Выставки

Scape (16+)

30.07 - 24.08

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: 4 руб.

16

Scape (16+)

30 ліпеня а 19:00 у ЦЭХу адбудзецца прэзентацыя новых працаў выставы *SCAPE. Частка экспазіцыі зменіцца. Будзе прэзентаваная новая аўдыё-праца Яна Кромбгольца, а таксама калектыў удзельнікаў прадставіць відэа-інсталяцыю "Манумент", якая працуе з гістарычным ландшафтам Беларусі.

Акрамя прэзентацыі працаў у праграме вечару запланаваны кароткі тур па выставе і музычны сэт.

У аснове выставачнага праекту *SCAPE ляжыць тэма пейзажу. Аўтаркі і аўтары асэнсоўваюць яго праз спецыфіку сучасных тэхналогій і іх дачненне з класічнай жанравасцю. Само па сабе гэта нараджае пэўнае напружанне паміж тэмай і сродкамі праз якія яна раскрываецца. Пейзажнасць, якая традыцыйна знаходзіла сваё выяўленне ў статычнай двухмернай тэхніцы алейнага жывапісу і графікі, будзе прадстаўленая гледачу праз інтэрактыўную інсталяцыю, відэамэпінг, камп’ютэрную генераваную выяву, інсталяцыю для канкрэтнага месца. Адно з пытанняў, якое ўздымае выстава – магчымасць судачынення класічнага жанру з сучаснымі тэхналогіямі, якія ўсё больш уплываюць на мову мастацтва.

У праекце бяруць удзел мастачкі і мастакі, якія атрымліваюць адукацыю на Кафедры Лічбавай выявы Факультэту Мастацтва і Дызайну ва Ўніверсітэце Яна Евангеліста Пуркінэ ў Усьці-над-Лабэм (Чэхія). На выставе прадстаўленыя творы Паліны Хаценкі, Яна Крамбгольца, Карыма Тарак’і, Івы Паланецкі, Францішка Пехачка.

Выстава *SCAPE будзе даступная ў ЦЭХу па 24 жніўня з 12:00 да 21:00.
Кошт квітка: 4 рублі, 2 рублі (ільготны).

Фото: 123hdwallpapers.com.

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи