Курс

Верыфікацыя ў эпоху інтэрнэту

3 - 5 февраля 2017
Дедлайн: 20.01

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: alaksiej.lavoncyk@tol.org.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданняў сродкам і праграмным інструмэнтам праверкі інфармацыі на сапраўднасць, своечасова і апэратыўна выкрываць фэйкі.

У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:

— хутка спраўджаць візуальнае змесціва (фота ды відэа) ў Сеціве

— аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэньня ступені верагоднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў

— рабіць адрозненьне між фэйкавымі навінамі ды замоўнымі матэрыяламі

— рэагаваць на сытуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну

— карыстацца з сучасных інструмэнтаў спраўджэння інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расьледнікаў як Bellingcat, Buzzfeed, Vice News іпд.

Узяць удзел у варштаце можа які-кольвечы журналіст, які актыўна працуе ў Беларусі і хоча палепшыць якасць свайго змесьціва. 

Апроч таго, рэдакцыі беларускіх мэдыяў могуць замовіць асабісты трэнінг на сваёй пляцоўцы на 6 або 7 лютага, дзе змогуць прапрацаваць з трэнэрам пытанні, якія датычаць спраўджэння інфармацыі, спэцыфічныя для рэдакцыі.

Рэгістрацыя:

Для таго, каб заявіцца на трэнінг, трэба да 20 студзеня запоўніць форму вось тут. Каб замовіць асабістую кансультацыю ў рэдакцыі — пакінуць заяўку тут.

Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату/замоўнікамі асабістых рэдакцыйных кансультацый да 23 студзеня.

Трэнэры

Тарас Ількіў — журналіст і рэдактар з дзевяцігадовым вопытам работы ў онлайн-медыя. Прапрацаваў у найбуйнейшым ўкраінскім навінавым выданні Корреспондент.net шэсць гадоў, адкуль звольніўся разам з усёй рэдакцыяй у лістападзе 2013 года. У 2014-м разам з былымі калегамі па Карэспандэнту запускаў праект Новы Час, дзе да канца 2015 працаваў кіраўніком навінавага аддзела.

Зараз працуе як трэнер і кансультант у галіне онлайн-медыя, а таксама займаецца ўласнымі праектамі. Скончыў праграму DFJ ў Магілянскай школе журналістыкі, таксама праходзіў вучобу ў лонданскім офісе Reuters.

Віталь Мароз займае пасаду кіраўніка праграм новых медыя ў «Інтерньюз-Украіна», адной з самых медыйных грамадскіх арганізацый ва Украіне.

У Інтерньюз-Украіна ён адказвае за развіццё інавацыйных адукацыйных праектаў для журналістаў. Праводзіць навучанне і развівае праграмы, нацэленыя на працу онлайн-ЗМІ, сацыяльных медыя, лічбавай камунікацыі і лічбавай бяспекі.

У 2015 годзе разам з камандай запусціў праект Verify.org.ua для праверкі інфармацыі, у лістападзе 2016 запусціў онлайн-курс па верыфікацыі для журналістаў з постсавецкай прасторы. Курс вядзецца на рускай мове. Twitter: @insider_ua

Праграма

Заўважце, калі ласка, што праграма можа нязначна мяняцца ў залежнасьці ад ступені прасунутасьці ўдзельнікаў, адабраных на варштат

Дзень першы, пятніца, 03 лютага 2017

09.30 — 10.00 — Ранішняя кава

10.00 — 10.30 — Знаёмства удзельнікаў і трэнераў. Задачы трэнінгу.

10.30 — 11.30 — Як інфармацыйная прастора ў эпоху Інтэрнэту стала пляцоўкай для маніпуляцый. Роля рэдактара ў інфармацыйнай прасторы — Віталь Мароз

11.30 — 11.45 — Кава-паўза

11.45- 12.45 — Фэйкі або маніпуляцыі. Як цыркулюе недакладная інфармацыя — Тарас Ількіў

12.45- 13.30 — Галоўныя пытанні верыфікацыі кантэнту. Як правяраць візуальны кантэнт з дапамогай зваротнага пошуку. Інструменты — Віталь Мароз

13.30 — 14.30 — Абед

14.30 — 15.30 — Як правяраць візуальны кантэнт з дапамогай зваротнага пошуку. Роля геалакацыі — Віталь Мароз

15.30 — 16.45 — Практыка: Пошук і аналіз свежых прыкладаў фэйкавых, непраўдзівых і маніпулятыўныя навінаў — Тарас Ількіў

16.15 — 16.30 — Кава-паўза

16.30 — 17.30 — Пошук і праверка інфармацыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram). Крытэры пэўнасці інфармацыі ад карыстальнікаў. Практыка — Віталь Мароз

Дзень другі, cуббота, 04 Лютага 2017

09.30 — 10.00 — Ранішняя кава

10.00 — 11.15 — Працяг. Пошук і праверка інфармацыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram). Практыка — Віталь Мароз

11.15 — 11.30 — Кава-паўза

11.30 — 12.30 — Чаму трэба чытаць канкурэнтаў і як аналіз аўдыторыі дапамагае шукаць тэмы і пісаць артыкулы — Тарас Ількіў

12.30 — 13.30 — Пошук і праверка відавочцаў падзей у Інтэрнэце. Дадатковыя сэрвісы — Віталь Мароз

13.30 — 14.15 — Абед

14.15 — 15.30 — Што такое news judgment. Як дыягнаставаць гарачыя тэмы і выконваць баланс меркаванняў — Тарас Ількіў

15.30 — 15.45 — Кава-паўза

15.45 — 17.30 — Журналісцкія стандарты як абарона ад маніпуляцый: як зрабіць збалансаваны матэрыял. Практыка — Тарас Ількіў

Дзень трэці, нядзеля, 05 лютага 2017

09.30 — 10.00 — Ранішняя кава

10.00 — 11.30 — Асноўныя метады прапаганды. Слоўнік прапагандыста. Як працуе прапаганда на постсавецкай прасторы? — Віталь Мароз

11.30 — 11.45 — Кава-паўза

11.45 — 13.30 — Што трэба і што ня трэба рабіць, калі вы апублікавалі недакладную інфармацыю — Тарас Ількіў

13.30 — 14.15 — Абед

14.15 — 15.15 — Магчымасці верыфікацыі з дапамогай інструментаў геалакацыі — Виталь Мароз

15.15 — 16.15 — Практыка з інструментамі геалакацыі

16.15 — 16.30 — Кава-паўза

16.30 — 17.00 — Вынікі. Пяць галоўных саветаў для працы ва ўмовах маніпуляцый у Інтэрнэце — Тарас Ількіў

Фото: grazhdanin21.ru.

образование
навыки
культура