Активности

140 велагадоў: самая роварная экскурсія (18+)

7 июля 2017

МотоВело

Минск, пр-т Партизанский, 8

Справки: тут.

Вход: 12 руб. – в день экскурсии, 8.50 – заранее.

140 велагадоў: самая роварная экскурсія (18+)

З'явіўшыся ў Мінску ў канцы 1880-х гадоў, ровар далёка не адразу заняў шырокую паласу на галоўным праспекце. Яму спатрэбілася паўстагоддзя, каб з дарагой "цацкі" пераўтварыцца ў народны транспартны сродак беларусаў. Хто яны – першыя велагероі? Дзе быў першы мінскі велапракат? І чаму ўсіх раварыстаў падсвядома цягне на вакзал? Аўтарская велаэкскурсія аб першых кіламетрах мінскіх раварыстаў – добра правярайце тармазы!
Сапраўдным эксклюзівам экскурсіі стане наведванне гістарычнага завода "Мотавела" з агляданнем вытворчасці "AIST" І "M1NSK" у працоўным рэжыме . Мы ўбачым: 
- цэх рабатызаванай зборкі колаў
- зборачны цэх ровараў і матацыклаў, склады гатовай прадукцыі
- музейную экспазіцыю ровараў і матацыклаў «Мотавела» ад 1950-х гг.
- легендарны станок па мянушцы "Экспанат", які штампаваў роварную зорачку для ўсяго СССР, і іншае гістарычнае заводскае абсталяванне
- поўны сакрэт-рарытэт: бомбасховішча з залай палітінфармацыі і камандным пунктам!
- помнік Леніну і іншыя артэфакты савецкай эпохі.

Фото: pinterest