Фесты

Каптаруны

20 - 21 августа 2016

Каптаруны

Витебская обл., Каптаруны

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Каптаруны

Арт-сядзіба «Каптаруны», Літаратурны дом «Логвінаў», Літаратурны музей імя Петруся Броўкі сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску запрашаюць на І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны», тэмай якога стане – літаратура як прастора для дыялога. 

Грамадства сёння прадстаўляе сабой шырокі спектр розных ідэнтычнасцей, абумоўленымі разнастайнымі палітычнымі выбарамі, узорамі прызнання, культурным бэкграўндам, культурамі памяці, мовамі і паўсядзённымі практыкамі, суіснаванне якіх апошнім часам становіцца ўсё складаней. Яно хутчэй, раз’ядноўвае людзей, прыводзіць да канфліктаў і рознага кшталту войнаў, нават у межах адной краіны. 

Што агульнага і рознага маюць міжкультурныя канфлікты ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі і іншых краінах? Ці магчыма знайсці формы і шляхі для таго, каб адрозненні паміж людзьмі і супольнасцямі не ўтваралі межаў, якія немагчыма пераадоліць? Падчас фестывалю нам хацелася б сфакусавацца не на тым, што нас раз’ядноўвае, але падумаць пра тое, што яднае і можа стаць той прасторай, дзе магчымае суіснаванне розных ідэнтычнасцей і супольнасцяў.

Госці фестывалю: Дзмітро Білы, Олександр Ірванец, Алеўціна Кахідзэ, Олексій Чупа, Любоў Якімчук (Украіна), Інго Пэтц (Германія), Валянцін Акудовіч, Наталка Бабіна, Ігар Бабкоў, Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Вольга Гапеева, Алесь Гарбуль, Ірына Герасімовіч, Андрэй Іваноў, Павал Касцюкевіч, Артур Клінаў, Алесь Наварыч, Вольга Шпарага, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева (Беларусь).

Сярод мерапрыемстваў – дыскусіі, прэзентацыі кніг, музычныя сэты, экскурсіі па маляўнічых ваколіцах з мясцовымі жыхарамі. Падрабязную праграму глядзіце ў стужцы.

Будзем радыя бачыць вас сярод гледачоў! Уваход на фестываль вольны. Даезд самастойны, побач будзе разбіты намётавы лагер. За асобную аплату можна будзе замовіць гарачае харчаванне. 

Увага! Арт-вёска Каптаруны знаходзіцца ў памежнай зоне, наведаць якую можна толькі –папярэдне набыўшы адмысловую квітанцыю «На прыбыванне ў памежнай зоне» (код 03002 Государственная пошлина за совершение иных юридически значимых действия с физических лиц). Каштуе 4,4 (0,2 базавыя адзінкі). Набыць можна ў любым аддзяленні Беларусбанка. Глядзіце прыклад.
Штраф да 100 базавых адзінак! 

І яшчэ – вельмі просім папярэдні зарэгістравацца па адрасу: offa.chel@gmail.com (дата прыезду, колькі чалавек, ці плануеце набываць гарачае харчаванне...) У першую чаргу, для вашага камфорту.