Воркшоп

А што я такога сказаў(ла)?

27 апреля 2017

Сталоўка XYZ

Минск, ул. Фабрициуса, 4

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Варкшоп-дыскусія, прысвечаны мове варожасці ў дачыненні да ЛГБТК у медыя Беларусі. ІГ "Журналісты за талерантнасць" ft. DOTYK. 

Мова – унікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб'яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслючы звыклую негатыўную матрыцу. 

Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Так, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці.
Пра тое, як распазнаць МВ і выкараніць яе са свайго лексікону, мы пагаворым на варкшопе.

А дакладней?

На варкшопе вы даведаецеся:
- як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі;
- як змянілася рыторыка медыя ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады;
- разбярэце канкрэтныя прыклады праяў МВ у СМІ Беларусі.


общество
город
культура