Концерты

Сольны канцэрт гурта ili-ili (12+)

24 марта 2018

Театр им. Янки Купалы

Минск, ул. Энгельса, 7

Справки: тут.

Вход: 15 руб.

Сольны канцэрт гурта ili-ili (12+)

На Камернай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта ili-ili. Не сакрэт, што да гэтых музыкаў тэатр мае і матчын сантымент, і бацькоўскі гонар, бо ili-ili – гэта “нашы людзі” ў сусветнай сінці-поп культуры; самыя музычныя купалаўцы, і самыя “купалаўскія” музыкі ўсіх часоў і народаў.

Сёння ў складзе гурта – артысты Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч, музыкі Эрык Арлоў-Шымкус, Ігар Юшкевіч і Віталь Кулецкі. Пра гэтых хлопцаў можна казаць доўга і з захапленнем, бо іх станаўленне, рост і музычны пошук адбываліся ў тэатра навідавоку.

Музыка ili-ili пачатку 2010-х ўвабрала ў сябе мастацкі густ і рамантыку далёкіх купалаўскіх гастроляў, выбухнула шэрагам гучных хітоў (“Курортны раманс”, “Восень як вясна”, “Танчыць”) і ўзбагаціла тэатарльны рэпертуар аўтарскай музыкай да многіх спектакляў.

Гурт ili-ili 2018 года – гэта новы фармат, новае слова і новае гучанне. Адчуўшы покліч
электронных бітаў і сувязь з космасам пост-року, хлопцы заявілі пра час перамен і выпусцілі пілотны трэк пад назвай “Мабыць” – як крок на шляху асэнсавання сябе, уласнай цэльнасці і творчай звышзадачы.