Выставки

Асабістая справа (0+)

13 февраля 2020 - 4 марта 2020

Галерея DK

Минск, ул. Герцена, 2а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 5 руб.

Асабістая справа (0+)

Ужо на гэтым тыднi галерэя ДК запрашае зазiрнуць у папяровы свет мастачкi Надзi Букi – поўны яе памкненняў, роздумаў, любові і веры.

Выстава, якую вы ўбачыце вельмі асабістая і своеасаблівая. Адметнасць гэтых карцін у тым, што яны створаны пры дапамозе звычайных манікюрныхі нажніц. Але галоўнае - гэта не тэхніка, а змест.

Кожны раз гледача цікавіць, што менавіта гэтай кампазіцыяй хацеў паказаць аўтар, што схавана за тым ці іншым вобразам, сімвалам і знакам? Гэтыя творы (буцінанкі) ствараліся на працягу некалькіх год і адлюстроўваюць знакавыя моманты жыцця, тыя яскравыя хвіліны, якія назаўсёды застаюцца ў нашай памяці.

Праз сімвалы і глыбокі філасоўскі сэнс, праз іранічныя і часам зашыфраваныя формы можна прачытаць глыбокі сэнс і тое, што хацеў распавесці творца. Тое, што сядзела ў падсвядомасці, а таксама тое, што немагчыма прамовіць словамі намалявана на паперы, і тое, што з першага погляду здаецца зразумелым насамрэч мае шмат загадак. Але кожны мае свой адказ на той ці іншы сімвал, бо ўсе мы ведаем, што мастацтва - суб’ектыўна.

Мастак - смелы чалавек. Кожны раз, адкрываючы выставу, ён паказвае нам асабісты свет, свае пачуцці, мары, думкі. Творца як быццам выходзіць аголены перад гледачом і кожны раз спадзяецца, што яго карціны адгукнуцца ў сэрцы.

Галоўнае далёка не тое каб твор спадабаўся, бо часцей за ўсё малююць не дзеля таго каб было прыгожа. Сапраўдны мастак жыве ў кожным сваім творы, ён размаўляе з вамі і гэта яго асабістая справа.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ў казке“Маленькі прынц” напісаў: “Бачыць толькі сэрца, самага галоўнага вачыма не ўбачыш”. Гэта сапраўды так.

Выстава працуе: з 12:00 да 20:00.

Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.