Лекция

Прыкладная фантастыка (10+)

27 июля 2017

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Прыкладная фантастыка – гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых імправізацыях стваралася нешта цікавейшае і больш багатае, чым арыгінал.

Paulina Ołowska працуе ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве. Часта звяртае ўвагу на папулярную эстэтыку, нязначныя гісторыі і забытыя фігуры фемінізму. Цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае вобразы з агітпроп постэраў, графіці, часопісаў, і шыльдаў. Шмат яе працаў натхнёныя ўспамінамі і настальгіяй. Паўліна Алоўска арганізоўвала перфомансы ў Tate Modern (Лондан), выстаўлялася і паказвала свае праекты ў Museum of Modern Art (Нью Ёрк), Stedelijk Museum (Амстэрдам), Kunsthalle Basel (Базэль), Zacheta National Gallery (Варшава) і ў Carnegie Museum of Art (Пітсбург).

Фото: The New York Times

искусство
культура
общество