Выставки

Археалагічная фотавыстава Уладзіміра Парфянка (6+)

7 сентября 2018 - 6 октября 2018

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный

Археалагічная фотавыстава Уладзіміра Парфянка (6+)

Гэтая невялікая і шмат у чым эклектычная выстава вінтажных фотапрац майго аўтарства з праектаў Persona non grata і Lucida momenta дасць гледачу магчымасць акунуцца ў разнастайнасць тэм, якія хвалявалі аўтараў таго часу. Вы адчуеце «перабудоўную» эстэтыку фатаграфіі 80–90-х гадоў мінулага стагоддзя і, магчыма, задумаецеся пра віражы творчых лёсаў аўтараў, якія пратоптвалі свае звілістыя сцежкі да вяршыняў прызнання беларускай фатаграфіі ў свеце." 
Уладзімір Парфянок.

Час працы выставы: пн.-пт 12.00 - 18.00, cуб. 12.00 - 18.00, нядз. - выхадны.

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.