20 крутых беларускіх кніг, якія мусіць прачытаць любы адукаваны чалавек

2016-12-14
Тема  
 
17
Рубрика Мобильная библиотека

20 крутых беларускіх кніг, якія мусіць прачытаць любы адукаваны чалавек

#ЧитаюГдеХочу
Кнігі, без якіх вы наўрад ці зразумееце, што такое сапраўдная беларуская літаратура. Ці варта казаць, што гэты спіс вельмі-вельмі-вельмі суб'ектыўны і далёка-далёка-далёка не канчатковы. 
0
0
0

Кнігі, без якіх вы наўрад ці зразумееце, што такое сапраўдная беларуская літаратура. Ці варта казаць, што гэты спіс вельмі-вельмі-вельмі суб'ектыўны і далёка-далёка-далёка не канчатковы. 

Саламея Пільштынова, “Авантуры майго жыцця”

Пра што: кнігу мемуараў Саламея Рэгіна Пільштынова з дома Русецкіх пісала ў Стамбуле ў 1760 годзе. Гэта споведзь-самаапраўданне – і перад блізкімі людзьмі, з якімі ў аўтаркі “не склалася”, і перад нашчадкамі, якія дагэтуль не могуць зразумець, адкуль у беларускіх жанчын столькі адвагі, якую даўно страцілі мужчыны-суайчыннікі.

Чаму варта прачытаць: гэта апісанне жыцця-правакацыі. У наш час Саламею назвалі б радыкальнай феміністкай – столькі забаронаў і забабонаў яна дазваляла сабе пераступаць. Вазьміце хаця б тое, што свайго другога мужа яна выкупіла (!) з рабства. Нездарма многія даследчыкі называюць гэтыя мемуары авантурным раманам.



Васіль Быкаў, “Знак бяды”, “ЖоўТЫ пясочак”

Пра што: на наш погляд, гэта два безумоўныя шэдэўры беларускай літаратуры.

Простыя па сюжэце – адзін пра феномен “маленькага беларуса” ў вайну, а другі – пра чалавека на краі расстрэльнай магілы НКУС, – яны прасякнуты нечалавечай трагедыяй і сімвалізмам. (Адна сцэна сцэджвання малака на зямлю – а гэта сапраўды знак бяды ў беларускай міфалогіі – чаго вартая).

Чаму варта прачытаць: мала хто ведае, але за вонкавым дабрабытам творчасці “савецкага Быкава” стаялі пастаянная цэнзура, знявагі і адчайнае непрызнанне таленту генія. Напрыклад, калі малады Быкаў яшчэ жыў у Гродне, у яго вокны “мінакі” не раз кідалі камяні – маўляў, у адплату за “паклёп на савецкі лад і на герояў вайны”.

Прытым што сам Быкаў ваяваў і бачыў усе жахі татальнай мясарубкі Другой сусветнай на свае вочы. Але кроў – гэта ўсяго фон. Самае галоўнае – трагедыя чалавека ў памежнай сітуацыі.

Кошт кнігі “Знак бяды” у інтэрнэт-кнігарні: каля 3 руб.

Кошт кнігі “Знак бяды” (па руску) у Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна, калі прачытаць за тры дні.

 

Кузьма Чорны, розныя творы

Пра што: пра тое, чаму мы, беларусы, сталі такімі, якія ёсць цяпер. Кузьма Чорны спрабаваў фіксаваць і раскрыць наш генатып у моманты яго найбольш актыўнага станаўлення і пераламлення. Сялянскае рабства, рэвалюцыі, войны, калектывізацыя, рэпрэсіі – пісьменнік сутыкае герояў і чытача з люстэркам, у якім можна разгледзець не толькі сваіх продкаў, але і самога сябе.

Чаму варта прачытаць: шчыра кажучы, Чорнага з яго “Трэцім пакаленнем” шмат хто недалюблівае са школы. Аднак уся праблема – у спрошчанай інтэрпрэтацыі на ўроках літаратуры. Гэта як “Вайна і мір”: у школе вы перагортваеце ўсё, апроч кахання, а ў сталым узросце хапаецеся за кожны радок Талстога. Гісторыя пра Чорнага менавіта ў гэтым: да яго трэба дайсці з узростам.

Да таго ж не лішнім будзе пачытаць дзённікі Чорнага – у іх ён апісаў у тым ліку жахі катаванняў у засценках НКУС.

Кніга “Пошукі будучыні” ў інтэрнэт-кнігарні: каля 2 руб. 

Кніга “Пошукі будучыні” ў Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна. 

 

Янка Купала, “Тутэйшыя”

Пра што: хрэстаматыйная п'еса пра тое, як дзеля самазахавання чалавек гатовы да поўнай ці частковай мімікрыі. Добрая гэта ці дрэнная рыса, кожны вольны вырашаць самастойна. Але тое, што гэта рыса характару дзеліць беларускую душу па жывым, – факт, даказаны Максімам Гарэцкім у “Дзвюх душах” і замацаваны Купалам у “Тутэйшых”.

Чаму варта прачытаць: каб зразумець саміх сябе.

Кошт у інтэрнэт-кнігарні: каля 2 руб.

Кошт у Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна. 

 

Максім Багдановіч, “Вянок”

Пра што: пра тое, як можна змяніць лёс мільёнаў людзей адным-адзіным зборнікам паэзіі.

Дарэчы, пашукайце артыкул пра скандальны любоўны дзённік Багдановіча, які бачылі толькі адзінкі. Кажуць, у ім паэт паўстае зусім “не хлопчыкам, але мужам”.

Чаму варта прачытаць: таму што Максім – гэта лепшае, што здарылася з беларускай літаратурай за шмат-шмат гадоў. 

Кошт зборніку вершаў у інтэрнэт-кнігарні: каля 30 руб. 

Кошт зборніку вершаў у Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна. 

 

Якуб Колас, “Новая зямля”

Пра што: на паверхні гэта раман-паэма пра жыццё беларускай збяднелай шляхты ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Пра жыццё падчас наступу не відавочнай, але адчувальнай катастрофы.

Чаму варта прачытаць: Колас фіксуе і пераасэнсоўвае ключавыя словы (чытай, архетыпы) беларускай культуры, якія прапісаны ў нашым геноме стагоддзямі. “Зямля”, “хата”, “воля”, “хутар”, “асоба” – здаецца, гэтыя моўныя адзінкі дагэтуль уплываюць на нас з вамі. Хочам мы таго ці не. 

Кошт у інтэрнэт-кнігарні: каля 2 руб. 

Кошт у Мабільнай бібліятэцы МТС: бясплатна. 


Вацлаў Ластоўскі, “Лабірынты”

Пра што: гэту першую беларускую ўтопію Вацлаў Ластоўскі напісаў у 1923 годзе. Ідэю пабудовы ідэальнага грамадства Власт (такі псеўданім быў у пісьменніка, гісторыка і палітыка) звязаў з неабходнасцю захавання нацыянальнай спадчыны і стварэннем арыгінальнай рэлігійнай сістэмы.

Ластоўскі абапіраўся на польскамоўную ўтапічную паэму “Лабірынт, або заблытаная дарога” (1625), аўтару якой свет здаваўся заблытаным лабірынтам, дарогай без выхаду. Герою ж Ластоўскага таямніца лабірынта, які сімвалізуе непарыўную сувязь сённяшніх беларусаў і іх продкаў, становіцца вядомай.

Чаму варта прачытаць: прыгожая проза з элементамі фантастыкі. Дарэчы, ведаеце, што можа дапамагчы герою ў праходжанні Лабірынта? Мудрасць, Любоў і Вера.

 

Ян Баршчэўскі, “Шляхціц Завальня,
або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

Пра што: зборнік фантастычных “прыпавесцей” і навэл у выкананні шляхціца Завальні. Іншымі словамі, гэта жахлівыя гісторыі з міфалагічным і дзе-нідзе філасофскім падтэкстам, якія мы не раім чытаць на ноч. (А калі шчыра, то якраз на ноч мы іх вам і раім чытаць.)

Чаму варта прачытаць: калі вы фанат містыкі і фантастыкі, то вам гэта чытво падасца вельмі незвычайным хоць бы з-за незвычайнага беларускага фону. Калі вы любіце разгадваць розныя рэбусы сімвалістаў-рамантыкаў, кніга таксама прыйдзецца да месца.

Кошт у інтэрнэт-кнігарні: каля 2 руб. 

Кошт у Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна, калі прачытаць за тры дні.

 

Адам Глобус, “Толькі не гавары маёй маме”

Пра што: пра першыя эратычныя і сэксуальныя перажыванні хлопчыкаў і мужчын, за якія ніякавата і вельмі сорамна – асабліва калі пра іх даведаецца мама.

Чаму варта прачытаць: Адам Глобус піша выразна, без эківокаў, часта вельмі натуралістычна і часам нават вульгарна. Але гэта сапраўды добра напісаныя тэксты і выдатныя гісторыі, якія на добры лад варта далей хаваць ад дзяцей.

 

Віктар Марціновіч, “Мова”, “Возера Радасці”

Пра што: “Мова” – фантастычны раман пра тое, як у недалёкай будучыні Мінск і наваколлі ператвараюцца ў кітайскі горад, а тутэйшыя жыхары падсаджваюцца на вельмі моцны сінтэтычны наркотык, які называецца “мова”.

“Возера Радасці” – сумная гісторыя жыцця дачкі беларускага алігарха. Ніякіх “сенсацый і расследаванняў" – проста раман пра тое, як жыццё (не) мяняе чалавека.

Чаму варта прачытаць: без перабольшання, Марціновіч стаў адным з самых прыкметных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Калі профільныя саюзы ўжо даўно не забяспечваюць аўтараў ні папулярнасцю, ні ганарарамі, Марціновіч паставіў сабе на службу толькі велізарны талент і больш-менш умелыя менеджмент з маркетынгам. У выніку Віктар піша сапраўдныя bestsellers – небанальныя гісторыі, якія выдатна чытаюцца і прадаюцца.

Кошт кнігі “Возера Радасці” (па-руску) у інтэрнэт-кнігарні: каля 29 руб.

Кошт кнігі “Возера Радасці” (па-руску) у Мабільнай бібліятэцы МТС: бясплатна, калі прачытаць за тры дні.

Максім Танк, розныя творы

Пра што: безумоўна, мы гаворым пра больш познюю паэзію, калі Максім Танк куды далей сышоў ад сацрэалізму і стаў пісаць вельмі філасофскія паэтычныя тэксты. Зборнікі 1970–1990-х гадоў – гэта дзіўныя па прыгажосці і глыбіні вершы чалавека, які спазнаў і юнацкі максімалізм, і бессаромную закаханасць, і турму, і вайну, і ўзнагароды.

Чаму варта прачытаць: таму што гэта адзін з самых неацэненых паэтаў краіны. 



Святлана Алексіевіч, розныя творы

Пра што: дакументальныя апавяданні пра “савецкага” (ці “чырвонага”) чалавека як пра сацыякультурны феномен, які змяніў найноўшую гісторыю свету і зараз не ведае, як застацца самім сабой. І не разумее, ці трэба заставацца.

Чаму варта прачытаць: давайце шчыра – Святлана Алексіевіч насамрэч не столькі беларуская, колькі “савецкая” пісьменніца. Гэта не спроба выкрыць нобелеўскага генія, патаптаўшыся па святым. Гэта ўсяго толькі спроба падабраць ключ да разумення таго, што і навошта піша Алексіевіч. Так, шмат у чым яна піша пра нас – але часцей за ўсё пра тых, хто застаўся там, у абдымках “імперыі 1/6”, да якой шмат каму з нас ужо проста няма справы.

Любая кніга Святланы Алексіевіч у інтэрнэт-кнігарнях каштуе ад 25 руб.

Любая кніга Святланы Алексіевіч у Мабільнай бібліятэцы МТС каштуе 3 руб., калі прачытаць яе за 15 дзён. 



Майсей Кульбак, “Зельманцы”

Пра што: “Зельманцы” (лічыцца лепшым празаічным творам Кульбака) – гэта сотні кароценькіх гісторый пра некалькі гадоў жыцця велізарнай яўрэйскай сям'і, чый продак, рэбе Зелмеле, пакінуў Менску своеасаблівых нашчадкаў.

Кульбак смяецца, здзекуецца, гаруе над героямі, якія ўжо відавочна не ўпісваюцца ў жыццё пострэвалюцыйнай (забіяцкай неафіцкай, але ўсё яшчэ мілай местачковай) сталіцы БССР. Дарэчы, загадку, у якім раёне Менска жылі Зельманцы, вы будзеце спрабаваць разгадаць падчас чытання гэтага шэдэўра. І такі разгадаеце.

Чаму варта прачытаць: крытыкі любяць параўноўваць Кульбака з Шолам-Алейхемам – але з агаворкай: “Натуральна, яны зусім розныя”.

І ў дадзеным выпадку “розныя” не значыць, што Кульбак як пісьменнік менш цікавы, чым Шолам-Алейхем. Наадварот, пачытаўшы гэту кнігу, вы зразумееце, як катастрафічна мала мы ведаем і цэнім беларускую, у тым ліку яўрэйскую, літаратуру. Таму парэкамендуем усім, хто любіць тонкі, цынічны і часам парадаксальны яўрэйскі гумар.


Сяргей Пясецкі,  “Запіскі афіцэра Чырвонай арміі

Пра што: кніга напісана ад асобы афіцэра, які ўступіў з Чырвонай арміяй у Вільню, у Заходнюю Беларусь, у 1939 годзе. Спадзеючыся “вызваліць” мясцовых ад панскага прыгнёту, ён сутыкаецца з такім цывілізацыйным чэленджам, пра які яму і думаць страшна. Кніга вельмі іранічная, калі не сказаць злая, у адносінах да таго, што звалася “нашай савецкай радзімай”.

Чаму варта прачытаць: Пясецкі – гэта мадэратар паміж польскай масавай літаратурай і беларускай рэчаіснасцю. Усе кнігі гэтага шпіёна і кантрабандыста (гэта не метафары, а канстатацыя яго біяграфічных дадзеных) карысталіся ў да- і пасляваеннай Польшчы велізарнай папулярнасцю, прытым што напісаны яны былі аб і на беларускім матэрыяле. 


Андрэй Мрый, “Запіскі Самсона Самасуя”

Пра што: вельмі смешныя запіскі кіраўніка культаддзела райвыканкама Самсона Самасуя, чалавека недалёкага, але вельмі актыўнага ў грамадскім, культурным і палітычным жыцці. Калі коратка – гэта лагічны працяг “Сабачага сэрца”, толькі без Шарыкава і напісаны на тры гады пазней за аповесць Булгакава.

Савецкая крытыка заклеймавала “Запiскi” як “злосны пасквіль на савецкую рэчаіснасць”, а праз некалькі гадоў Андрэя Шашалевіча арыштавалі.

Чаму варта прачытаць: каб зразумець, што ў нас змянілася за апошнія 90 гадоў.


Алесь Разанаў, розныя творы

Пра што: пра тое, што такое актуальная паэзія сусветнага маштабу на беларускай мове. Вельмі прыгожа, вельмі вобразна і вельмі глыбока.

Чаму варта прачытаць: Алесь Разанаў стаіць у беларускім шорт-лісце на літаратурнага Нобеля. І мы ўпэўненыя, што ён яго атрымае.



Уладзімір Караткевіч, “Каласы пад сярпом тваім”,
“Дзікае паляванне караля Стаха”

Пра што: пераказваць хрэстаматыйныя творы Караткевіча – маветон, вядома. Усё, што трэба ведаць пра гэтыя кнігі, – на іх вырасла не адно пакаленне беларусаў. І менавіта дзякуючы гэтым бестсэлерам мы зразумелі, што нічога не ведалі пра сваю гісторыю. Іншае пытанне – што вы з гэтым няведаннем збіраецеся далей рабіць.

Чаму варта прачытаць: менавіта такімі павінны быць кнігі на гістарычную тэму – рамантыка, дэтэктыў, каханне, дабро і зло, якое перамагаюць.

Дарэчы, ёсць легенда, што Уладзімір Сямёнавіч напісаў працяг “Каласоў...”, але кнігу ці то знішчыў сам аўтар, ці то выкралі спецслужбы, інсцэніраваўшы рабаванне, – ад граху далей. І зло там усё-такі перамагло дабро…

Кніга “Каласы пад сярпом тваім” у інтэрнэт-кнігарні: каля 19 руб.

Кніга “Каласы пад сярпом тваім” (па-руску) у Мабільнай бібліятэцы МТСбясплатна, калі прачытаць за тры дні.



Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: google.com.

