Презентация

Мистичковая история (18+)

6 июля 2017

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: +375 17 284 17 02.

6 ліпеня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа сумесна з інфармацыйна-прававым агенцтвам “Рэгістр” адбудзецца прэзентацыя кнігі Ігара Палякова «Мистичковая история». Вядучая вечара – тэлевядучая, тэлерэжысёр, сцэнарыст, радыёвядучая, дыджэй – Тамара Лісіцкая.

Пра аўтара

Ігар Палякоў — пісьменнік, рэжысёр, відэамейкер. Нарадзіўся і вырас у Гомелі. Доўгі час займаўся відэавытворчасцю, у 2009 годзе яго кароткаметражны фільм «Танго тября...» перамог у адной з намінацый беларускага альтэрнатыўнага кінафоруму «Кінаварка». У 2012 годзе І. Палякоў выпусціў першы поўнаметражны фільм «Секрет моего Повара», у тым жа годзе перамог у літаратурным конкурсе для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» з аповесцю «Пространства».

Пра кнігу

Ці можам мы навучыцца прызнаваць свае памылкі, слухаць і чуць навакольных (акружэнне) і дараваць ім? ... Летні ранак у адным з панадворкаў правінцыйнага гарадка БК. Яго жыхары з цікавасцю назіраюць чарговы скандал паміж заклятымі сябрамі Раманам Дольнікам і Марынай Браверман. Эмоцыі дасягаюць свайго апагею ... і ў гэты момант у двары адбываецца НЕШТА, што назаўжды зменіць жыццё многіх яго насельнікаў. Што гэта – катастрофа сусветнага маштабу або містычная гісторыя – стане зразумела крыху пазней, а пакуль жыхары БК са здзіўленнем выяўляюць сваіх двайнікоў з мінулага. Вось ён, шанец, — зірнуць на сябе з боку, асэнсаваць сваё жыццё: пачуцці, погляды, учынкі, адносіны ... Для кагосьці гэты дзень стане пачаткам новага жыцця, а для кагосьці — яго завяршэннем ...

Фото: booqla.com

книги
общество
город