Чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе”. Ксёндз-экзарцыст – пра дэманаў, ведзьмаў і апантаных

2016-02-29
Люди   Тема  
 
84

“Чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе”. Ксёндз-экзарцыст – пра дэманаў, ведзьмаў і апантаных

Нечакана
Даведаўшыся, што ў Беларусі ёсць некалькі ксяндзоў-экзарцыстаў, мы з’ездзілі да аднаго з іх, каб разабрацца, як праходзіць рытуал экзарцызму і ці падобна гэта ўсё да фільмаў жахаў.
0
0
0

Даведаўшыся, што ў Беларусі ёсць некалькі ксяндзоў-экзарцыстаў, мы з’ездзілі да аднаго з іх, каб разабрацца, як праходзіць рытуал экзарцызму і ці падобна гэта ўсё да фільмаў жахаў.

З намі пагадзіўся паразмаўляць ксёндз-пробашч касцёла святога Юзафа ў Воршы Аляксандар Жарнасек, які таксама з’яўляецца ксяндзом-экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.


“ЧАМУ ты за чалавека молішся, усё нармальна 
і раптам пачынае пахнуць серай?”


– Мы ўсе глядзелі фільмы пра апантаных і экзарцыстаў, але растлумачце, калі ласка, што гэта за з’ява.

– Па-першае, трэба разумець, што чалавек складаецца з цела і духа. Даказаць існаванне духа цяжка, але хрысціянская вера сцвярджае, што ён ёсць. Такім чынам, калі вернік пачынае грашыць, то злы дух перш за ўсё ўплывае на дух чалавека, нішчыць яго адносіны з Богам і людзьмі. Але некаторыя грахі, часцей за ўсё звязаныя з магіяй і акультызмам, уплываюць на чалавека так, што не толькі парушаюць яго адносіны з Богам, але злы дух пачынае панаваць над целам чалавека. І гэта мы называем апантаннем.

Канешне, тое, што паказваюць у фільмах, – гэта перабольшанне, але факт у тым, што паранармальныя з’явы існуюць і ў выпадку апантання адбываюцца рэчы, якія звычайнай логікай не растлумачыш.

– Што, напрыклад?

– Напрыклад, гэта можа быць моцны пах серы. Логіка не падкажа, чаму ты за чалавека молішся, усё нармальна  і раптам пачынае пахнуць серай. Ці, напрыклад, у чалавека змяняюцца зрэнкі. Я бачыў такое, калі ў чалавека былі звычайныя круглыя зрэнкі  і раптам выцягнуліся, як у ката. Або жанчына пачынае гаварыць мужчынскім голасам, распавядае тое, чаго нават тэарэтычна не можа ведаць, або гаворыць на незнаёмай ёй мове. Нельга сказаць, што ў мяне такі вялікі вопыт у гэтай тэме, але з рознымі з’явамі я сутыкаўся.

Канешне, усё гэта не так проста. Трэба бачыць мяжу паміж апантаннем і псіхіятрычным захворваннем, бо шмат людзей усё ж такі не апантаныя, а маюць псіхічныя хваробы. Часам чалавек кідаецца на зямлю і крычыць: “Я сатана!”  гэта страшна, але гэта яшчэ не гаворыць пра апантанне.

– Як разабрацца, што ёсць што?

– Асабіста для мяне знакавымі з’яўляюцца паранармальныя рэчы, калі чалавечая логіка адключаецца – гэта, хутчэй за ўсё, апантанне. Але гэта мяжа не такая ясная, таму я стараюся не рабіць хуткіх высноваў. Як бы банальна ні гучала, але перш за ўсё я пытаюся, што гэта за чалавек, як ён жыве, якія ў яго адносіны з Богам.

Ёсць такія рэчы, калі ў сям’і сур’ёзныя канфлікты ці хтосьці п’е, хаця сям’я веруючая. Тады дзеці могуць несвядома весці сябе, нібыта яны апантаныя, – проста таму, што ім балюча і яны не ведаюць, як пра гэта сказаць, як звярнуць на сябе ўвагу. Іх падсвядомыя рэакцыі могуць прамаўляць такім вось чынам. Падобным дзіўным чынам можа звяртаць на сябе ўвагу самотная жанчына або дзяўчына, якая перажыла трагедыю або па розных прычынах не выйшла замуж, а вельмі патрабуе чалавечых адносін. Гэта эмацыйныя праблемы, і яны ў большасці на ўзроўні падсвядомасці. Але гэта далёка не апантанне.

Каб разабрацца, трэба добра зразумець, што такое грэх. Людзі часта лічаць, што вось ты зграшыў  і Бог пачынае гнявіцца, можа нават пакараць цябе. Але сутнасць у тым, што грэх сам па сабе з’яўляецца прысутнасцю злога духа. Такім чынам, калі чалавек грашыць – ён ужо пад уздзеяннем таго ці іншага злога духа, хоць пакуль што гэта ўздзеянне не праяўляецца знешне.

