Беларусы выпусцілі круты нарвежскі нон-фікшн пра Арктыку – чытаецца як дэтэктыў

Беларусы выпусцілі круты нарвежскі нон-фікшн пра Арктыку – чытаецца як дэтэктыў
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» надрукавала бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку – «Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене» Лінэ Нагель Ільвісокер.

Выдавецтва «Пфляўмбаўм» надрукавала бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку – «Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене» Лінэ Нагель Ільвісокер.

Пра што кніга

Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-небудзь на планеце.

У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні, зімой новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра. Журналістка спрабуе даведацца, што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай.

Цікавыя факты

  • Пераклад на беларускую быў адным з першых – напрыклад, дацкі яшчэ толькі рыхтуецца.
  • Як чытач кнігу адзначыў знакаміты брытанскі натураліст Дэвід Атэнбора.
  • Нямецкі рэцэнзент пісаў, што плакаў, калі чытаў, настолькі аповед быў кранальны для яго.

Як купіць

Кнігу яшчэ толькі чакаюць з друкарні, замовіць можна будзе тут альбо праз інстаграм выдавецтва.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться