Другое

Прэмія Багушэвіча (6+)

21 марта 2018

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Прэмія Багушэвіча (6+)

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона - Францішка Багушэвіча - 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў а 18:00. 

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу
аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск.
Спадчына старога горада. 1067–1917».