Другое

Беларуска-нямецкія каляды (0+)

15 декабря 2017

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

Справки: +375 17 334 56 21

Вход: по предварительной регистрации.

Беларуска-нямецкія каляды (0+)

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. 

А дзе мы зможам убачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія, а яшчэ і нямецкія Каляды? Так, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры! Запрашаем 15 снежня ў 17:30 у наш Музей (вуліца М.Багдановіча, 13) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія
Каляды ”.

Вас чакае:

– адкрыццё часовай экспазіцыі “Калядны вечар” вучняў Уладзіміра Сайко;
– варажба;
– майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
– выступленне Народнага ансамбля народнай песні “Гаманіна”;
– цікавыя і вясёлыя гульні;
– “Батлейка”;
– конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне;
– абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак);
– конкурс на самы “калядны” фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum)

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах: +375 17 334 56 21, +375 17 209 59 90 ці па E-mail: ifd@bsu.by.