ЧУП “Лабс Паблисити Груп”, УНП 191760213

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2016-12-14
Тема  
 
17
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Литовкин 15-12-2016, 16:44
+30 31 1
Спасибо. Обязательно прочту некоторые, но множество - классика ведь. Давно прочитана с удовольствием ещё в школе.
ОТВЕТИТЬ
To nie zrdowo 15-12-2016, 19:24
+13 16 3
Отличная подборка. Не бело бы этих произведений - не было бы и нас.
ОТВЕТИТЬ
ava
Ну,ребята вы даете! Для кого это? У нас тут"Физрук" на первом месте(
ОТВЕТИТЬ
Я точно знаю, что следующая книга, которую возьму в руки, это "Дзiкае паляванне". Такая ностальгия, не передать даже.
ОТВЕТИТЬ
Аўтар падборкі хто?
ОТВЕТИТЬ
"Зельманцы" ўражваюць і ў перакладзе В. Вольскага, абсечаным цэнзурай (выданне 2015 г. рабілася паводле кнігі 1960-га...) Але ў наступным годзе чакаецца поўны, сучасны пераклад рамана з ідыша. І рэкамендую аматарам Кульбака зазірнуць у часопіс "Дзеяслоў", № 5 за гэты год. Там знойдзецца апавяданне, якое ў нейкім сэнсе дае ключ да "Зельманцаў".
ОТВЕТИТЬ
Людоедочка 16-12-2016, 11:46
+8 11 3
Дикая охота - самая любимая книга, кто не читал, всем рекомендую.
И еще есть спектакль в одном из наших театров, тоже очень классный, идти после прочтения книги.
ОТВЕТИТЬ
ava
Обожаемая мной книга - Дикая охота короля Стаха, постоянно перечитываю. И фильм снят по ней потрясающий. Черный замок Ольшанский тоже очень интересная книга, захватывает. Вообще я бы Короткевича не последним в рейтинг тут ставила) Он заслуживает места где то рядом с Богдановичем.
ОТВЕТИТЬ
ох, Алесь Разанаў!
просто влюбилась в его поэзию в школе, прекрасный поэт
ОТВЕТИТЬ
Спасибо за подборку, ситидог!
В школе, когда вроде как читать книги "НАДО" - это убивает всякое "ХОЧУ", и мне очень стыдно, что почти вся литература из школьного списка за последние 4 класса прошла мимо меня.
Сейчас с удовольствием наверстываю этот пробел.


*Насчет физики, химии, истории и географии, на которых вызовешься раз в месяц ответить заученный текст - и готово, - тоже очень жалею. Сейчас любая из этих наук кажется полной таких удивительных открытий! Почему учителя в школе не смогли мне этого показать?
ОТВЕТИТЬ
ava
МТС, чаму на мове няма? Чытаць пераклад, калі арыгінал на твоёй роднай - цемрашальства і здзек!
ОТВЕТИТЬ
Пясецкі - мегакруты! адзін у адзін як мае дзяды-бабулі і бацькі расказвалі, толькі яшчэ з гумарам. Хоць і трагічным. Кніга - мастхэв, каб зразумець Заходнюю Беларусь
ОТВЕТИТЬ
ava
Мяркую, Уладзімір Караткевіч гадоў праз сто-дзвесце-трыста (калі толькі, зразумела, яшчэ захаваецца нейкая "беларускасць", будзе ўспрымацца як Купала, Колас, Багдановіч, Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч ды іншыя класікі. Ды ён і зараз, бадай, так успрымаецца. "Сівая легенда", "Маці ветру", "Ладдзя роспачы", "Заяц варыць піва" - абодва Дзюма "адпачываюць" са сваімі шматтомнымі рамантычна-камерцыйнымі гісторыямі (прабачце). Але ж ёсць у Караткевіча твор, які ні з чым не параўнаеш: "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Толькі чытаць! Толькі на беларускай! І "агітацыя за мову" ўжо не спатрэбіцца.
ОТВЕТИТЬ
Валера 23-12-2016, 02:36
-5 3 8
Чытаць Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову? Гэта наколькі адбітым змагаром трэба быць каб чытаць у перакладзе кнігі напісаныя расейскамоўным аўтарам, пры тым што ты русскую разумееш ці не лепей за беларускую.
ОТВЕТИТЬ
Паўлінка 07-06-2017, 15:44
+3 4 1
Ну калі ўшанаваньне роднай мовы вы лічыце адбітасьцю, то пра што можа быць размова
ОТВЕТИТЬ
Пясецкага чытаць, толькi час свой марнаваць. На шмат лепш "Сэрца на далонi" Шамякiна.
ОТВЕТИТЬ
ava
только хотела спросить, а как же Иван Шамякин?
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY