Летняя школа

Археалагічны міжнародны летнік “Замкі Беларусі”.

1 июня 2017
Дедлайн: 01.06

Мирский замок

г.п. Мир, ул. Красноармейская, 2

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Рэспубліканскае грамадскае  аб’яднанне “БелАЮ” і замкавы комплекс “Мір” запрашаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў у археалагічны міжнародны летнік “Замкі Беларусі”.

Калі: 15 ліпеня – 5 жніўня 2017 г.
Дзе: Мір, Беларусь.

Умовы ўдзелу:

  • археалагічныя работы будуць выконвацца на валанцёрскай аснове;
  • неабходна самастойна даехаць да месца прызначэння;
  • ёсць невялікі ўнёсак – 20 рублёў.

Наўзамен удзельнікі атрымаюць незабыўны археалагічны і міжкультурны досвед, культурную і адукацыйную праграму, афіцыйны сертыфікат аб удзеле.

Асноўная праца будзе ісці на тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх канца 19 – пачатку 20 стст.

Каб далучыцца да каманды, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы. Дэдлайн – 1 чэрвеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей можна даведацца па тэлефоне +375 29 552 75 98 (Анастасія Мінкевіч) ці е-адрасе minkevich@belau.info.

Фото: livejournal.com

культура
общество
город
путешествия