Цікава, што людзі баяцца апантання, паранармальных з’яваў. Ім здаецца, што калі ў хаце адбываецца штосьці паранармальнае, то гэта самае страшнае. Але гэта не самае страшнае – страшна тое, што людзі могуць жыць у смяротных грахах, але нічога знешне не адбываецца. Такім чынам, у цябе “нармальнае”, спакойнае жыццё, толькі грэшнае. У выніку гэта спакойнае грэшнае жыццё вядзе да ізаляцыі ад Бога. Людзі апраўдваюць сябе і кажуць, што маюць Бога недзе там, у сэрцы, але за гэтымі словамі нічога не стаіць, ніякага Бога яны не ведаюць, а дэман даўно ізаляваў іх ад Бога, у іх няма нічога супольнага з Богам. А паколькі нічога страшнага ў жыцці не адбываецца, то і мяняць нібыта нічога не трэба. Вось гэта страшна, а не апантанне. Чаму? Таму што як, будучы ізаляваным ад Бога, можна трапіць у рай? Як прабываць з Богам вечна ў раі, калі цябе нічога з Ім не яднае? Вось гэта сапраўдная трагедыя граху і подласць зла!

Ну а калі і адбылося апантанне – яно адбылося не проста так, а ў выніку канкрэтных грахоў і адыходу ад Бога. Проста так нічога не бывае. Калі чалавек не жыве як належыць верніку  не спавядаецца, не каецца, – то няма ніякага сэнсу праводзіць экзарцызм. Калі ў чалавека няма адэкватнага жыцця з Богам, то няма ніякага сэнсу ганяць дэманаў.


Людзі чакаюць, што ТЫ будзеш залатой рыбкай,
якая выконвае ўсе пажаданні


– А наогул ці распаўсюджаны ў свеце экзарцызм?

– У нас не вельмі развіта гэта паслуга  у той жа Польшчы шмат экзарцыстаў і вельмі шмат літаратуры пра апантанне. У Беларусі мала святароў, якія будуць займацца толькі гэтым служэннем. Гэта спецыфічнае служэнне, і яму ў нейкім сэнсе трэба асабліва прысвячацца.

У нас гэта тэма малавядомая, таму калі людзі чуюць, што ты экзарцыст, то прыходзяць з усімі праблемамі – з залежнасцямі ад алкаголю, наркотыкаў, псіхічнымі захворваннямі. Людзі чакаюць, што ты будзеш залатой рыбкай, якая выконвае ўсе пажаданні. Канешне, гэта няправільна, але гэта сведчыць пра нізкую рэлігійную свядомасць, а таксама пра абсалютную несвядомасць на тэму чалавечых эмоцый і псіхікі.

– А што адбываецца ў іншых канфесіях?

– На самой справе ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях ёсць такая паслуга, але яе могуць так не называць. Проста Каталіцкі Касцёл звязаны з заходняй культурай, на якую мела ўплыў Рымская Імперыя і нормы рымскага права. Таму ў Касцёле ўсё даволі ўпарадкавана. Спачатку былі манахі і святары, якія атрымлівалі ад Бога такі дар малітвы аб вызваленні, а потым гэта вырашылі ўпарадкаваць, і зараз гэтым займаюцца тыя, каму даў дазвол біскуп.

У вёсках людзі масава ходзяць да ведзьмаў. У гарадах – праклінаюць,
каб знішчыць нечую сям’ю Ці адвесці чужога мужа


– Вось вы казалі, што да апантання часта прыводзіць магія і акультызм. А якія канкрэтна дзеянні?

– Так, як правіла, гэта магія, эзатэрыка і акультызм. Прычым і белая, і чорная магія. Напрыклад, чалавек можа хадзіць да бабкі, каб вылечыць сваё дзіця, і гэтага часам дастаткова для дзейнасці злога духа, што можа перарасці нават у апантанне. Няма, канешне, дакладных прычын, чаму адбываецца апантанне, але нярэдка менавіта з-за такіх рэчаў: магія, акультызм, практыкі, звязаныя з усходнімі рэлігіямі.

– То бок калі людзі паляць духмянасці і сядзяць у позе лотаса – гэта ўжо акультызм?

– На самой справе ў духоўным свеце ёсць Бог і яго анёлы  і ёсць злыя духі. Людзі, якія дакранаюцца духоўнай сферы, часта не разумеюць, да якіх духоўных сфер маюць дачыненне. Для многіх нашых людзей тая самая ёга – гэта толькі фізічныя практыкаванні. Мала хто ведае, што на нейкім этапе ёгі ідзе размова пра здольнасць чытаць чалавечыя думкі. А значыць, гэта не проста фізічныя практыкаванні, а духоўная сфера.

–  А што яшчэ?

– На постсавецкай прасторы вядома “Жывая этыка” Рэрыха, эзатэрыка Блавацкай. У некаторых акультных практыках могуць быць элементы хрысціянства, але насамрэч гэта далёка не хрысціянства. Людзі ідуць да “бабкі” і кажуць, што ў гэтым няма нічога страшнага, бо там іконы стаяць і “бабка” малітвы чытае. Але іконы і таямнічыя малітвы яшчэ ні пра што не сведчаць. Маем дачыненне да белай магіі. Ідзе размова пра выкарыстанне духоўных сіл для сваіх мэтаў – напрыклад, для аздараўлення. Няверуючы чалавек нічога кепскага ў гэтым не бачыць. Вернік павінен задаць пытанне, чыёй сілай адбыўся цуд аздараўлення. Дэманы ўмеюць рабіць цуды. Толькі пасля яны возьмуць сваё за такія цуды. Нашы “бабкі”, “шаптухі”, знахары, экстрасэнсы, гадалкі – гэта ўсё белая магія. Тут дзейнічаюць тыя ж дэманы, толькі падманным спосабам яны хочуць паказаць, што яны не такія і дрэнныя, і такім чынам адводзяць чалавека ад Бога і збаўлення.

– Вось вы кажаце пра магію, але вельмі цяжка ўявіць, якая магія можа быць распаўсюджана ў сучаснай Беларусі.

– Чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе, таму што наш народ асабліва залежны ад граху зайздрасці, эгаізму і нянавісці. У вёсках людзі масава ходзяць да ведзьмаў, таму што ў суседзяў справы ідуць лепш. У гарадах праклінаюць, каб знішчыць нечую сям’ю або адвесці чужога мужа. Гэтага шмат. А часам нават проста праклінаюць. Проста так, бо хочуць знішчыць іншага чалавека. Некаму гэта прыносіць дзіўную радасць. Калі такіх гісторый наслухаешся, то аказваецца, што наша Беларусь не такая мірная і не такая сінявокая, як часам здаецца. Канешне, ведзьмы не выглядаюць як бабулі ў хатках на курыных ножках. Не, сучасныя ведзьмы будуць стаяць з вамі ў чарзе ў краме, могуць нават хадзіць на працу, але ўся вёска ведае, да каго ісці.


“БЫВАЕ, ЭКЗАРЦЫСТ ЧЫТАЕ РЫТУАЛ 10, МОЖА І 100 РАЗОЎ, АЛЕ НІЧОГА НЕ МЯНЯЕЦЦА. 
А ЧАСАМ ХАПАЕ АДНОЙ МАЛІТВЫ” 


– А што рабіць, калі чалавек ужо апантаны?

– Калі злы валодае целам, ён не можа на 100% завалодаць духам і розумам чалавека. І нават калі знешне валодае, то чалавек усё ж такі не марыянетка і заўсёды можа змагацца. Чалавек павінен сам пачаць змагацца. Перш за ўсё ідзе размова пра пакаянне, споведзь, змену свайго жыцця, рэгулярныя малітвы і пасты. Праблема ў тым, што калі чалавек не ведае Бога, то не ведае, як і змагацца са злом. Таму корань бяды не столькі ў магіі і ведзьмах, а ў абсалютнай рэлігійнай абыякавасці і несвядомасці.

–  То бок гэта не так, як у фільмах, калі чалавек нічога не кантралюе?

– Знешне гэта можа выглядаць так, што чалавек нічога не кантралюе, у момант прыступу ён можа не валодаць языком. Але нават будучы апантаным, чалавек можа прыйсці да Госпада, бо Гасподзь усё бачыць.

І трэба разумець, што гэта бітва не толькі чалавека. Бывае, што Бог дае сілы і апантаныя вызваляюцца без дапамогі экзарцыстаў. Гэта Бог вызваляе, а не экзарцыст! Былі таксама такія выпадкі, калі апантаныя не маглі зайсці ў касцёл. Разумелі, што ім трэба пакаяцца, але злы не пускаў іх і яны не маглі пераступіць парог. Але потым Гасподзь даваў сваю міласць, і чалавек прыходзіў да споведзі. Менавіта таму я не люблю казаць пра нейкую сілу экзарцыстаў. Экзарцыст можа дапамагчы чалавеку змагацца са злом, можа падтрымаць, але не з’яўляецца таямнічай феяй.

– А калі справа ўсё ж такі даходзіць да самога экзарцызму, ёсць нейкі спецыяльны рытуал?

