Малінаўка і ваколіцы: 5 месцаў раёна ад рудавалосай ураджэнкі Міхалова

2017-01-09
Гиды  
 
22

Малінаўка і ваколіцы: 5 месцаў раёна ад рудавалосай ураджэнкі Міхалова

Колер – малінавы
CityDog.by прапануе новы фармат знаёмства з Мінскам: цікавыя людзі паказваюць пяць знакавых месцаў, якія робяць іх раён унікальным. Наша сённяшняя правадніца не вельмі доўга жыве ў Малінаўцы, але ўжо яе палюбіла.
0
0
0

CityDog.by прапануе новы фармат знаёмства з Мінскам: цікавыя людзі паказваюць пяць знакавых месцаў, якія робяць іх раён унікальным. Наша сённяшняя правадніца не вельмі доўга жыве ў Малінаўцы, але ўжо яе палюбіла.

Ліза Дубінчына вучыцца на менеджара міжнародных культурных сувязей ва Універсітэце культуры, займаецца культурнымі праектамі і фатаграфіяй. Сустракаемся з ёй ля метро “Пятроўшчына”. Ліза расказвае пра ваколіцы:

– ... Тут медінстытут, студэнцкі гарадок. А за студгарадком – пустэчы. Дык нашто зносіць жылыя кварталы, калі ў горадзе яшчэ столькі пустога месца для новых дамоў?!.

Аказваецца, усё жыццё Ліза пражыла ў прыватным доме ў Міхалове, каля самага метро.

– У нас можна было летам сядзець ля хаты, есці маліны і назіраць, што адбываецца ў офісе TUT.BY, – успамінае яна з усмешкай.

А трэць свайго жыцця Ліза разам з сям’ёй змагалася за права на ўласны дом. Горад выдзеліў інвестарам зямлю для будаўніцтва. А на гэтых землях аказаліся прыватныя дамы. Таму дзяўчыне так балюча чуць пра зносы і потым бачыць прастой на будоўлях. Успамінаем аўтавакзал “Маскоўскі”.

– Мы не хацелі з’язджаць. Канечне, у бытавым плане ў хаце былі пытанні: напрыклад, у нас у прыватным сектары не было гарачай вады, а ў кватэры яна ёсць. Але мы зрабілі б гэту ваду сабе самі і засталіся б лепш у прыватным сектары!

– Мы судзіліся за хату сем гадоў. Гэта, вядома, вельмі цяжка. І ты сядзіш на месцы, не робіш рамонт, бо цябе хутка знясуць, бо гэта бессэнсоўна!..  Калі вам ахвота паслухаць пра пераезд, магу пазнаёміць са сваёй бабуляй. Яна будзе рада распавесці. Будзе шмат тэксту пра тое, якія інвестары кепскія людзі, – іранізуе дзяўчына. – Прычынай, чаму мы скончылі гэтыя суды і пагадзіліся на тое, што маем, быў бабулін узрост – ёй вось ужо 81 год. Ты бачыш, як кожны суд адбіваецца ў чалавека на твары, на руках. Старэнне вельмі паскорылася за гэты час.

Міхалоўскіх суседзяў рассялілі ў розныя месцы: у Каменную Горку, Лошыцу... Але для сям’і нашай гераіні прынцыпова было пасяліцца недалёка ад малой радзімы. Таму змагаліся і за гэта.

– Пры перасяленні ўлічваецца стан дома, квадратныя метры, але зусім не ўлічваюцца асобы жыхароў... Тое, што дзецям прыйдзецца мяняць школу. Увогуле, тое, што ты жыў тут усё жыццё.

Цяпер Ліза засвойвае новы раён і паказвае нам 5 адметных яго месцаў.

Месца №1, гераічнае: помнік “Памяць” на праспекце Дзяржынскага

Хто ездзіў па праспекце Дзяржынскага (які на днях прапанавалі перайменаваць у праспект Адама Станкевіча), бачыў пры самай вуліцы, насупраць могілак “Пятроўшчына”, невялікую мармуровую пліту. Спыніцца ля яе не было як – ні машынай, ні тралейбусам, – таму для большасці месца заставалася загадкай. Тры гады таму на месцы пліты з’явіўся маштабны помнік. Што праўда, з дарогі ён па-ранейшаму не вельмі праглядаецца.

– Гэта братэрская магіла, тут пахаваны 35 салдат, што загінулі ў 1941-м пры абароне Мінска і ў 1944-м пры вызваленні. 11 прозвішчаў вядомыя, 24 – невядомыя воіны. Ініцыятарам з’яўлення памятнага комплексу быў легендарны архітэктар Леанід Левін, але ён не паспеў рэалізаваць задуму, і распрацоўвала помнік яго дачка Галіна Левіна.

Аўтар скульптуры – віцяблянін Аляксандр Шапо, старшыня скульптурнай секцыі Саюза мастакоў. Ён прысвяціў помнік уласным бабулям, якія не дачакаліся з вайны сваіх мужчын.

Сваякоў казаха Атахана Бекмурзаева з Жамбыльскай вобласці так і не знайшлі.

На гэта месца звезлі парэшткі вайскоўцаў з наваколля. Аднаго з расстраляных палонных салдат таемна пахавалі на пустэчы, збітага 26-гадовага лётчыка – пры дарозе. Чацвярых салдат у сябе на падворку пахавала жыхарка Пятроўшчыны. Прычым яна не дазваляла звезці парэшткі ў агульную магілу – хацела сама даглядаць пахаванне ў памяць пра ўласных сыноў. Пасля смерці жанчыны магілу з яе падворка перанеслі сюды.

Месца №2, кур’ёзнае: крывічы ля Валгаграда

У Малінаўцы і на Паўднёвым Захадзе многа новых гандлёва-забаўляльных цэнтраў.

– Мне падабаецца ў такіх гандлёвых цэнтрах, што там ёсць усё, – кажа Ліза. – Што чалавек можа прыйсці ў адно месца і атрымаць шмат розных карыснасцяў. Напрыклад, ёсць і дзіцячы музей займальных навук “Квантум” у гандлёвым цэнтры “Тытан”. У гандлёвым цэнтры “Алмі” ёсць скаладром. Адзін ужо працуе на Лук’яновіча, але я рада, што і тут адкрыўся. Прыемна, што не ўсё адкрываецца толькі ў цэнтры.

Пакуль яшчэ трымаюцца і старыя гандлёвыя цэнтры. Каля ўніверсама “Валгаград” пакупнікоў сустракае мяса на вагу, замёрзлы фантан і продкі. У бронзе.

– Гэта сапраўдныя крывічы, якія тут жывуць. Калі іх усталёўвалі, было шмат пытанняў, што  яны тут робяць. Бо звычайна каля такіх універсамаў ставілі больш традыцыйныя штукі. Але скульптар Алесь Шатэрнік, які займаўся гэтым праектам, падаў на камісію менавіта крывічоў. Калі ў яго спыталі, чаму крывічы, як іх звязаць з Валгаградам, то ён з гумарам адказаў, што нашы продкі хадзілі на ладдзях далёка на ўсход, ажно да Волгі. Камісія пасмяялася, але праз некалькі дзён праект зацвердзілі.

– Тое, што крывічы тут з’явіліся, – гэта лагічна. Бо тут, на Паўднёвым Захадзе, з тых часоў ёсць і курганы...

 

Месца №3, культавае: курганы

Культ продкаў аказваецца тут як тут. Мінулае пранікае ва ўсе сферы – жыццё раёна арганізуецца вакол курганоў. Вуліца Курганная. Універсам “Ля кургана”. Прыпынак “Курган”. Штосьці з ранняга Сярэднявечча дыхае ў шыю.

– Сто гадоў таму ў Малінаўцы было 70 курганоў, а цяпер засталося два: гэты на праспекце Любімава і другі на праспекце Газеты “Звязда”. Гэта курганы з X-XI стагоддзяў.

З дзясяткаў курганоў выжылі два. Калі курганы раскопвалі, знаходзілі пацеркі, гузікі, посуд, драўляныя вёдры старажытных мінчан – усе рэчы, якія могуць спатрэбіцца ў наступным жыцці.

Месца №4, памятнае: могілкі Брылеўскія, Пятроўшчына, Дворышча

Малінаўка нечакана аказалася раёнам з найбольшай колькасцю могілак. Усе яны старыя: ёсць пахаванні, якім і па дзвесце гадоў. Кожная вёска мела сваё месца: Пятроўшчына – могілкі пры сучасным праспекце Дзяржынскага (таксама тут пахаваны заснавальнік беларускай “Вікіпедыі” Уладзімір Каткоўскі), Дворышча – на вуліцы Бялецкага, Брылеўскія могілкі – ля царквы на праспекце Газеты “Праўда”. Туды і кіруем.

Наша гераіня дапамагае энтузіястам-некрапалістам вывучаць і апісваць старыя могілкі.

– Могілкі з’яўляюцца месцам памяці, па якім можна зразумець стан насельніцтва на момант іх стварэння і на дадзены момант, – расказвае Ліза. – Сувязь стану могілак і стану грамадства можна доўга аналізаваць і паглыбляцца.

– А раскажыце, пра што сведчаць, напрыклад, занядбаныя магілы.

– Ну, напрыклад, людзям няма справы да памерлых, бо ў іх хапае іншых заняткаў і іх мэта, груба кажучы, выжыць. Калі ты сам не можаш трывала жыць, то табе не хапае сродкаў і, напрыклад, на новыя агароджы.

Ну, няхай на фарбу, на агароджу няма грошай, але чаму траву не вырываць? Або чаму некаторыя бетануюць магілы?

– Калі эканамічнае становішча не вельмі добрае і чалавек увесь час працуе, то ён не можа засяродзіць сваю ўвагу на могілках, ён думае пра тое, як зарабіць.

Месца №5, спрадвечнае: парк Паўлава і яго скульптуры

Людзі жывуць у Малінаўцы тысячу гадоў. Першыя жыхары з’явіліся яшчэ да заснавання Мінска і аселі ў парку, які цяпер носіць імя Паўлава.

– Гэта парк імя Міхаіла Паўлава, былога мэра Мінска. На ўваходзе – раённая ёлка. Я вельмі люблю гэты парк, бо сюды можна заўжды зайсці прайсціся – не ўздоўж дарогі, а менавіта пад дрэвамі.

Тут ёсць веласцежка, па ёй часта бегаюць (смяецца). Па гэтым парку ўвогуле шмат людзей бегае.

Ёсць пляцоўка воркаўта, аднойчы мы з мамай вырашылі прайсціся, і там было так многа людзей! Адчуванне было, што яны стаялі ў чарзе на нейкія брусы. Цікава, што ўсё гэта патрэбна, што жыхары Малінаўкі так сочаць за сабой.

Мая сяброўка так апісала цыкл жыцця гэтага парка. Ранкам тут гуляюць мамы з каляскамі, пасля моладзь увечары п’е, пасля ранкам іншыя асобы збіраюць бутэлькі – і гэты цыкл паўтараецца. Я не столькі часу тут праводзіла, каб за гэтым сачыць, але на пэўныя думкі гэта наводзіць.

Тут, у парку, пачынаецца Лошыца, тут яе вытокі. Гэты пачатак, мясцовую раку, называюць Мухляй: пасля яна ператвараецца ў Лошыцу і цячэ па горадзе. Цікава, што і тут, у пачатку Лошыцы, ёсць парк – і там, у самім раёне Лошыца.

– А яшчэ ў парку Паўлава вельмі многа каменных скульптур. Яны не падпісаны, я пра іх даведалася некалькі гадоў таму падчас гульні ў “Адрыў”, – распавядае Ліза. – На іх няма ніякіх подпісаў, нічога. Вось, напрыклад, тры чарапахі. Мне здаецца, сюды адмыслова можна прыходзіць спяваць песню “Тры чарапахі”.

Фатограф глядзіць на заснежаныя кучкі скептычна:

Што-што гэта? Чарапахі? А, ну мы так падпішам... А вы можаце засунуць ім нагу на галаву?

– Не магу, гэта ж чарапахі!

Смяёмся. Ліза вядзе да наступных цудаў. Сцяжынка ідзе пад праспектам Любімава.

– Вось дзве скульптуры, якія я хацела паказаць. Першы герой... Ён проста дзіўны. Ён стаіць без шыльды, без анічога. Гэта дарослы мужчына, у яго няма рота. А побач з ім – можа, яго сын? Яны былі ад пачатку без вачэй, вочы нехта дамаляваў. Другая скульптура – пяць профіляў. Што гэта можа значыць? Багаты духоўны свет?.. І, колькі я ні шукала, не магу знайсці назваў і аўтараў.

– Хочацца папрасіць гарадскія ўлады ставіць шыльды на арыгінальныя гарадскія скульптуры, якіх – ура! – у спальных раёнах усё больш. Жанчыну на лаве і дзяўчынку пад парасонам у Міхайлаўсім скверыку ведаюць усе, а лакальныя шэдэўры стаяць безыменныя.

– Малінаўка адрозніваецца ад той жа Каменнай Горкі большай прасторай. Тут менш людзей на квадратны метр, тут ёсць парк, а там складаней кудысьці выйсці прагуляцца. А яшчэ асаблівасць – тут ёсць шматпавярховая забудова, а пасярод яе катэджная частка. Проста так яе не знясеш, бо такія катэджы вельмі цяжка кампенсаваць. І вясковыя дамы таксама не знясуць, бо яны стаяць сярод катэджаў.

Частка катэджаў, якія знаходзяцца ля парку, стаяць уздоўж вулачкі паэткі Канстанцыі Буйло. У Малінаўцы вялікая канцэнтрацыя прыемных назваў вуліц: тут Напалеон Орда, Ян Чачот, Ежы Гедройц. Любімава працягваецца за праспектам Дзяржынскага вуліцай Мікалоюса Чурлёніса – геніяльнага літоўскага мастака і кампазітара. Цікава, што на гэтым месцы быў маёнтак сваякоў Чурлёніса, у доме якіх нарадзілася дачка сусветна вядомага літоўца. Канцэпцыю завяршае новы помнік з выявай гары і сонца – самых частых вобразаў з карцін Чурлёніса.

– Тут увогуле цікавыя назвы вуліц. У мінулым годзе, калі мы толькі пераехалі на вуліцу Рафіева, я глядзела, што за назва. Аказалася, быў такі Наджафгулу Раджабалі аглы, – без запінкі выдае Ліза, – танкіст-азербайджанец. А ў Міхалове я жыла на Уманскай. Я доўга думала і не магла знайсці, адкуль пайшла назва. Але выявілася, ёсць горад Умань ва Украіне, там была бітва ў час Другой сусветнай. Запыталася пра сваю версію Івана Сацукевіча, ён кажа: ну так, канечне. Гэта, ведаеце, калі ты 18 гадоў думаў над пытаннем – а ўсё вось так проста, – смяецца дзяўчына.

І яшчэ крыху...

Гук: Калі такое магчыма, то... гук цішыні. Калі выходзіш ранкам на вуліцу, і там ціха-ціха. Часам пранізваюць гэту цішыню машыны ці лай сабакі... І цішыня яшчэ ёсць вечаровая. Калі вяртаешся гадзіне а дзясятай, адзінаццатай, і нікога-нікога няма на вуліцы, толькі свае крокі чуваць.

Пах раёна: На Міхалова пахла з хлебазавода, які ўвечары пёк булачкі... А тут, у Малінаўцы, вельмі пахне травой, калі яе пачынаюць касіць. А таксама “Макдональдс”. Гэта пах пастаянны, калі выходзіш з метро “Пятроўшчына”. Але, калі ты едзеш дадому ў канцы працоўнага дня, гэта не надта прыемна (смяецца).

Смак раёна: Тут я ўпершыню пакаштавала шпінат. Я яго вельмі даўно хацела паспрабаваць прыгатаваць, але раней нідзе не магла знайсці. А калі мы пераехалі, то знайшла яго ў дзвюх крамах па суседстве – у “Віталюры” і “Суседзях”. Яго можна пасмажыць, а пасля са слоеным цестам зрабіць пірог.

Колер раёна: Ружовы. У мяне за вокнамі поле, за полем ТЭЦ, і бываюць вельмі прыгожыя моманты на захадзе сонца, калі ТЭЦ выпускае пару і ўсё гэта выглядае так прыгожа! Такі ружовы колер, нават малінавы.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото:  CityDog.by

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
2017-01-09
Гиды  
 
22
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Нават не падумаў бы, што ў Малінаўцы можна столькі ўсяго ўбачыць і пачуць. Дзякуй за расповед!
ОТВЕТИТЬ
Амаль усё тут - Паўднёвы-Захад..... ніякая не Малінаўка гэта!
ОТВЕТИТЬ
Паўднёвы Захад як калонія Малінаўкі, або Малінаўка-new :)
ОТВЕТИТЬ
госць 09-01-2017, 13:29
+23 23 0
Ага... New Zealand is the Canada of Australia)
ОТВЕТИТЬ
Ну, ёсць жа паняцце "Новая Масква"... Раёны за 20 км ад іхняга МКАДу. А што пацаны біліся - яшчэ не паказчык. Бывала, што адзін бок вуліцы ваяваў з другім - няўжо гэта значыла, што ёсць дзве вуліцы замест адной?
Баюся, не зразумець мне малінаўскага патрыятызму. Жыў ля бульв. Шаўчэнкі, на Трактарным, ва Ўруччы, цяпер - каля Масюкоўшчыны. У Малінаўцы/на Паўднёвым Захадзе не выпадала.
ОТВЕТИТЬ
Света 09-01-2017, 12:31
+35 35 0
Ну, точно)) смешалось все: Юго-Запад, Малиновка, улиц Орды из Брилевичей. Хотя это тоже интересное явление - проводить границы районов. Местные точно знают, где они, а новопоселенцы - путают. Но за рассказ - отдельное спасибо)
ОТВЕТИТЬ
Екатерина 09-01-2017, 12:44
+31 31 0
В лихие девяностые малиновские пацаны лупили югозападных и наоборот. Я в те времена была маленькой домашней девочкой, но очевидцы утверждают, что доходило до милиции. Так что границы районов вещь серьезная :)
ОТВЕТИТЬ
Я вырасла на Паўднёвым-Захадзе)) і такое вось змешванне не спадабалася)) у маю бурную маладосць хлопцы са школы лупілі маліноўскі, ну і адпаведна атрымлівалі ад іх жа перыядычна) Для мяне назваць гэтыя месцы малінаўкай нават абразліва як-то)
ОТВЕТИТЬ
Ромашка 09-01-2017, 23:02
+5 6 1
Кто там у вас кого лупил? Девушки такие впечатлительные, ей богу. 1-2 раза за 25 лет собрались, потолокались и всё. Смешно слушать просто ...
ОТВЕТИТЬ
ava
В девяностых и по микрорайонам вполне себе дрались подростки, что не один бобик с милицией разнимать приезжал. "Ты с какого юга пацанчик?"
ОТВЕТИТЬ
Екатерина 09-01-2017, 12:41
+4 5 1
Точно, а "прыемныя назвы" и вовсе Дружба с Брилевичами.
ОТВЕТИТЬ
вельмi цiкава)
ОТВЕТИТЬ
Минчанин, как и другие 09-01-2017, 11:55
+15 16 1
Класс! Вот люблю эту вашу рубрику. Супер.
ОТВЕТИТЬ
Екатерина 09-01-2017, 13:04
+16 17 1
В начале улицы Рафиева на доме #1 висит памятная доска, на которой расписано что за Рафиев такой. А через ул. Громова от коттеджей есть еще памятник военнослужащим и сотрудникам органов внутренних дел, погибшим в мирное время.
Есть мнение, что мужик без рта с сыном это дед и внучка. А черепахи в парке были задолго до того как он стал носить гордое имя Павлова и в нем появились велосипедные дорожки. Тогда еще и Мухля плескалась у их каменных ног.
ОТВЕТИТЬ
ava
Што ж аўтара інтэрв'ю не падпісваеце, каму дзякуй казаць? :)
ОТВЕТИТЬ
Так камп'ютар жа :) А ўвогуле сіцідог амаль ніколі не падпісвае - відаць, лічыць, што аўтарам і аўтаркам грошы даражэйшыя за славу :))
ОТВЕТИТЬ
ava
Лиза! Ты прекрасна!
ОТВЕТИТЬ
Архитекторка Саша 09-01-2017, 16:23
+22 22 0
девочка-не-из-местных явно забыла упомянуть Яблоневый Сад - культовое место игрищ детей и распитий-шашлыков взрослых
ОТВЕТИТЬ
ava
Половина мест находятся не в малиновке, а на юго-западе
ОТВЕТИТЬ
Марта 10-01-2017, 09:14
+6 6 0
Я живу на Юго-Западе три года. Всё места эти знаю, тк люблю изучать новое. Некоторые красивые закутки на упомянули (вишнёвый сад это реально нечто, я помню свое первое о нем впечатление). Очень клёвая новая рубрика! С нетерпением жду новых районов, в которых я не была. А ведь позже можно и ещё чью-то версию малиновки-брилевич-юго-запада напечатать, уверена, что много всего интересного ещё можно рассказать. Лиза, спасибо тебе за твою любознательность и желание поделиться информацией.
ОТВЕТИТЬ
Юго-Запад. Я еще помню времена, когда проспект Любимова был границей района (и окраиной города соответсвенно), а дальше полеееее, даже домов с другой стороны дороги не было, не то что всей Малиновки.
ОТВЕТИТЬ
> мэра Паўлава

не позорьте слово "мэр"
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY