Ўоркшоп *SCAPE (0+)
27 июля 2017
Удзельнікі праекту *SCAPE Карым Тарак’і, Паліна Хаценка і Ян Кромбгольц ладзяць ўоркшоп па працы з аўдыё і відэа ў сучасным мастацтве. Ўоркшоп будзе складацца з двух кірункаў, якія напрыканцы будуць мець агульны вынік. Удзельнікі атрымаюць базавыя навыкі ў працы з мультыканальным гукам і двухмерным мапінгам.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна адправіўшы заяўку на адну са скрыняў: polina.khatenko@gmail.com (праца з гукам) і karim.tarakji@gmail.com (праца з відэа). Заяўкі прымаюцца да 16:30 27 ліпеня.
Колькасць месцаў абмежаваная, кожная група ня можа перавышаць 6 чалавек. Папярэдні досвед працы з падобнымі медыямі не абавязковы.
Ўоркшоп працягнецца з 17:00 па 22:00. Кошт удзелу – уваходны квіток на выставу.
Чакаем вашых лістоў!
Выстава *SCAPE – рэдкая для Мінску нагода пазнаёміцца з творамі маладых чэскіх мастакоў, якія працуюць з відэа-інсталяцыямі і новымі медыя. У аснове праекту ляжыць тэма пейзажу, класічнага жанру, які раскрываецца аўтаркамі і аўтарамі праз сродкі новых тэхналогіяў. *SCAPE – абсалютны must see для студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцяў, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены ў сучасным мастацтве.