– Ёсць адпаведны рытуал. Але, зноў-такі, гэта не пытанне рытуала. Не трэба глядзець на яго як на нешта магічнае. Вызваленне можа адбыцца падчас рытуала, споведзі – ці пасля. Я ведаю гісторыю, калі чалавек падчас асабістай малітвы пачаў паказваць дэману, што яго не баіцца, і дэманстраваць, што не мае з ім нічога супольнага, – і так вызваліўся. 

Карацей, рытуал ёсць, але не трэба да яго ставіцца магічна. Бывае, экзарцыст чытае рытуал 10, можа і 100 разоў, але нічога не мяняецца. А часам хапае адной малітвы. У любым выпадку трэба разумець, што толькі Гасподзь можа вызваліць чалавека, а ні ў якім разе не сам рытуал.

– А наогул, пра што сведчыць апантанне?

– Пра тое, што чалавек не жыве як належыць хрысціяніну. Ён можа казаць, што “Бог у маім сэрцы”, але гэта не так. Канешне, такія гісторыі, як апантанне, звяртаюць на сябе ўвагу, і гэта заўсёды шок, але, паверце, ёсць рэчы нават больш страшныя. Напрыклад, калі ўсё грамадства жыве ў сетках зла, практыкуе акультызм і сэксуальную развязанасць. Грамадзянскія шлюбы сталіся абсалютна нармальнай з’явай. Аборты, разводы, алкагалізм, падманы. Гэта зло ўсюды, гэта цэлая структура зла. Многія лічаць гэта нармальнымі рэчамі. Нараджаюцца дзеці, якія не бачаць зла, бо не бачаць іх бацькі. Такія дзеці вырастаюць сляпымі і потым жывуць без Госпада. Вось гэта пракляцце, і гэта вельмі страшна. Таму ўсе гэтыя праблемы нашмат глыбейшыя, а апантанне – проста адна са знешніх праяваў. Злыя духі ўмеюць звярнуць на сябе ўвагу, умеюць чалавека напужаць, увесці ў шок, але, паколькі яны перш за ўсё падманшчыкі, то яны ніколі не будуць звяртаць увагу на самыя карані зла. І ў гэтым намнога большая небяспека.

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут

 Фота: CityDog.by.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2016-02-29
Люди   Тема  
 
