Натуршчык з Акадэміі мастацтваў: “У гэтым годзе канкурэнцыя падрасла”

22.04.2017
Люди  
 
7

Натуршчык з Акадэміі мастацтваў: “У гэтым годзе канкурэнцыя падрасла”

Чыстае пазёрства
Іх галоўнае ўменне – цярпець. На некалькі гадзін заміраць у адной позе і цярпець. Калісьці за гэта плацілі золатам, а зараз такая дзейнасць можа пакінуць хіба што дзірку ў кішэні.
0
0
0

Іх галоўнае ўменне – цярпець. На некалькі гадзін заміраць у адной позе і цярпець. Калісьці за гэта плацілі золатам, а зараз такая дзейнасць можа пакінуць хіба што дзірку ў кішэні.

Што ж прымушае людзей ісці ў натуршчыкі? Паразмаўлялі пра гэта з Валянцінам Чэркасам, які не першы год пазіруе для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

– Адразу выпраўлю – правільна не “натуршчык”, а “дэманстратар пластычных поз”. Так у маім дагаворы напісана. Вось як пайшоў на пенсію за выслугу гадоў, з таго часу і працую тут. Здаецца, быў 2009-ы…

– А як трапілі ў такую незвычайную прафесію?

– У маладосці я скончыў “глебаўку” (мастацкі каледж імя Глебава). Нейкі час быў настаўнікам у школе – выкладаў выяўленчае мастацтва і чарчэнне, потым курс “Айчынная і сусветная мастацкая культура”.

У працэсе маёй працы завязваліся цікавыя адносіны са студэнтамі – яны мяне і натхнілі на дэманстрацыю натуры. Зараз працэс пазіравання ўжо больш па інерцыі ідзе, асалода быццам бы мінула…

Хаця бывае па-рознаму – з некаторымі курсамі вельмі цёплыя адносіны, таму і праца задавальняе.

– Вы прыйшлі ў гэтую сферу за грашыма? 

– Нейкі даход ёсць, але справа зусім не ў матэрыяльнай выгодзе. Мне здаецца, тут працуюць людзі пэўных перакананняў. Самае каштоўнае для мяне – быць у мастацкім асяродку. Тым больш, калі-нікалі сам за пэндзаль бяруся, быццам бы нешта і атрымліваецца.

Пра грошы наогул ніхто не кажа. “Овчинка выделки не стоит”. Ну, культура ў нас заўсёды была на апошнім месцы ў матэрыяльным плане. Тое ж і з адукацыяй – папрацаваўшы ў гэтай сферы 33 гады, я дакладна ведаю. Можна знайсці працу, дзе будзе большы заробак, але калі сам займаешся творчасцю – тым жа разьбярствам, будоўляй – без творчага асяродку ўжо не можаш.

– Мае нейкае значэнне фізічная форма дэманстратара?

– Я займаўся спортам. Мая апошняя спецыяльнасць – выкладчык фізічнай культуры (для гэтага вучыўся ў інстытуце завочна). Бачыце, яшчэ нават нейкія мышцы засталіся. Праўда, апошнім часам яны неяк “абляцелі” – усё ж гады не проста ідуць, а лятуць.

Не хочацца хваліцца, але ў параўнанні з другімі мужыкамі, якія тут пазіруюць, ды нават і з маладымі хлопцамі, я неяк выгадна вылучаюся. Тут жа нейкая пластыка павінна быць. Хаця, здавалася б, якая ў цяжкаатлета можа быць пластыка. Не танцор жа!

І тым не менш, выкладчыкі расказваюць, што прыходзіць мужык – не ведаеш, як яго пасадзіць ці паставіць. Як цэгла! А калі я трапляю да выкладчыкаў, яны звычайна пакідаюць мяне надоўга. Дзякуючы адукацыі мастака я ведаю, што трэба выкладчыку і студэнту.

– А як размяркоўваюць дэманстратараў па курсах?

– У гэтым годзе канкурэнцыя падрасла – больш людзей прыйшло пазіраваць. Тут як перападзе. Але я лічу сябе прафесіяналам, таму што сам быў звязаны з мастацтвам і маю адпаведную адукацыю. Канечне, не вышэйшую, але ў мастацтве нешта разумею ды і сам творчасцю займаюся.

Ёсць выкладчык, у якога я пазіраваў, калі ён быў яшчэ студэнтам. А зараз ужо сам выкладае. У нас з ім захаваліся цёплыя адносіны – мы нават дамовіліся на канікулах, што я прыйду да яго працаваць. Вось зараз у “кіношнікаў” адпрацую і пайду да “манументалістаў”, а потым ён мяне пакіне для жывапісцаў папазіраваць. Вось так цэлы семестр на трох курсах я і працую.

– І колькі гадзін на дзень даводзіцца пазіраваць?

– Працую адпаведна з раскладам. У жывапісе зазвычай больш гадзін, у манументальна-дэкаратыўным мастацтве – менш. Ва ўсялякім выпадку, на дзень выходзіць не больш за 6 гадзін: тры на адным курсе, а потым тры на другім. У праграме манументалістаў 9 малюнкаў на тыдзень, у жывапісцаў – 12. Выходзіць, выгадней з жывапісцамі працаваць, ды і самому мне жывапіс бліжэй. 

– Якія мінусы прафесіі можаце пералічыць?

