Выставки

Беларусь и белорусы: гид по истории и культуре (0+)

16 июня 2021 - 31 декабря 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для взрослых – 8 руб.; для студентов – 6 руб.; для школьников – 4 руб.

Беларусь и белорусы: гид по истории и культуре (0+)

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры».

Беларусь – суверэнная краіна з тысячагадовым мінулым, са слаўнымі і драматычнымі старонкамі. Яна беражліва захоўвае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі здабыткамі сусветнай цывілізацыі і пераасэнсоўвае іх.

Ці ведаеце вы, калі першыя людзі з’явіліся на нашых землях? Калі на Беларусь прыйшла пісьменнасць і якім алфавітам запісвалася? А тое, што нашая зямля – краіна замкаў і незлічоных скарбаў? Што апраналі нашыя продкі, з чаго складваецца нацыянальная кухня і як гучаць «галасы» Беларусі?..

Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця Беларусі, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Праект прапануе выправіцца ў захапляльнае падарожжа, згадаць важныя даты, натхніцца нашай спадчынай, а праз інтэрактыўныя элементы – літаральна дакрануцца да гісторыі.

Выстава складаецца з дзвюх частак – «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці); наступная адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Выставачны праект працягне працу да канца 2021 г.

Час працы: штодня, 11:00 – 19:00.