Спектакли

Дарожка мая... (12+)

22 ноября 2017

Молодежный театр эстрады

Минск, ул. Московская, 18а

Справки: тут.

Вход: 17,5-27,5 руб.

Дарожка мая... (12+)

«Дарожка мая…» – аўтарская унікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню на вялікай сцэне праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данесе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.
Праграма “Дарожка мая…” будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Аўтар і выканаўца – Іван Кірчук
Нарадзіўся ў 1958 г. у горадзе Ліда, Беларусь.
Музыкант, фалькларыст, педагог, кампазітар.
Скончыў Лідскае музычнае музычнае вучылішча (1977 г.) па спецыяльнасці «дырыжор акадэмічнага хора», Мінскі інстытут культуры (1985 г.) па спецыяльнасці «дырыжор народнага хору». З 1982 г. загадчык аддзялення «Абрадавая дзейнасць і фальклор» Мінскага вучылішча мастацтваў. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ па спецыяльнасці «фалькларыстыка» ў прафесара К.П.Кабашнікава. З 1995 г. працаваў намеснікам дырэктара ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. З 1997 г. выкладчык (старшы выкладчык, дацэнт) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Выкладае дысцыпліны «Практыкум па фальклору», «Традыцыйны тэатр», «Народныя гульні», «Методыка кіравання фальклорным калектывам», «Аранжыроўка», «Апрацоўка народнага твору», «Традыцыйная беларуская народная культура», «Этнамузыказнаўства». З’яўляецца кіраўніком студэнцкіх практык: фальклорна-этнаграфічная, педагагічная, пераддыпломная па спецыяльнасці ў фальклорных калектывах.
Агульны стаж працы па спецыяльнасці – 32 гады.

На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў вучэбныя лабараторыі і фальклорныя гурты «Прадвесне», «Бліскавіца», «Дабрадзеі», «Дзіва», якія ў розныя гады сталі лаўрэатамі фестваляў у Германіі, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Паставіў праграмы: «Свята ў вёсцы» (1983 г.), «Вяселле на Віцебшчыне» (1985 г.), «Мацей і Аўдзей на вячорках» (1986 г.), «Некруты» (1994 г.), «Русальныя розгары» (1995 г.), і інш., гарадскія і раённыя святы «Купалле» (1989 г.), «Каляды» (1990 г.), у якіх стылізаваў аўтэнтычны фальклор. Усе праграмы былі запісаны на рэспубліканскім радыё і беларускім тэлебачанні. Унікальныя рэканструкцыі абрадаў і свят шматразова трансліраваліся па рэспубліканскаму радыё і тэлебачанню Беларусі, Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі.

Рэканструяваў традыцыйны лялечны тэатр батлейка з народнымі майстрамі В.Цішковым і А.Муравейкам. Стварыў і ўзначаліў Міжнародны дзіцячы фонд «Зберажы спадчыну» (1995-1998 гг.). У 1999 г. атрымаў грант ад Фонду Сораса і даў сольна больш за 20 канцэртаў у Босніі і Герцагавіне. У школах, бальніцах, клубах і на фестывальных пляцоўках сольна паказваў лялечныя прадстаўленні і граў на беларускіх музычных інструментах.