Кино

Фестываль еўрапейскага кіно

11 - 17 мая 2015

Победа

Минск, ул. Интернациональная, 20

Даведкі: тут.

Уваход: бясплатна, квіткі ў фае за гадзіну да пачатку.

Фестываль еўрапейскага кіно

З нагоды Дня Еўропы Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі, амбасады краін ЕС у Беларусі пры падтрымцы Упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама прастаўляюць Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно: Новы погляд на стары cвет. Фестываль пройдзе ў кінатэатры «Победа» з 11 па 17 траўня 2015 года.

***
11 траўня (панядзелак) 18.00
Адкрыццё кінафестываля 
ГУЛЕЦ / Losejas, Літва, 2013, 109 хв., 16+
Рэжысёр: Ігнас Ёнінас 
У ролях: Вітаўтас Канюшоніс, Оона Мекас, Рымас Блокіс, Гедрэ Гейдрайцітэ, Рамуальд Лаўрыновіч, Сімас Ліндзенсіс, Ёнас Вайткус
Таленавіты, азартны, але немалады доктар Вінсэнтас усчынае спаборніцтва са смерцю. Стаўка – вялікія грошы, каханне і само жыццё ў прапанаваных абставінах.
Узнагароды і прэміі:
2014 – літоўская нацыянальная прэмія Silver Crane найлепшаму фільму, рэжысёру і акцёру (Вітаўтас Канюшоніс)
2013 – спецыяльны прыз журы Варшаўскага МКФ прадзюсару (Польшча) 
Пасля паказу адбудзецца сустрэча з літоўскім акцёрам Вітаўтасам Канюшонісам.

11 траўня (панядзелак) 21.00
САЛОДКАЕ РАЗВІТАННЕ ВЕРЫ / Беларусь, 2015, 104 хв., 14+
Рэжысёр: Аляксандра Бутар
У ролях: Нэле Савічэнка-Клімене, Павел Харланчук, Юозас Будрайціс, Сяргей Журавель, Таццяна Баўкалава
Каханню ўсе ўзросты падуладны. Сэнтыментальна-рамантычныя пачуцці звязваюць былую сцюардэсу бальзакаўскага ўзросту і маладога агента з бюро рытуальных паслуг
Пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам фільма Аляксандрай Бутар і літоўскімі акцёрамі Нэле Савічэнка і Юозасам Будрайцісам.

***
12 траўня (аўторак) 18.30
КАРАЦЕЙ КАЖУЧЫ... ПА-ГАЛАНДСКУ! /Shortyspeaking…Dutch!
Калекцыя кароткаметражных фільмаў, Нідэрланды, 2012-2013 гг., 12+

97%, 9 хв.
Рэжысёр: Бен Бранд У ролях: Берт Хана
Фільм як анлайн-гульня.
Узнагароды і прэміі:
2015 – прыз найлепшаму рэжысёру і акцёру на МКФ кароткаметражных фільмаў у Амстэрдаме
2014 – прыз найлепшаму рэжысёру на МКФ кароткаметражных фільмаў Cinefiesta ў Пуэрта Рыка
2014 – прыз глядацкіх сімпатый на МКФ Cellu l'Art в Ене (Германія)
2014 – прыз Інтэрвідэа ў Майнцы (Германія)
2014 – прыз найлепшаму фільму без дыалогаў на МКФ кароткаметражных фільмаў у Сапора (Японія)
2013 – прыз глядацкіх сімпатый на МКФ Cinerail у Парыжы (Францыя)

Па-за зямлёй / Off Ground, 12 хв.
Рэжысёр: Будэвейн Кооле
Фiльм як танец у стылі Contemporary.
Узнагароды і прэміі:
2014 – прэмія FIFA за творчы падыход
2014 – прызглядацкіх сімпатый на фестывалі Loikka (Фінляндыя)
2014 – прыз тэлекарпарацыі RAI (Італія)
2014 – прыз найлепшаму кароткаметражнаму фільмуна фестывалі Movies by Movers (ЗША)
2014 – прыз у конкурсе кароткаметражных фільмаў на МКФ у Лас-Анджэлесе (ЗША)
2013 – прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі Cinedansу Амстэрдаме
2013 – прыз журы i прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі «ТАНЕЦ@30 кадраў за секунду» (ЗША)

Гульня ў гульні / Play within the Play, 12 хв.
Рэжысёр: Ясмiн Кархоф
Фiльм як твор дызайну.

Мак-н-чыз: Супермаркет / Mac'n'Cheese: Supermarket, 3 хв.
Анiмацыйная студыя Colorbleed

Закаханы Флойд / Fallin' Floyd, 9 хв.
Рэжысёры: Альберт 'т Хуфт, Пако Вiнк

Скрозь цябе / Through You, 8 хв.
Рэжысёр: Люсет Браўнэ

Супер / Super, 10 хв.
Рэжысёр: Ёхан Клунгель

Анімацыя чалавека / Animation of a Man, 3 хв.
Рэжысёр: Аманда Недэрмаер

Батут / Trampoline, 2 хв.
Рэжысёр: Мартэн Копман

Бывайце, містэр дэ Фрыз / Good bye, Mister de Vries, 6 хв.
Рэжысёр: Маша Хальберштад

***
12 траўня (аўторак) 21.00
ПРЫВІД БАЦЬКІ / Tatăl fantomă, Румынія, 2011, 90 хв., 16+
Рэжысёр: Люсiан Геаргеску
У ролях: Марчэл Юраш, Бэры Гiфард, Мiхаэла Сiрбу, Мiхай Канстанцін, Мiмi Брэнэску, Марыяна Мiхут, Нiкадзім Унгурану
Амерыканскi прафесар Траум выпраўляецца на пошукі сваіх продкаў у Букавіну. Яго вандроўка ператвараецца ў чароўнае падарожжа, поўнае наіўных пачуццяў і экстраардынарных сітуацый.

***
13 траўня (серада) 18.30
БОГІ / Bogowie, Польшча, 2014, 121 хв., 16+
Режысёр: Лукаш Палкоўскі
У ролях: Томаш Кот, Пётр Главацкі, Шымон Пётр Варшаўскі, Магдалена Чэрвіньска, Рафал Завіруха, Марта Сьцісловіч, Караліна Пяхота, Аркадыюш Янічак, Магдалена Врубель, Мілена Сушыньска
Польшча, сярэдзіна 1980-х. Кардыёхірург Збігнеў Рэлігі мае намер здзейсніць перасадку сэрца. Прафесійныя амбіцыі сутыкаюцца з маральнымі прынцыпамі, жарсць канкуруе з адчаем. 
Узнагароды і прэміі:
2015 – прыз Польскай кінаакадэміі Orzeł найлепшаму фільму, выканаўцу галоўнай мужчынскай ролі (Томаш Кот), выканаўцу мужчынскай ролі другога плана (Пётр Главацкі), рэжысёру, сцэнарысту, аператару, прыз глядацкіх сімпатый
2014 – прыз Złote Lwy Нацыянальнага кінафестываля польскіх гульнявых фільмаў у г. Гдыні найлепшаму фільму, выканаўцу галоўнай мужчынскай ролі (Томаш Кот), сцэнарысту і мастаку.

13 траўня (серада) 21.00
ЦЁМНА-СІНІ СВЕТ / Tmavomodrý svět, Чэхія, 2001, 115 хв., 14+
Режысёр: Ян Сверак
У ролях: Ондржэй Ветхі, Крыштоф Гадэк, Тара Фіцджэральд, Чарльз Дэнс, Давід Навотны, Лінда Рыбова, Ярамір Дулава, Лукас Кантар, Радзім Фіала
Гісторыя пра службу і сяброўства двух чэшскіх вайсковых пілотаў, прашытая складаным арнаментам з урокаў ангельскай, рызыкоўных жартаў ды прыхамацей кахання. 
Узнагароды і прэміі:
2002 – Чешская нацыянальная кінапрэмія Czech Lions найлепшаму фільму, рэжысёру, аператару, акцёру (Ондржей Ветхі), акцёру другога плана (Крыштоф Гадэк), за найлепшую музыку 
2002 – прыз Golden Aphrodite рэжысёру на МКФ «Love is Folly» (Балгарыя)
2001 – прыз National Board of Review (ЗША) найлепшаму замежнаму фільму

***
14 траўня (чацвер) 18.30
БЯССТРАШНЫ / L'intrepide, Італія, 2013, 104 хв., 12+
Режысёр: Джані Амеліа
У ролях: Антоніо Альбанэзэ, Лівія Росі, Альфонса Сантагата, Сандра Чэкарэлі, Бэді Мараці, Джузэпэ Анціньяні, Габрыэле Рэндзіна
Антоніо – чулы чалавек. Ён заўважае кожнага, каму складана, і дапамагае пераадолець перашкоды: суцешыць, падставіць плячо, падменіць – нават у самай неверагоднай сітуацыі.
Узнагароды і прэміі
2014 – прыз найлепшаму мастаку на МКФ у г. Бары (Італія)
2014 – прыз Golden Globe на МКФ у Рыме (Італія) найлепшаму акцёру (Антоніо Альбанэзэ)
2013 – спецыяльны прыз Magic Lantern рэжысёру і спецыальны прыз Pasinetti акцёру Антоніо Альбанэзэ на МКФ у Венецыі (Італія)

14 траўня (чацвер) 21.00
МОСТ ПРАЗ ІБАР / Die Brücke am Ibar, Германія, 2012, 88 хв., 16+
Режысёр: Міхаэла Кезеле
У ролях: Зрынка Цвіцешыч, Мізэль Мацічэвіч, Андрыя Нікевіч, Эма Сімавіч, Ана Маркавіч, Даніца Рыстоўскі, Слаўко Шцімац
Апошні год ХХ стагоддзя. Косава. Грамадзянскай вайна душыць каханне, мары, надзеі. Але яна не можа знішчыць прагу да Жыцця, якое ў кожнага – дзіцёнка ці дарослага – адно.
Узнагароды і прэміі
2013 – прыз найлепшаму фільму і прыз глядацкіх сімпатый Нюрнбергскага кінафестываля «Турцыя-Германія» 
2013 – Баварская кінапрэмія найлепшаму рэжысёру-пачаткоўцу (Германія)
2013 – прыз Juried Gold рэжысёру на МКФ Stony Brook у Ню-Ёрку (ЗША)
2012 – прыз Bernhard Wicki найлепшаму маладому рэжысёру на МКФ у Мюнхене (Германія)

***
15 траўня (пятніца) 18.30
ПАКРЫЎДЖАНЫ / Mielensäpahoittaja, Фінляндыя, 2014, 104 хв., 12+
Режысёр: Доме Карукоскі
У ролях: Анці Ліцья, Ціма Лавікайнен, Аліна Томнікаў, Кары Кетанен, Янэ Рэйнікайнен, Міла Пуолаканаха, Ііка Форс, Мары Перанкоскі
Грамп – чалавек з дакамп'ютарнай эры – часам вымушаны сутыкацца з дабротамі цывілізацыі. І тады мінулае ўступае ў канфлікт з цяперашнім, а сацыяльныя дасягненні набываюць камічныя адценні. 
Узнагароды і прэміі:
2015 – фінская нацыянальная кінапрэмія Jussi найлепшаму акцёру (Анці Ліцья)

15 траўня (пятніца) 21.00
ЖОНКА МАСТАКА / Marie Kroyer, Данія, 2012, 102 хв., 16+
Режысёр: Біле Аўгуст
У ролях: Біргіта Ёрт Сёрэнсэн, Сёрэн Сэтэр-Ласэн, Сверыр Гуднасан, Томі Кентэр, Ленэ Марыя Крыстэнсэн, Курт Дрэер
Няпростая гісторыя кахання, што закальцавала лёсы мастака і музыканта вакол бліскучай Мары. Мастацтва і жыццё, слава і паўсядзённасць, творчасць і замарачэнне зплятаюцца ў гордзіеў вузел.
Узнагароды і прэміі:
2013 – прэмія Bodil Дацкай нацыянальнай асацыяцыі кінакрытыкаў найлепшаму акцёру другога плана (Томі Кентэр)

***
16 траўня (субота) 18.30
СЯМ’Я НА ТРАІХ / Le mariage à trois, Францыя, 2010, 104 хв., 16+
Режысёр: Жак Дуайон 
У ролях: Паскаль Грэгары, Жулі Дэпардзьё, Луі Гарэль, Агат Баніцер
Драматург і пара акцёраў развучваюць новую п’есу, фінал якой яшчэ не прыдуманы. Праца над вобразамі замяняе рэальнасць, але жыццё выцясняе сабой тэатр.

***
17 траўня (нядзеля) 18.30
ЭГА /Ego, Швецыя, 2013, 105 хв., 14+
Режысёр: Лайза Джэймс-Ларсан
У ролях: Марцін Вальстром, Сісэла Кайл, Петэр Андэрсан, Эміль Джонсан, Крыстафер Свенсан, Ёрген Торсан, Джонатан Радрыгес
Калецтва кардынальна мяняе перспектывы маладога хлопца Себасцьяна, і ён пачынае адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці, схаваныя за параднымі вітрынамі жыцця.

Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.

З 11 да 26 траўня ў фае кінатэатра працуе выстава «У дарозе» Рамунаса Чапоніса (жывапіс) і Ядзвігі Адамчык (фатаграфія).

Кінатэатр «Победа», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

Фото: toutlecine.challenges.fr