Выставки

Сходите на фотовыставку о Грюнвальдской битве (0+)

15 июля 2020 - 10 сентября 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 7 руб., студенты – 5,50 руб., школьники – 4 руб.

 

Сходите на фотовыставку о Грюнвальдской битве (0+)

15 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі пачынае працу фотавыстава, пасвечаная 610-годдзю з дня Грунвальдскай бітвы “ГРУНВАЛЬД. СЁННЯ”.

Грунвальдская бітва (15 ліпеня 1410 года) стала вырашаючай бітвай у ходзе “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. злучаных сіл Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна рыцараў- крыжаносцаў. Дадзеная бітва лічыцца адной з буйнейшых на працягу ўсёй эпохі Сярэднявечча.

Перамога менавіта ў гэтай вайне зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з магутнейшых дзяржаў Сярэднявечнай Еўропы.

Ідэя фотавыставы “ГРУНВАЛЬД. СЁННЯ” – адлюстраванне ўздзеяння гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве на культуру праз ваенна- гістарычную рэканструкцыю перыяду XII—XVI ст.

Рэалізацыя дадзенай ідэі – экспанаванне фотаматэрыялаў беларускіх і замежных гістарычных фестываляў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца фестываль “Наш Грунвальд” у Беларусі і “Дні Грунвальда” у Польшчы.

Праект суправаджаецца дадатковай інфармацыяй і будзе даступны для тых, хто наведвае музей віртуальна.

Музей працуе штодзённа з 11:00 да 19:00.