Дискуссия

Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту

19 января 2017

Imaguru

Минск, ул. Фабрициуса, 4

ВХОД: бесплатно.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Цягам апошніх гадоў мы пабачылі адразу некалькі гісторый поспеху ў сферы AI і machine learning. MSQRD – піянер відэа-фільтраў для сацыяльных сетак – быў набыты Facebook. Прылада Prisma, якая выкарыстоўвае нейрасеткі для апрацоўкі фотаздымкаў, стала хітом App Store. Беларускія IT-бізнесоўцы заснавалі адмысловы венчурны фонд Haxus з фокусам на падтрымцы стартапаў, якія працуюць з тэмай штучнага інтэлекту. 

Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning?

Зорныя выступоўцы:

- Юрый Мельнічак, сузаснавальнік і былы CEO maps.me, дырэктар AIMatter, распрацоўшчык у сферы штучнага інтэлекту/machine learning. Місія AIMatter – зрабіць ў Беларусі даследчы цэнтр па нейрасетках, камп’ютарным зроку і распазнаванню гуку. 

- Дзмітры Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, які інвестуе ў стартапы, звязаныя з даследаваннямі штучнага інтэлекту. CEO Ideanomix Digital, кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прыладаў, а таксама сузаснавальнік выдавецтва адукацыйнай літаратуры Ideanomix.

- Дзяніс Пірштук, галоўны распрацоўшчык аддзела аналізу дадзеных (Chief Data Scientist) у кампаніі InData Labs – адным з лідараў у сферах maching learning ды BigData ў Беларусі. InData Labs увайшла ў спіс 100 найбольш перспектыўных кампаній у сферы вялікіх дадзеных паводле версіі часопіса CIOReview.

Фото: Hi-News.ru.

наука
общество
бизнес