84
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Гоша Адамс 29-02-2016, 21:45
-66 39 105
Не нужно учить жизни. Помогите материально.
ОТВЕТИТЬ
Гоша, звярніцеся ў ТЦСАН (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), там памогуць. А інтэрв'ю даволі цікавае, шмат у чым ксёндз мае рацыю. На жаль, мала канкрэтных прыкладаў ацалення... але суразмоўцу можна зразумець, магчыма, ён не хоча займацца самарэкламай.
ОТВЕТИТЬ
Гоша Адамс 29-02-2016, 22:24
-91 13 104
Почему вы раздаете советы, о которых вас не просят? Скромнее нужно быть.
ОТВЕТИТЬ
Гоша, вы как маленький ))) О чем вы говорите? Это же священник, его призвание, работа проповедовать... служить Богу и людям, за что ему большое спасибо. Он нигде не рекламирует себя, он рекламирует Бога. А принимать ли вам то что он говорит, это ваше дело, свобода и ответственность. Никто вам ничего не навязывает :)
ОТВЕТИТЬ
Пацан 01-03-2016, 11:12
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Пацан 01-03-2016, 11:14
+6 9 3
Может мозгами лучше?
ОТВЕТИТЬ
"для мяне знакавыми" = "для мяне знакавымi"
"То бок калілюдзі паляць" = "То бок калі людзі паляць"
"Канешне, такія гісторыя, як апантанне, звяртаюць" = "Канешне, такія гісторыi, як апантанне, звяртаюць"
ОТВЕТИТЬ
дзякуем, усё выправілі!
ОТВЕТИТЬ
Калі ласка! Прыемна было чытаць інтэрв'ю па-беларуску. Таксама радуе, што вы паціху выбіраецеся за межы Мінска (у гэтым выпадку - у Воршу, наколькі я зразумеў).
ОТВЕТИТЬ
На самой справе = На сам рэч
ОТВЕТИТЬ
Ля-ля-ля 01-03-2016, 10:54
+21 23 2
Насамрэч
ОТВЕТИТЬ
О, на сіцідогу адкрываецца клуб народных мовазнаўцаў! Насампраўдзе кажуць і "на самой/самай справе", і "насамрэч", і "дапраўды", і г.д., і г.д. Гл.: nn.by/?c=ar&i=144328 Каб іншых праблем у нас не было...
ОТВЕТИТЬ
Ля-ля-ля 01-03-2016, 11:17
-5 2 7
Ну, судя по всему, про козу и хвост тоже знаете.
ОТВЕТИТЬ
Вернік 29-02-2016, 22:16
+19 26 7
Амэн
ОТВЕТИТЬ
Кактус 29-02-2016, 22:57
-28 66 94
Одержимость, бесы, бог... Что за бред я только что прочитала?
ОТВЕТИТЬ
Гоша Адамс 29-02-2016, 23:16
-19 26 45
Надвигается апокалипсис. Одни люди ищут бесов в других людях.
ОТВЕТИТЬ
Алистер Дубовик 29-02-2016, 23:35
-41 31 72
Хвала Тьме!
ОТВЕТИТЬ
Настасья 01-03-2016, 00:54
+49 90 41
Прекрасный человек Александр, интересное интервью. Спасибо за него) Общество настолько далеко от Бога, что простейшие истины кажутся "бредом". Это грустно. Но тем более радостно, когда видишь светлых людей. Всем любви!
ОТВЕТИТЬ
Я не верю в Бога, например, и знаете так гораздо легче живется
ОТВЕТИТЬ
Ля-ля-ля 01-03-2016, 10:51
-19 31 50
Жизнь - это только начало. Будет ли вам легче после смерти, вот в чем вопрос.
ОТВЕТИТЬ
Евгений 01-03-2016, 11:25
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
что за бред? ну блин, 2016 год, а вы все верите в рай и ад?
ОТВЕТИТЬ
интелехтуал 01-03-2016, 15:36
-5 28 33
Не гневи Бога. Неоднократно видел "идейных атеистов", которые после известия о серьезном заболевании, или тупиковой ситуации по жизни, на коленях по церкви ползали и прощения за неверие навзрыд просили.
ОТВЕТИТЬ
блиииин, успокойтесь уже и хватит навязывать свое мнение! звучит как угроза, куда модераторы CityDog смотрят
ОТВЕТИТЬ
CityDog.by, попрошу удалить мои комментарии, а также комментарии "интелехтуал" и "Ля-ля-ля", по пункту 10: содержащие неэтичные и/или агрессивные апелляции к расовой, национальной, религиозной принадлежности; сексуальной ориентации; социальным и культурным отличиям.
ОТВЕТИТЬ
интелехтуал 01-03-2016, 17:15
-4 10 14
Не суетись ты так, ОН понимает и принимает всех, тебя тоже - и поймет, и простит. А ты меня прости, если напугал.
ОТВЕТИТЬ
я с вами на ты не переходила
ОТВЕТИТЬ
интелехтуал 07-03-2016, 19:20
-1 2 3
слава нашему Господину и Повелителю! A.M.S.G.
ОТВЕТИТЬ
Вы меряете Бога человеческими мерками. Ваш Бог мстительная сущность. Иногда из христиан такие "беси" выглядывают, что у атеистов мороз по коже...
ОТВЕТИТЬ
Каждый человек имеет право верить или не верить. У нас в стране, вроде как, уже свобода вероисповедания, а вот терпимости, культуре уважения к религиозным взглядам другого человека так и не научились. Это здорово и даже интересно подискутировать, высказать свое виденье, выслушать другое - развивает )))) Но не нужно оскорблять! Откуда столько агрессии?
ОТВЕТИТЬ
ребят, верьте в науку, а не в бога
ОТВЕТИТЬ
видимо нас тут в меньшинстве, чувствую себя членом ЛГБТ сообщества, только нас тут гробят за то, что имеем другие взгляды на жизнь.
ОТВЕТИТЬ
Просто большинство want to believe, не в бога, так в чакры и феншуй. В принципе этот же механизм в мозге позволяет рожать вполне интересные рациональные идеи-планы и воплощать их, но вот в случае с религиозно-мифическим мышлением - это конечно эпик фейл человека разумного.
ОТВЕТИТЬ
Даже Энштейн не был атеистом.
ОТВЕТИТЬ
Дрынь 01-03-2016, 17:55
+1 4 3
Эйнштейн.
ОТВЕТИТЬ
Эйнштейн не был и верующим. Почитайте внимательнее, что он подразумевал под "богом", а не только вырванный отрывок цитаты. Об этом можно спорить, но там вероятнее метафора, чем буквальное прочтение.
ОТВЕТИТЬ
Дорогуша, тема агностиков - одна из составляющих моего диссера)) Так что ваш же совет актуальнее для вас))
ОТВЕТИТЬ
Видимо вы плохо поработали над диссертацией.
ОТВЕТИТЬ
Дрынь 05-03-2016, 13:44
+1 6 5
Видимо, человек, не знакомый с простейшими правилами пунктуации, не может давать компетентную оценку содержанию научной работы.
ОТВЕТИТЬ
Никто не мешает верить и в то и другое, ведь наука и Бог никак не противоречат друг-другу. Есть споры, но никто не смог научно доказать отсутствия существования Бога. Среди ученых, инженеров, врачей большое количество верующих людей. И, кстати, первую образовательную университетскую систему во всей Европе, в том числе в Беларуси, создали католические монахи. Пора уже избавляться от навязанных нам в советские стереотипов о "диких, необразованных христианах" - на дворе 2016 :)
ОТВЕТИТЬ
Вера и Церковь не исключают научные знания.
ОТВЕТИТЬ
Роман 12-06-2016, 18:36
-3 2 5
Правельно вірте в науку, вона повнюстю доказує існування Бога... а той хто вірить в науку і не бачить що все створив Господь... ну по моєму ви у псевдонауки вірите)))
ОТВЕТИТЬ
Спасибо! Хорошая статья. Заставляет обратить внимание на вещи, которые кажутся не такими важными.
ОТВЕТИТЬ
А по-поводу оккультизма и магии - действительно очень развито в Беларуси. Люди, которые говорят, что ходить в Костел и Церковь глупо, взахлёб смотрят шоу "Экстрасенсы", приносят амулеты от проклятий и т. п. Я так встречалась со своей знакомой в районе Немиги (совершенно здравым прекрасным человеком) - прождала ее долго... Потом, когда сели в кафе, она мне сказала, что есть не может, так как ей нужно сначала съесть булку через 15 мин, кот ей дала женщина на улице, сказав, что моя знакомая проклята, и, конечно же, её личная жизнь не наладится, без помощи "заговоренной булки", съеденной в нужный момент )))))) Я не шучу!!! )) Как верующий в Бога человек, еле отговорила ее этого не делать и выкинуть этот непонятный кусок хлеба. И конечно, как оказалось, в конце женщина попросила дать денег за оказанную услугу. Думаю, большая часть всех этих экстрасенсов, ведьм и т. п. обычные шарлатаны, хорошо знающие психологию людей, но куда намного хуже, если это не так... и это серьезно... Да, Костел и Церковь требуют от нас развиваться, нести ответственность - это сложно... на много легче просто съесть "заговоренную булку" или жить по своим правилам...
Кстати, моя знакомая незадолго после этого встретила парня и сейчас замужем :)
ОТВЕТИТЬ
Томас 01-03-2016, 08:28
+14 33 19
Так булка помогла???
ОТВЕТИТЬ
А дочитать коммент не судьба?
ОТВЕТИТЬ
Слава Богу, булка была выкинута ))))))))))))
ОТВЕТИТЬ
Костел и церковь вообще не требует от людей развития, скорее подчинения определенным законам и правилам, выполнения того, что нужно (и очень важный вопрос, кому нужно?).
ОТВЕТИТЬ
Да, у Церкви есть правила, потому что она верит в 10 заповедей, которые дал Бог в Старом Завете и во все, о чем учил Христос. Кстати, если бы люди соблюдали эти правила, то мир бы на много лучше. Но если бы вы немного больше знали о Христианской Церкви, то знали бы что соблюдение правил не является самым главным, ее основа - Любовь и отношение с Богом. Соблюдение правил и обрядов без отношений с Богом может стать обычным фанатизмом. А над отношениями с Богом приходится работать, как и над отношениями с человеком... за них нужно бороться, особенно с этом мире, когда верующим людям приходится плыть против течения. И да, Церковь, Костел требует от человека развиваться. Например, перед тем как пойти к католическому священнику в конфессиональный на исповедь, человек становится дома перед Богом на молитву и начинает разговаривать с Ним, аналезировать себя, свою жизнь прожитый сегодня день... Он учится видеть свои ошибки и СТАВИТЬ ЦЕЛИ, чтобы их исправить. Он прилагает усилия, чтобы больше узнать о Боге, ведь как можно строить отношения с кем-то о ком ты ничего не знаешь. Он постоянно учится доверять Богу, бороться со своими слабостями, страхами, гневом, неуверенностью, ленью, постоянным нытьем... можно перечислять бесконечно. Просто напоследок напишу фразу, кот сказал один католический священник: "Вы всегда должны стремиться быть самыми самыми лучшими, самыми красивыми, самыми умными, самыми продвинутыми... потому что если вы будете серыми и зашугаными, то какую рекламу вы будете делать Богу?" ))))))
ОТВЕТИТЬ
Томас 01-03-2016, 08:36
+37 43 6
У меня есть соседка - женщина лет 70. Православная верующая, много времени проводящая в Доме Милосердия.
И недавно раздается звонок к нам в дверь, она приглашает моего отца к себе в квартиру, потому что у нее в комнате бес. Она уже вызывала милицию, но милиционеры не видят беса и делать с нам ничего не хотят. Папа тоже беса не увидел. Она просила вызвать священника, мы ограничились предоставлением списка ближайших церквей.
Просмотр шоу "Экстрасенс" это веселое и невинное занятие по сравнению с общением с такими бабушками.
ОТВЕТИТЬ
Supernatural :)
ОТВЕТИТЬ
Сашко 01-03-2016, 10:15
+11 17 6
Спадарства, дзякуй за мову і добрае інтэрвью, але не спяшайцеся публікаваць без карэктара, бо есць абдрукоўкі, у тэксце са словаспалучэння злы дух, выпала слова дух два ці тры разы, і ў заключнай частцы не зумім лагічна - нараджаюцца дзеці, якія ня бачаць зла..... вырастаюць сляпымі. Таму- або / не бачаць дабра/ або - /не бачаць зла ў граху/.
ОТВЕТИТЬ
Тут больш не карэктар, а спецрэдактар патрэбны. Які б ведаў, ці ёсць памылка ў вызначэнні "злы" без дадатку "дух" (магчыма, слова "злы" ў вуснах святара дастаткова для мэтавай аўдыторыі - ці Вы і ёсць той самы святар? :)) Пра дзяцей асабіста я зразумеў з кантэксту, што "не бачаць зла" = лічаць яго нормай. Карэктарскую памылку заўважыў яшчэ адну: "нечую сям’ю" = "нечыю сям’ю".
ОТВЕТИТЬ
Яўген Глаголеў-Васьковіч 03-03-2016, 09:02
0 1 1
Правільна. А то калі разумнікі пачынаюць прыдзіраца, дык аж брыдка робіцца.
ОТВЕТИТЬ
...Ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. (кропка) Амэн.
Вучыце мову. Вывучайце кантэкст. А потым давайце парады)
ОТВЕТИТЬ
Шел 2016 год...
ОТВЕТИТЬ
АццкийСотона 01-03-2016, 10:57
+2 23 21
Сектантство какое-то
ОТВЕТИТЬ
Картоха 01-03-2016, 11:16
+20 46 26
Несколько лет живу в гражданском браке. Я попала в сети зла? )
ОТВЕТИТЬ
Андрей77 01-03-2016, 11:37
+53 56 3
Я как фельдшер проработавший на скорой 15 лет - могу сказать, 99,9 случаев когда человек видит всяких чертиков- алкогольный делирий.
ОТВЕТИТЬ
Томас 01-03-2016, 11:46
+5 9 4
Видишь дома чудовище. Может это мужчина мечты?
ОТВЕТИТЬ
Согласна с вами - чаще всего это просто психологическое расстройство. Но это не отрицает существования "одержимых" людей и духов. Об этом и священник пишет, что это две разные вещи.
ОТВЕТИТЬ
ava
Геральт из Ривии, я вызываю тебя
ОТВЕТИТЬ
шизофрения, белая горячка и другие бесы из преисподней
ОТВЕТИТЬ
“Чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе”.

Ад у нас в головах.
ОТВЕТИТЬ
Твори добро 01-03-2016, 12:54
+3 8 5
Очень интересно. Вот бы так просто обо всем говорили прямо в воскресных школах. А не о каких-то невидимых мирах. На земле же жить
ОТВЕТИТЬ
интелехтуал 01-03-2016, 15:43
-1 13 14
Надо было "городским собачкам" попросить ксендза заодно и беса содомии из своей редакции изгнать.
ОТВЕТИТЬ
ava
А чаму тут не падпісана: «На правах рэклямы»? Бо гэта ж рэкляма акультных паслуг.

Я вось ня ведаю, чаму журналісты звычайна не падыходзяць да падобных матэрыялаў (ды да ўсіх матэрыялаў наогул) больш ґрунтоўна. Вам мужык казачкі бае, а вы яго бяздумна трансьлюеце.
Дзе хоць нейкі аналіз ягоных аповедаў? Няўжо ніхто ніколі не дасьледаваў «апантаных»? Няўжо ў гэтага пытаньня няма гісторыі? Дзе хоць нейкія кроплі статыстыкі і хоць нейкіх дасьледаваньняў? Вам мала цемрашальства ў грамадзтве, дык вы яшчэ вырашылі панасеяць? Вы б яшчэ з гамэапатамі і астроляґамі ў такім рэчышчы паразмаўлялі. *лапатвар*
ОТВЕТИТЬ
Павал, пры ўсёй павазе (добра Вы глядзеліся летась на шахм. дошцы :)), я ўпэўнены, што гэта не рэкламны тэкст. Напрыклад, мне, некаталіку, цікава было даведацца, што ёсць такія "паслугі" ў аршанскім касцёле, але публікацыя гутаркі з ксяндзом не падштурхне мяне імі скарыстацца, ды ён нікога і не заклікае. Можна спрачацца пра тое, наколькі глыбока журналісты павінны распрацоўваць тэму (перадгісторыю "жывых шахмат" у Мінску таксама амаль ніхто не асвятляў). Усё ж многія ўжо звыкліся, што навука - асобна, журналістыка - асобна. І "нейкі" - павярхоўны - аналіз часам горшы, чым адсутнасць аналізу...
ОТВЕТИТЬ
Пипипипипл 01-03-2016, 22:58
-9 11 20
А я больше не могу читать на беларуском. Что на английском, что на беларуском - одинаково тяжело. А ведь 10 лет назад цт по беларускому языку сдавал и весьма неплохо.
ОТВЕТИТЬ
агенцтва навінаў 05-03-2016, 10:44
+7 9 2
Дзякуй за паведамленне, трымайце нас у курсе справы.
ОТВЕТИТЬ
ava
Думаю, падзел між духоўнай і фізічнай сферай не такі дакладны, як ён і ўсе ўяўляюць

