Выставки

Фарбы жыцця (0+)

1 - 19 ноября 2017

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

Справки: +375 17 321 24 30

Вход: 3 руб.

Фарбы жыцця (0+)

1 лістапада 2017 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Кірылавіча Барабанцава “Фарбы жыцця”. Выстаўка прысвечана 70-гадоваму юбілею мастака.

На выстаўцы экспаніруецца больш за 80 жывапісных работ мастака, створаных за апошнія 10 гадоў. “Фарбы жыцця” Віктара Барабанцава – гэта яго філасофія стварэння. Ні на адной карціне аўтара вы не ўбачыце крыві або зброі. Уся творчасць майстра прасякнута святлом, прыроднай гармоніяй.  іктар Барабанцаў нязменны прыхільнік рэалізму і лічыць гэты накірунак
мастацтва невычэрпным. Працуе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта, тэматычнай кампазіцыі. Удумліва шукае сюжэты для кожнай карціны. Яго творчасць вызначаецца эпічным поглядам на Радзіму. Вада, лес, аблокі, палеткі, неба, дарогі – ўсё мае сваё жывое “дыханне”. Рэалістычныя, натхнёныя пейзажы ўслаўляюць родную прыроду: “Жнівень”, “Квітнеючы май”,
“Мартаўскі сонечны дзень”, “Яблычная пара”, “Лясная рака”.

Тэма беларускіх святаў праходзіць праз усю творчасць мастака:

“Калядная зорка да нас завітала”, “Ула. Святочная раніца”, “На каляды”.М астак імкнецца паказаць шматграннасць святочных традыцый, а таму манументальна падыходзіць да кожнага палатна, якое адметна сюжэтам, глыбінёй, фарматам, прасторай і адлюстроўвае атмасферу гістарычнасці. Віктар Барабанцаў вядомы майстар партрэтнага жанру. Лірызмам прасякнуты яго вобразы дзеячаў мастацтва, навукі, звычайных людзей. Творы майстра створаны з натуры. Перш чым напісаць той ці іншы партрэт, ён не адзін год сябруе з чалавекам, вывучае асобу, і менавіта таму дакладна перадае не толькі знешні выгляд партрэтуемых, але і раскрывае іх духоўную сутнасць. Дэманструюцца карціны-партрэты народных мастакоў Беларусі Івана Міско, Гаўрыіла Вашчанкі, пісьменніцы Вольгі Іпатавай, народнага артыста СССР
Генадзя Аўсяннікава, драматурга Аляксея Дударава.

Не менш цікавымі для наведвальніка стануць творы, напісаныя пад уражаннем ад падарожжаў па краінах Еўропы і Амерыкі. Пасля такіх вандровак нарадзілася серыя марскіх і гарадскіх пейзажаў з краявідамі Праванса, Мадрыда, Барселоны, Іерусаліма.

Выстаўка працуе да 19 лістапада 2017 года.