Выставки

Булгакаў – з’ява незаконная (12+)

18 мая 2018 - 16 июня 2018

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

Справки: тут.

Вход: 6 руб., льготны – 3-4,5 руб.

Булгакаў – з’ява незаконная (12+)

18 мая а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Булгакаў – з’ява незаконная» з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава, філіяла Музея гісторыі горада Кіева.

Два перыяды, на якія падзяляецца жыццё пісьменніка-містыка, пісьменніка-сатырыка Міхаіла Булгакава – дарэвалюцыйны кіеўскі і савецкі маскоўскі – прадстаўлены матэрыяламі з сямейных архіваў сваякоў і сяброў пісьменніка. Асабістыя рэчы і фатаграфіі, якія перадала будучаму музею першая жонка Булгакава Таццяна Мікалаеўна Лапа яшчэ за 10 год да яго
стварэння, сталі першымі экспанатамі Літаратурна-мемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава ў доме № 13 на Андрэеўскім спуску ў Кіеве – у доме і горадзе, дзе пісьменнік нарадзіўся. У творчасці Міхаіла Афанасьевіча гучыць тэма Кіева як страчанага горада-саду, горада-раю.

У адносінах да новага жыцця Міхаіл Булгакаў адчуваў сваю чужароднасць. Інакш і быць не магло, бо пісьменнік адстойваў права на свабоду творчасці, не хаваў скептычнага стаўлення да рэвалюцыйных працэсаў, якія адбываліся ў СССР, адмаўляўся станавіцца ў шэрагі пісьменнікаў-спадарожнікаў. Улада яму “адказвала ўзаемнасцю” – большасць твораў Булгакава ўпершыню ўбачылі свет праз 30–40 гадоў пасля яго смерці.

Сярод арыгінальных экспанатаў, прадстаўленых на выстаўцы, асаблівую каштоўнасць маюць прыжыццёвыя выданні твораў пісьменніка.

Выстаўка расказвае пра вечныя каштоўнасці, за якія варта змагацца аўсёды: гонар, годнасць, свабода чалавечага духу. На сённяшні дзень няма звестак аб стасунках двух пісьменнікаў-сучаснікаў, двух з'яў у гісторыі савецкай літаратуры – Янкі Купалы і Міхаіла
Булгакава. Магчыма, выстаўка «Булгакаў – з'ява незаконная» ў Купалавым доме ў Мінску – нагода для даследчыкаў іх творчасці пачаць пошукі.

Выстава экспануецца з 18 мая па 16 чэрвеня 2018 года.

Часы працы: панядзелак-субота - 09:45-17:30, выходны – нядзеля.