Вам такія трэба! Беларусы ў Гданьску выпусцілі цудоўныя стыкеры на беларускай мове

Вам такія трэба! Беларусы ў Гданьску выпусцілі цудоўныя стыкеры на беларускай мове
Беларуская анлайн-крама ўпрыгажэнняў і адзення «Мара» выпусціла цудоўныя стыкеры на беларускай мове. Кошт – 20 злотых (5 еўра).

Беларуская анлайн-крама ўпрыгажэнняў і адзення «Мара» выпусціла цудоўныя стыкеры на беларускай мове. Кошт – 20 злотых (5 еўра).

Беларуская анлайн-крама ўпрыгажэнняў і адзення «Мара» знаходзіцца ў Гданьску. Зараз там можна замовіць не толькі цішоткі з надпісамі і прыгожыя каралі, але і стыкеры на беларускай мове. У сэце 12 налепак з аўтэнтычнымі сімваламі і каларытнымі малюнкамі.

«У іншай краіне важна захавать беларускую культуру і этнічную ідэнтычнасць, а таксама бачыць сваіх. Гэта наша мэта», – напісана ў акаўнце крамы.

Каштуе прыгажосць 20 злотых (5 еўра). Замовіць можна праз асабістыя паведамленні ў інстаграм-акаўнце крамы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться