Выставки

1918: БНР (0+)

15 марта 2018 - 7 мая 2018

Справки: тут.

Вход: 7 руб.

1918: БНР (0+)

«1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці» — такая выстава пачынае працу ў Нацыянальным гістарычным музеі 15 сакавіка. 

Яна паказвае Беларускую Народную Рэспубліку як неабходную частку працэсу, без якой немагчыма зразумець гісторыю паўставання беларускай дзяржавы. Гэтую ідэю куратары выставы падкрэслілі, змясціўшы пры канцы экспазіцыі, на ганаровым месцы, на аксаміце, сучасную Канстытуцыю Беларусі.

Выстава ж, якой адведзеная прасторная зала на першым паверсе музея, ілюструе шлях, які прайшла Беларусь у 1914—1918: ад «этнаграфічнага племені» на мапах Карскага да нацыі з ідэяй незалежнасці, дзяржавай, заканадаўчымі актамі.

Выстава адкрываецца 15 сакавіка аб 11-й у Нацыянальным гістарычным музеі (вул.Маркса, 12) і будзе працаваць да 7 мая.

Часы працы музея: штодня (11:00 - 19:00).