Другое

Каля Калядаў (12+)

19 декабря 2017

Справки: +375 17 380 57 46

Вход: бесплатный.

Каля Калядаў (12+)

Перадкалядны час – гэта час своеасаблівы. Чароўны. Час, калі ўсе мы – і дарослыя, і дзеці – чакаем цудаў. Час абнаўлення і перараджэння прыроды. Час, калі сям’я збіраецца разам, каб разам распачаць гадавое кола.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору прапануе вам
не чакаць і зрабіць цуды сваімі рукамі!

Дзеля гэтага распрацавалі шэраг тэматычных – калядных – майстар-класаў, на якіх нашы супрацоўнікі-фалькларысты распавядуць пра цікавосткі народнай культуры і дапамогуць Вам далучыцца да спрадвечнага, да сваіх каранёў. І, апроч усяго іншага, павесяліцца.

Перадкалядныя майстар-класы будуць праходзіць амаль тыдзень, з 19 па 22 снежня, пачатак штодзень з 15.00.

Заняткі будуць адбывацца ў ВНЛ БФ (вул. К.Маркса, 31, аўд. 39).

У праграме:
- калядныя пачастункі па народных рэцэптах;
- калядныя дзявочыя варожбы (з архіўных фондаў ВНЛ БФ);
- утварэнне калядных цацак (“зоркі-жаданкі”);
- песні-калядкі.
А таксама – акцыя “Сэлфі ў каляднай масцы”.

Усе майстар-класы – бясплатныя, разлічаныя на дарослых і дзяцей ад 10 гадоў. Аднак, з прычыны абмежаванасці месцаў у групах, просьба папярэдне запісвацца.

Гэта можна зрабіць па тэлефоне +375 17 380 57 46 або па электроннай
пошце folkndl@yandex.by (лісты з паметай “Каля Калядаў”).