Вечеринки

Art Miensk Party (18+)

20 октября 2017

Граффити

Минск, пер. Калинина, 16

Справки: +375 25 996 93 76

Вход: 10 руб.

Art Miensk Party (18+)

Якога дня вы чакаеце мацней за ўсё? Правільна, пятніцы! Мы таксама яе чакаем. У гэтую
пятніцу, 20 кастрычніка, клуб-бар «Графіці» сумесна з культурніцкай пляцоўкай «Арт
Сядзіба» распачынаюць серыю начных вечарынак ART MIENSK PARTY.

Кожную пятніцу за дыджэйскі пульт будуць станавіцца розныя госці: музыкі, паэты, акторы
і іншыя дзеячы беларускай культуры. На вечарынах вас таксама чакаюць выступы
беларускіх артыстаў са сваімі аўтарскімі праектамі.

Бясплатны ўваход для ўсіх, хто мае квіткі на фестываль ART MIENSK, што пройдзе 30
лістапада.

Пачынаем запальваць а 23-й у пятніцу.
Сканчваем угараць а 4-й ранку суботы.