Спектакли

Кантракт

25 сентября 2014

Даведкi: 8017-385-97-51, 8029-154-04-44.

Квiткi: 80 000 руб. - 100 000 руб.

Кантракт

Камедыя становішчаў па п'есе вядомага французскага камедыёграфа Франсіса Вэбэра. Лёс зводзіць у адным гасцінічным нумары маленькага французскага гарадка двух зусім непадобных мужчын. Адзін – прафесійны забойца, другі – хранічны няўдачнік, які спрабуе вярнуць няверную жонку. Іх інтарэсы катастрафічна не супадаюць. Героі, увесь час замінаючы адзін аднаму ў дасягненні сваіх мэтаў, трапляюць у недарэчныя камічныя сітуацыі. Масла ў агонь падліваюць і іншыя персанажы камедыі: памагаты забойцы, мітуслівы калідорны, палюбоўнік жонкі… 

Чым жа скончыцца гэта неверагодная гісторыя? Як зменіцца жыццё герояў пасля іх сустрэчы? 

Над спектаклем працавалі:

Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Музычнае афармленне – Аляксандр Гарцуеў
Пераклад – Аляксандр Гарцуеў