Другое

Прэзентацыя друкаванага часопіса MAKEOUT (16+)

15 декабря 2017

Сталоўка XYZ

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Прэзентацыя друкаванага часопіса MAKEOUT (16+)

Каманда MAKEOUT рада запрасіць вас на прэзентацыю друкаванай версіі часопіса і адсвяткаваць разам гэту важную для ЛГБТ+ супольнасці падзею ў «Сталоўцы XYZ» 15 снежня а 19:00.

Гісторыі, якія хацелі сцерці; гісторыі, якія важна пачуць. Нянавісць і цэнзура ў адносінах да ЛГБТ+ людзей уплывае на нас усіх, а не толькі на тых, хто апынуўся па той бок стыгмы, маўчання і сораму. Што б ні здарылася заўтра, часопіс застанецца матэрыяльным сведчаннем таго, што ЛГБТ+ у Беларусі – гэта неад'емная частка гісторыі.

Упершыню ў Беларусі ў рэалізацыі ЛГБТ-праекту ўдзельнічае адна з найбуйнейшых рэспубліканскіх друкарняў. Гэта складаны шлях, і каманда радая, што пакуль атрымліваецца адстойваць свае інтарэсы.

Ужо ў першай дэкадзе снежня часопісы з пахам друкарскай фарбы патрапяць у бібліятэку каманды MAKEOUT, а адтуль адправяцца да сваіх уладальнікаў, а таксама ў бібліятэкі і архівы.

Тыя, хто падтрымлівалі праект па друкаванні часопіса MAKEOUT праз Талака.бай, змогуць забраць свае часопісы ў Мінску адразу на прэзентацыі. Калі вы не жывяце ў Мінску, не хвалюйцеся: вы атрымаеце свой асобнік часопіса па пошце ці зможаце забраць яго ў офісе нашых партнёрскіх арганізацый у сваёй краіне. Адпраўка часопіса пачнецца адразу ж пасля прэзентацыі ў Мінску.

Па ўсіх пытаннях пішыце на:  team@makeout.by

Фото: Makeout