– Сёлета ўмовы пагоршыліся – было вельмі холадна. Хаця мы заключалі дамову з рэктарам, што будзем працаваць пры тэмпературы +20. І толькі калі я схадзіў палаяцца, з’явіўся абагрэў. А зараз, бачыце, вясна – і так цёпла.

А што яшчэ з мінусаў? Часта бывае поза некамфортная, бо выкладчык ў першую чаргу шукае выразнасць. І тады церпіш. Але студэнты ідуць насустрач і прапануюць часцей адпачываць. Бывае так, што сам крышачку змяняеш позу – нават студэнты не заўважаць, а табе хоць зручней стала.

– Пра што вы думаеце, калі сядзіце ў позе некалькі гадзін?

– Па-рознаму бывае. На некаторых курсах любяць слухаць музыку – тады лягчэй пазіраваць. Калі пазірую, абдумваю свае жыццёвыя планы. Часу многа. А што яшчэ рабіць?

Думаю пра тое, чым дома заняцца, што на лецішчы збудаваць. І не толькі пра быт дбаю – многія думкі з творчасцю звязаны. Творчы чалавек да ўсяго падыходзіць творча.

Сам я ўжо амаль не малюю – каб узяцца за пэндзаль, настрой нейкі адметны трэба. Як некалі набыў сабе дом на вёсцы, лічы, так і забіў у сабе мастака. Цяпер будаўніцтвам займаюся больш, чым мастацтвам.

Студэнты пра натуршчыкаў

Валянцін і падчас заняткаў у групе мастакоў кіно таксама не сядзіць моўчкі – разважае ўслых і гутарыць са студэнтамі. Трацякурсніца Лена Вярстак расказвае, як у іх заведзена шукаць натуру.

– Наша група ў пошуку натуры часцей разлічвае на свае сілы – знаходзім праз знаёмых. Так лягчэй наладзіць кантакт. У любым выпадку, калі ты малюеш чалавека, ты не толькі капіруеш яго форму, але і працуеш з яго псіхалогіяй, таму трэба паглыбляцца ў асобу натуршчыка. Характар, эмацыйнасць – усё гэта вельмі важна ў чалавеку.

З акадэміяй супрацоўнічаюць збольшага людзі сталага веку, але мы часцей малюем маладых – нам гэта цікава. І толькі калі не паспяваем знайсці натуру, просім дыспетчара, каб да нас накіравалі дэманстратара ад самой акадэміі. Так да нас трапіў і Валянцін.

Мы патэлефанавалі дыспетчару па натуры Марыі Дземідовіч, якая амаль год займаецца падборам “новых кадраў” для БДАМ. Яна кажа, што дэманстратары трапляюць сюды рознымі шляхамі – хтосьці адклікаецца на аб’яву ў інтэрнэце, але большасць усё ж прыходзіць праз знаёмых. Ёсць сярод мясцовых натуршчыкаў нават акцёры, якія так і не знайшлі сваю ролю.

– У асноўным дэманстратары акадэміі – людзі за 50, – расказвае Марыя. – Так у нас падпрацоўваюць многія пенсіянеры, і ёсць нават старажылы, якія пазіруюць некалькі дзясяткаў гадоў. Перавагу аддаямо тым, хто мае хударлявы целасклад, каб студэнты маглі прамалёўваць анатомію і шкілет. Галоўнае патрабаванне  да нашых дэманстратараў – адказнасць.

КОЛЬКІ АТРЫМЛІВАЕ НАТУРШЧЫК?

За акадэмічную гадзіну (45 хвілін) дэманстратар звычайна атрымлівае 1,55 руб., а ў аголеным выглядзе крыху больш – 2,17 руб. На дзень у залежнасці ад раскладу можа выпадаць ад 2 да 6 гадзін працы. Усё гэта фіксуецца ў дагаворы падраду, які дэманстратар заключае з акадэміяй на семестр або навучальны год. 


Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: CityDog.by.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
22.04.2017
Люди  
 
7
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
екатерина 22-04-2017, 21:40
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Сонечка Мармеладова 22-04-2017, 22:08
+10 11 1
кем это позволено? мы разве не в праве делать все, что хотим? вылезайте из своей дремучей пещеры, екатерина, 21век на дворе
ОТВЕТИТЬ
Першы раз чытаю пра гэтую працу "жывы" артыкул, дзякуй!
ОТВЕТИТЬ
Толькі пару тыдняў таму назад дачытаў "Человек, превращенный в волка" Песецкого, там галоўны герой у ваенны час у Вільні натуршчыкам ва ўніверы працаваў ) нудная прафесія ці нават не прафесія, а проста падпрацоўка, калі больш нікуды не хочаш сам альбо няма куды наогул.
ОТВЕТИТЬ
Дарэчы, зайшоў на сіцідог пасля сайта Нашай Нівы, пачаў чытаць і праз мову зусім забыўся, што гэта "гарадскі сабака" ) гэта не блага, нават плюс у карму.
ОТВЕТИТЬ
ava
Грустная история - это мой препод школьный.
ОТВЕТИТЬ
Аня Липская 23-04-2017, 11:23
+4 7 3
Не знаю как в Академии, но вот в других творческих ВУЗах часто напряг с натурой - позируют два-три человека на протяжении 5 лет. Потому уже наизусть знаешь весь характер натуры и рисуешь с закрытыми глазами.
ОТВЕТИТЬ
ava
Кажется -- ерунда, ну что тут , сел и сиди. Мы в художке иногда по очереди позировали (нам натурщики по статусу не полагались :) ) --- это жуть просто, очень тяжело...
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY