Другое

Калядная зорка (6+)

23 декабря 2017

Мастерская 6B

Минск, пр. Независимости, 179 - 27, 179

Справки: тут.

Вход: 35 руб.

Калядная зорка (6+)

Калядоўшчыкі і дэкаратары, козы, мядзьведзі і нашыя любімыя ўсе!
21 і 23 снежня збіраюцца ў майстэрні рабіць самы вялікі зімовы цуд – беларускую Калядную Зорку па традыцыйных матывах!

Зорка заўжды была цэнтрам беларускіх святкаванняў і сымбалізавала чароўную Зорку, каторая ўзыйшла на калядным небе. Звычайна зорку рабілі пяці- ці васьміканцовай, аздаблялі каляровай паперай, бліскучымі стужкамі, бантамі і тканінай.

У цэнтр зоркі наклейвалі абразок, малюнак, персанажаў батлейкі.
Гэты курс мы праводзім разам з праектам VEHA, праектам рэканструкцыі сямейнага архіва, таму цэнтрам і сэрцам нашых зорак прапануем вам мець фатаздымкі вашай уласнай сям’і.

Старыя здымкі маюць неверагодную магію і прыгажосьць, асабліва калядныя і навагоднія. Думаем, кожны з нас мае чорна-белае фота з заячымі вушамі і хвосцікам пупачкай пад елкай – давайце дзяліцца добрымі ўспамінамі, шанаваць памяць продкаў і іх прыгожыя традыцыі – прыходзьце па каляднае, зорнае і беларускае!

Курс двухдзенны.
Кошт - 35 рублёў.
Усе матэрыялы ўключаныя.

Калі ласка, запісвайцеся якім-небудзь прыватным чынам - званком, е-мэйлам ці паведамленнем, бо гэта адзіны шлях даведацца, што вы будзеце: +37544 475 00 07 askme6b@gmail.com