" Для многіх нашых людзей тая самая ёга – гэта толькі фізічныя практыкаванні. Мала хто ведае, што на нейкім этапе ёгі ідзе размова пра здольнасць чытаць чалавечыя думкі. А значыць, гэта не проста фізічныя практыкаванні, а духоўная сфера."
ОТВЕТИТЬ
ava
Мала хто разумее, што здольнасьць чытаць чужыя думкі, як і іншая паранармальшчына, — неймаверна карысны мэдыцынскі інструмэнт. І калі нехта гэта ўмее, але не жадае даказаць свае здольнасьці ва ўмовах карэктна пастаўленага экспэрымэнту, каб навучыць іншых і ўратаваць шмат жыцьцяў, гэта вельмі, вельмі дзіўна, недальнабачна, эґаістычна і крывадушна.
І нават эгаіст, які ўмее чытаць думкі, мог бы наварыць мільён даляраў — цалкам афіцыйна зьвярнуўшыся ў фонд Джэймса Рэндзі — ці ўзяўшы прэмію Гудзіні.
ОТВЕТИТЬ
Молодцы! Не ожидал, что в ситидоге могут опубликовать нормальную здоровую христианскую стать. Вот если бы про йогу и чакры написали статью - все бы хлопали в ладоши и радовались.
ОТВЕТИТЬ
Христианство нынче не "в тренде". Слишком многое надо пересмотреть и переосмыслить в жизни, будучи христианином. И работы над своими грехами станет слишком много - тяжело, да и не модно к тому же. Гораздо проще назвать себя модным словом "агностик", попивая пивко в субботу в пабе (как варианты: расставить мебель по фэн-шуй; попробовать "раскрыть свои чакры" и т.д.). Христианство призывает признать второстепенность удовольствий, и взглянуть на себя любимого без прикрас и оправдания своего недостойного поведения. Этим и вызывает столько негатива и злобного стёба. Заметьте, ни одна религия или учение не вызывает столько ненависти.
ОТВЕТИТЬ
Дрынь 05-03-2016, 13:46
+4 4 0
Ислам же.
ОТВЕТИТЬ
ava
"Это конечно ложь, что Вы читали о моих религиозных убеждениях, ложь, которая систематически повторяется. Я не верю в персонифицированного Бога и никогда не отрицал этого, но выразил это отчётливо. Если во мне есть что-то, что можно назвать религиозным, то это, несомненно, беспредельное восхищение строением Вселенной в той мере, в какой наука раскрывает его."
Эйнштэйн за год да смерці.
ОТВЕТИТЬ
ava
Гэта быў адказ на
>Дрынь 01-03-2016, 17:53 01111
>Даже Энштейн не был атеистом.
які не туды адправіўся.
ОТВЕТИТЬ
Дрынь 05-03-2016, 13:54
+1 2 1
Михаил)) Википедия, безусловно, хороший ресурс для первоначального ознакомления с предметом разговора. Но для спора о вещах, лежащих вне сферы ваших обычных интересов, все-таки лучше расширить круг используемых источников.
ОТВЕТИТЬ
Спасибо. Очень уместное и своевременное интервью.
ОТВЕТИТЬ
ava
Жизнь в стране иллюзий.
ОТВЕТИТЬ
о. Александр как всегда молодчинка!))) Разбивает всех в пух и прах. Хвала Хрысту!)
ОТВЕТИТЬ
Полностью согласен... Хвала Навеки!!!
ОТВЕТИТЬ
Отличная статья, спасибо! Интересно читать и узнавать новое.
А еще известно, что споры о религии не утихали никогда. Отнюдь не удивительно, что в комментариях снова несовпадение взглядов и ругань.
ОТВЕТИТЬ
Какая странная у вас логика
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY