Адкрытая лятучка з "Пробизнес"

23.03 | 19.00

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

2

У чацвер, 23 сакавіка а 19.00 запрашаем на "Адкрытую лятучку" з кіраўніком інтэрнэт-часопіса "Про бизнес.". 

"Про бизнес." - рэсурс для ўсіх, хто цікавіцца бізнэсам у Беларусі. Паводле стваральнікаў, місія часопіса - фармаваць супольнасць беларускага бізнэсу і служыць пляцоўкай для карыснай камунікацыі, а таксама садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва. Каманда прытрымліваецца трох запаведзяў: захоўваць палітычны нейтралітэт, падзяляць рэдакцыйную і камерцыйную працу, падтрымліваць атмасферу паважлівага стаўлення адзін да аднаго.

Пра тое, для якой аўдыторыі ствараецца "Про бизнес.", а таксама пра падзел абавязкаў у рэдакцыі распавядзе кіраўнік праекту Віталь Валянюк.

Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў інтэрнэт-часопіса. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі. 

Фото: Probusiness.by

общество
город
культура
бизнес