Лекция

Адметныя людзі пра адметныя кнігі

12 июня 2016

Space

Минск, ул. Октябрьская, 16А

ВХОД: 7 руб. - одна лекция.

СПРАВКИ: тут.

У Мінску пройдзе курс лекцыяў па літаратуры!

Лекцыі кніжнага сайту Bookster.by — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі апавядальнікамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.

Лекцыі чытаюць універсітэцкія выкладчыкі, заняткі якіх выпускнікі згадваюць з цеплынёй і захапленнем – Гражына Паўлоўская, Уладзімір Капцаў, Ганна Бутырчык. Другая ж частка выступоўцаў – людзі розных прафесіяў, якія натхнёна распавядаюць пра любімых аўтараў. Гэта пісьменнікі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, псіхіятр Алег Айзберг, культуролаг Максім Жбанкоў. Такім чынам у межах курсу сумясціліся розныя манеры выкладання і погляды на літаратуру.

Кожны лектар абіраў кнігу на свой густ, таму падборка атрымалася стракатая – ад напісаных тысячагоддзе таму “Нататак ля ўзгалоўя” японкі Сэй-Сёнагон да новага рамана каталонскага аўтара Жаумэ Кабрэ “Я спавядаюся”. Будуць лекцыі пра культавыя творы, такія як “Лавец у жыце” Сэлінджэра, “Працэс” Кафкі або “Ганна Карэніна” Талстога, і пра тыя, якія могуць стаць адкрыццём – напрыклад, “Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан. Побач з мастацкімі кнігамі – дакументальны бестсэлер неўролага Олівера Сакса “Чалавек, які прыняў жонку за капялюш”.

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Праграма

17 красавика 19:00
Адам Глобус. Сэй-сёнагон "Нататкі ля ўзгалоўя".

24 красавіка 19:00
Альгерт Бахарэвіч. Франц Кафка "Працэс".

5 траўня 19:00
Уладзімір Капцаў. Леў Талстой "Ганна Карэніна".

12 траўня 19:00
Гражына Паўлоўская. Жаумэ Кабрэ "Я спавядаюся".

22 траўня 19:00
Максім Жбанкоў. Джэром Сэлінджэр "Лавец у жыце".

5 чэрвеня 19:00
Алег Айзберг. Олівер Сакс "Чалавек, які прыняў жонку за капялюш".

12 чэрвеня 19:00 
Ганна Бутырчык. Эмі Тан "Клуб радасці і ўдачы".

Кошт: 30 руб. – увесь курс, 20 руб. – чатыры лекцыі, 7 руб. – лекцыя. Набыць квіткі можна тут.

Інфо: +375 29 106 04 54

Фото: fashionlab.pro

образование
культура
общество
книги